ВІКТАР ОРБАН: БАНДЫ НЯ БУДУЦЬ НАПАДАЦЬ НА НАШЫХ ЖАНЧЫН
Лепшдзейнічаць самастойна, чым стаяць разамі нічога не рабіць, заявіў сёньня ўсувязі з нелегальнай іміграцыяй ўінтэрв’ю для грамадзкага радыё KossuthRádió старшыня вугорскага ўраду ВіктарОрбан. Так ён адрэагаваў на нядаўніякрытычныя словы нямецкай канцлеркіАнгелы Мэркэль.
Прэм’ерзазначыў, што Вугоршчына была першай“народнай краінай”, якая дзейнічаласамастойна, таму зараз яна зьяўляеццасамай бяспечнай краінай Эўразьвязу,прычым ЭЗ і надалей нічога ня робіць.
Орбанвыказаў думку, што сітуацыя з міграцыяйі няздольнасьць Брусэля пагражаюцьбудучыні і разьвіцьцю. Ён падкрэсьліў,што ўсе выдаткі на абарону краіны адмігрантаў Вугоршчына нясе сама, бездапамогі ЭЗ.
“Тутня будуць ламаць плот, ня буде бунтамігрантаў, пажару ў лягеры ўцекачоў,розныя банды ня будуць нападаць навугорскіх жанчын – на нашых жонак ідачок”, сказаў старшыня ўраду. Ён заявіў,што загадаў міністру ўнутраных спраўШандару Пінтэру, каб у выпадку ўзьнікненьнязгаданых зьяваў той дзейнічаў рашуча.
Вугорскіяпамежныя затарасы, якія пастаўленыядагэтуль на межах з Сэрбіяй і Харватыяй,паводле Орбана эфэктыўныя. “Трэба будзеіх фізычна ўмацаваць і пашырыць. Мыпавінны быць гатовыя таксама да таго,каб мець магчымасьць праз два-тры тыдніфізычна забясьпечыць і межы з Румыніяй”,дадаў ён.
TASR
Пераклаўз славацкай В. Буйвал.
Крыніца:славацкая газэта “HospodarskeNoviny”,4.03.2016