ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: САВЕЦКАЯ МОВА

Знакамітырасейскі філосаф прафэсар МікалайВахцін ў сваіх дасьледваньнях аб“савецкай мове” даказаў існаваньне“добрых” і “дрэнных” словаў, якія неўжываюцца ў правільным кантэксьце. Таму“добрая” Савецкая Армія не ваявала з“добрым” аўганскім або вугорскімнародамі – толькі з “агентамі ЗША” і“ворагамі народа”.

ПуцінскаяРасея, гэты абрубак СССР, які сьцякаекрывёй, таксама не ваюе з украінскімнародам – народ “добры” і наогул“мыадзіннарод”. Расея ваюе з“нацыяналістамі”, “фашыстамі”,“амэрыканскімі стаўленікамі”.

Алеі гэта яшчэ ня ўсё. З прычыны таго, штовялікая частка расейскіх дэмакратаўтаксама працягвае размаўляць і думацьна савецкай мове, то ў іхняй сьвядомасьціРасея і расейцы ня могуць ваяваць зУкраінай. Бо расейскі народ – добры, арасейскі народ наогул вычляняць нельга,гэта “нацыяналізм”. Значыць, з “добрай”Украінай ваюе “кліка Пуціна”. А народ– ні пры чым. Ён – “добры”, ён “падмануты”,яго – не кранай. І калі закрануў – тоты “нацыяналіст”, “фашыст”, “прыхільнікПуціна”. Тобок уключаюцца словы з“дрэннага шэрагу”.

Нашасамая вялікая праблема з разуменьнемрасейскіх тэкстаў – афіцыйныхпрапагандысцкіх і збольшага апазыцыйных– у тым, што яны напісаны на савецкаймове, а мы размаўляем па-расейску абопа-украінску. Кажам тое, што ёсьць, а нетак, як прадпісваюць правілы “новамовы”.Зразумела, носьбіты савецкай мовы ёсьцьі сярод жыхароў Украіны – але ў агульнайсваёй масе тых, хто размаўляе і думае,яны выглядаюць безнадзейнымі ідыётаміі маргіналамі.

Такіміж ідыётамі і маргіналамі выглядаюцьтыя, хто спрабуе ў Расеі – і з расейцамі– размаўляць па-чалавечы, а не па-савецку.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/news/culture/portnikov-problema-rossiyskih-tekstov-v-tom-chto-ih-pishut-na-sovetskom-yazyke-a-my-govorim-po-russki-ili-po-ukrainski-119923.html