РЭПЛІКА ПРА БЕЛАРУСКІЯ ГРОШЫ

Намердэнамінацыі цяперашніх грошай, якаяаб'яўлена антыбеларускім рэжымам (іякая будзе ў гэтых неспрыяльных умовахправальнай акцыяй) зноў выклікала ўвагуда гісторыі зьяўленьня грошай РэспублікіБеларусь. Пра тое мной ужо неаднаразовабыло напісана, але гэтая мая рэплікавыкліканая зьяўленьнем у Сеціве розныхфантазіяў на тэму нацыянальнай валюты.

Прабеларускія грошы, як і пра ўсе падставысуверэнітэту, Беларускі Народны Фронтрабіў распрацоўкі ад самага пачаткусвайго існаваньня. Тут нават дыскусіяўвялікіх не ўзьнікала, бо ўсе дасьведчаныяў гэтай справе фронтаўцы пагаджаліся,што нацыянальнай валютай мусіць быцьталер. Сама гісторыя нашай краіны,дакуманты і фальклёр (а гэта значыцьгістарычнае ўспрыняцьце народа) пратое сьведчаць.

Летам1990-га года, асабліва пасьля прыняцьцяДэклярацыі аб суверэнітэце, мы ўпарляманцкай Апазыцыі БНФ шчыльназаняліся пытаньнем стварэньня нацыянальныхгрошай. Найперш прышлося сістэматызавацьзьвесткі і правесьці дасьледваньнепытаньня. Вынікам была мая публікацыяаб талерах і будучых беларускіх грошаху трох газэтах (асноўны тэкст: "Літаратураі Мастацтва", -- 1990, 28 верасьня;надрукавана таксама: Зянон Пазьняк.Развагі ..., т.1, -- Варшава-Нью Ёрк-Вільня,2007, с. 23-26). Пытаньне было абмеркавана іадобрана ў фракцыі Фронта.

Потымў мяне было некалькі спатканьняў іразмоваў з Прэм'ер-Міністрам В. Кебічамна прадмет увядзеньня беларускагаталера. Была дасягнута прынцыповаядамоўленасьць на пэрспэктыву менавітапра "талер", пра гістарычнаеабгрунтаваньне ідэі, пра эскізы ідэі іпра нераспаўсюджваньне інфармацыі абдамоўленасьці (гэтага вымагаласытуацыя, Беларусь знаходзілася ў СССР).

Мнойбыла зроблена строга сакрэтная замована паказальныя эскізы беларускіх грошайнашаму фронтаўскаму (на той час) мастакуЛявону Бартлаву (прадстаўлены былінаміналы, прозьвішчы асобаў, выявы якіхмусілі быць на талерах, і г. д.). Празпэўны час праца была выкананая на добрыммастацкім узроўні (каларыстыка ікампазыцыйная рэмінісцэнцыяБел-Чырвона-Белага Сьцяга, жухла-бежаваятанальнасьць фона пад старыя манускрыпты).

Неўзабаветэчку з паказальнымі эскізамі,абгрунтаваньнем і гістарычныміматэр'яламі я аднёс Прэм'ер-Міністру.Пры мне ён урачыста паклаў яе ў сэйф ісказаў; "Выдатна, цяпер мы ўзброеныя".Праз нейкі час праца сапраўды пачалася.Непасрэдным выканаўцам яе быў прызначанычлен Апазыцыі БНФ Сяргей Слабчанка(які, дарэчы, шмат стараўся, каб перш чымбудзе талер -- увесьці часовыя грошы,цяперашнія "зайцы", бо эканамічнаестановішча да гэтага абавязвала; тутбыло адно з патрабаваньняў дэпутатаўБНФ).

АднакКебіч ў Беларусі -- гэта не Краўчук ваЎкраіне. Пасьля здабыцьця Незалежнасьцікраіны ён пачаў падтрымлівацьнамэнклятурныя антынезалежніцкія сілы,лёгка трапіў пад уплыўКГБ (тады нам яшчэ было невядома, штосам Кебіч быў завербаваным вышэйшымафіцэрам КГБ і знаходзіўся пад прэсінгамМасквы). Кебіч пачаў прапагандавацьадзіную грашовую сістэму Беларусі зРасеяй, зрабіў гэтую авантуру сваёйпалітыкай. Адносіны з Кебічам расстроілісяканчаткова.

Алеперад гэтым, пасьля доўгай і цяжкайбарацьбы з намэнклятурнай балшынёйВярхоўнага Савета, дэпутацкай АпазыцыіБНФ удалося, усё ж, давесьці да галасаваньняпытаньне аб увядзеньні беларускіхгрошай. Вярхоўны Савет прагаласаваў ірашэньне аб увядзеньні беларускіхгрошай было прынятае.

Длянас, фронтаўцаў, гэта стала адначаснаі перамогай, і вялікім трыюмфам ілакальнай паразай. Кебіч (які ўжо моцнапалюбіў Маскву) крута зьмяніў сваю думкуі выступіў за "рубель". Яго тут жа,зларадна кідаючы позіркі ў наш бок,падтрымаў Шушкевіч. Пасьля гэтага знамэнклятурным бэтонам ужо гаварыцьбыло цяжка. Бальшыня прагаласавала за"рубель".

Неўзабавебеларускія "рублі" былі вырабленыя(за валюту) за мяжой і заваезеныя ўНацыянальны банк Беларусі (старшынёйяго быў тады С. Багданкевіч). З пачаткамлукашызму нацыянальнае будаўніцтваБеларусі спынілася. Лёс беларускіх"рублёў" невядомы. Хутчэй за ўсё,што сатрапія іх спаліла.

Тутяшчэ трэба згадаць, што на працягуапошніх гадоў я сустракаў у Сецівенекалькі інтэрв'ю журналістаў у тагосамага Лявона Бартлава, што дабрасумленнавыканаў тады заданьне і стварыў добрыянаглядныя эскізы. Цяпер у інтэрв'ю мастакне прызнаецца да БНФ (хоць адзін час быўнават выбраны ў Сойм БНФ), не прызнаеццада даручэньня, якое яму было прапанаванаад старшыні БНФ, а распавядае карэспандэнтамяк ён маляваў талеры і чаму гэта рабіў,і якая гэта патрэбная праца і т. п.Журналісты (якія цяпер мала чытаюць)пішуць пра Лявона як пра выключнагачалавека, які самотна падняў такуювялікую і запатрабаваную працу, якаявось раптам адчынілася праз 25 гадоўзьдзіўленым нашчадкам з адбітай памяцьцю.

ЗрэштыЛявон Бартлаў, як памятаю, чалавек згумарам. Магчыма ён пажартаваў.

Наватпры пабежным поглядзе на нашу гісторыю,не ўзьнікае ніякіх сумненьняў, што новыябеларускія нацыянальныя грошы павінныназывацца талерамі. Камуністы ў 90-хзаблакавалі гэтую назву. Ім хацелася,каб было, як у СССР -- "рубель".Некаторыя маладыя патрыёты і цяпер абураюцца з-за гэтага "рубля". Ёнрэжа ім слых асацыяцыяй з "ватай"ды Маскоўшчынай. Добра іх разумею, алеменш дасьведчаных магу павесяліць. Паэтымалогіі рубля Маскоўшчынатут ў корані ні пры чым.

Устаражытнай Беларусі (Полаччыне і іншыхземлях) і на пачатку Вялікага КнястваЛітоўскага не ўжывалася дзясяткаваяграшовая сістэма, ня гледзячы на тое,што дзясяткавае лічэбнае паняцьце"рубель" нарадзілася якраз ўстаражытнай Беларусі ўжо каля 14-гастагоддзя і нават раней, і слова гэтае(і паняцьце) беларускае. Яно паходзіцьяшчэ, відаць, з так званага "безманэтнагапэрыяду" (Х-ХІ ст.), калі грыўню(фармаваны зьлітак срэбра)дзеля разьлічэньня аплаты рубалі начасткі. Адрубаная частка грыўні сталаназывацца "рубель". Гэтае словабытавала там, дзе была грыўня, але найпершў Ноўгарадзкай і Полацкай землях (Магчыманайперш адсюль пайшло рубаньне грыўні,якое дайшло і да Кіева).

Масквы,Масковіі і Арды тады не існавала ўпрыродзе. Пазьней "рубель" ( як ужоадзначана) стаўся асновай дзясяткавайсістэмы. І хоць ў нас тады яна ўзьнікла,але распаўсюджаньня не атрымала.

Тымчасам значна пазьней (у ХVІІІст.) рубель быў пераняты Масковіяй зачасы панаваньня цара Пётры І-га("Шалёнага"). Тут рубель прыжыўсяі пачаў шырока разьвівацца.

Дасказанага дадам, што грашовая сістэмаВялікага Княства Літоўскага была аднойз самых моцных і самая стабільная ўЭўропе. Яе падарвала потым тая праклятаямаскоўская вайна ў сярэдзіне ХVІІстагоддзя, вайна, якую мы называем"Патоп".

Талерыўжываліся ў Беларусі як плацёжны сродакі праіснавалі ў абарачэньні, практычна,да сярэдзіны ХІХ стагоддзя (нягледзячына акупацыю), пакуль не былі забароненызьверху (1840 г.) акупацыйнай уладай.Гэта пра нешта кажа і не пра малое.

Яне сумняваюся, што пры любой нармальнайбеларускай уладзе талеру будзе вернутапашана людзей і гісторыі і ён будзе зноўузведзены на грашовы фінансавы пасаднашай краіны.

8сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк