ЛЕКЦЫЯ ПАМЯЦІ

Жыцьцёвы вопытпаказвае, што як бы ня быў чалавекупэўнены ў сабе, да пямяці трэба адносіццаасьцярожна і, па магчымасьці, правярацьяе нават калі няма сумненьняў. Падзеімайго жыцьця сутыкаліся, як ў калейдаскопе,на некаторыя нават не было часу зьвяртацьувагі. У другой палове 90-х я зразумеўпраблему, якая можа ўзьнікнуць пазьней,і пачаў проста запісваць падзеі і даты.Асаблівасьць нашага розуму такая, штоз цягам часу нейкія зьявы могуць злучаццаў памяці ў адну падзею,пераскокваць з адной рэальнасьці ўіншую і тады прыватны летапіс вельмідапаможа разабрацца ў тым, што было.

Наш слаўны доктарнавук Алесь Краўцэвіч,дарма што гісторык, відаць такога запісупадзей не вядзе, і таму нядаўна натэлебачаньні на правакацыйнае разважаньнерэдактара С. Калінкінай, якая, гэтакакуратна круцячы галоўкай, пачалаахайваць маю асобу, ён сказаў наступнае:"Я яго бачыў на другі дзень, як ёнвыехаў зь Беларусі. Мы сустрэліся ўКракаве даволі выпадкова. Там быў іСяргей Навумчык (тут рэдактарская купюратэксту ў відэа) ... Зянон Пазьняк і адлюдзей я таксама чуў. Я ўбачыў у вачахгэтых людзей жах сьмерці, рэальнай;непрыдуманай, а рэальны жах сьмерці, ітаму... (тут зноў рэдактарская купюратэксту ў відэа).

Тролінг спадарынірэдактар прайшоў бы незаўважна, якшэраговая пакасьць (да якіх прывыклі),калі б памяць Алеся Краўцэвіча не сыгралазь ім злы жарт, які абурыў людзей усучасных справах больш абазнаных.Зьявіліся рэзкія публікацыі і камэнтары,дзе ўсыпалі не журналісцкаму тролінгу,а ... доктару Краўцэвічу, які памыліўся.Менавіта таму я павінен напісаць тутнекалькі слоў.

Я вымушаны быўпакінуць Менск ў канцы сакавіка 1996 годаі ад'ехаць у Кіеў. Ў Кіеве мы былі зСяргеем Навумчыкам пару тыдняў, потымад'ехалі ў Прагу. У другой палове красавікамы выехалі з Прагі ва Ўроцлаў. Працавалітам каля двух тыдняў (часам рабілі павосем выступаў у дзень). Пасьля Ўроцлавамы выехалі ў Варшаву і працавалі тамдоўгі час, выяжджаючы ў розныя гарадыПольшчы (наша задача была раскрыцьсутнасьць антыдэмакратычнага рэжымуЛукашэнкі, бо тады ў сьвеце яшчэ ніхтопра тое ня ведаў). У траўні мы былізапрошаныя ў Кракаў. Вяртаючыся ўВаршаву, я выпадкова спаткаў на чыгуначнымвакзале Алеся Краўцэвіча, нашага былогаасьпіранта ў Інстытуце Гісторыі (дарэчы,нашай тады надзеі ў гістарычнай навуцы).Мы паразмаўлялі некалькіхвілін пра яго вучобу і працу.

Вось увесь факт,які праз дваццаць гадоў перакруціўсяў Алесявай памяці да непазнавальнасьці.Асабліва рассьмяшыў мяне "жах сьмерці"ў нашых вачах.

Нагадаю (адмысловадля тых, хто чытае і слухае троляў), штопалітычная эміграцыя -- гэта ня толькіпазьбяганьне сьмерці і несвабоды, алеперш за ўсё магчымасьць працягу барацьбыі палітычнай дзейнасьці. Так было ўбеларускай гісторыі заўсёды. Палітычныўцякач -- гэта ваяр у пераносным і (пацяперашніх жыцьцёвых фактах) нават улітаральным сэнсе. Па-за гэтымімагчымасьцямі палітычная эміграцыя нямае сэнсу. Яе такой бяссэнсоўнай і неіснуе.

Нянавісьцьсупраць майго імені і жах у вачах нашыхпалітычных ворагаў, які не зьнікае іўжо дваццаць гадоў перакошвае іхныяабліччы , выкліканы якраз гэтымі нашымісправамі і нашай пазыцыяй. Яны ведаюць,што ёсьць людзі, якія ўсё памятаюць інічога не даруюць.

22 лютага 2016 г. Зянон Пазьняк