ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГЕНЭРАЛЫ ПАПЯРЭДЖВАЮЦЬ ГРАМАДЗТВА

Камандуючынарвэжскай арміі Одзін Ёхансэнпапярэджвае, што эўрапейскія краіныпавінны прыступіць да рашучага змаганьняз радыкальным ісламам, калі яны хочуцьзахаваць каштоўнасьці, якія зьядноўваюцькантынэнт.

Ямяркую, што мы павінны быць гатовымі дазмаганьня, як на словах, так і на справе.У тым ліку да ўзброенага змаганьня, калітое будзе неабходным, каб захавацькраіну і супольныя каштоўнасьці. –заявіў Одзін Ёхансэн ў выступе перадвайскоўцамі ў Осла на пачатку лютага2016 года.

Спасылаючысяна ісламісцкія тэракты ў Парыжы,камандуючы нарвэжскай арміі ганіўбяздзейнасьць эўрапейцаў, якія прагнуцьжыць у міры і бясьпецы і баяцца абараняцьсвае інтарэсы і каштоўнасьці. Ёхансэнмяркуе, што дзяржавы павінны падрыхтоўвацьсвае арміі да ўзброенага змаганьня зджыхадзістамі, робячы акцэнт на навучаньнеі адпаведнае забесьпячэньне. – Нельгавыйграць вайну без людзей на сушы –падкрэсьліў ён.

Апошнімчасам у падобным тоне выказалася шматіншых вайскоўцаў у Эўропе. Камандуючышвэдскай арміі генэрал Андэрс Брэнстромпараіў сваім падначаленым рыхтаваццада вайны ў Эўропе супраць падрыхтаванагаворага, якой трэба чакаць “праз некалькігадоў”.

—“Глабальнаеатачэньне, а таксама стратэгічныярашэньні, якія прымаюцца палітыкамі,прыводзяць нас да высновы, што празколькі гадоў мы можам апынуцца ў станевайны” – напісаў ва ўнутраным дакуманцеБрэнстром.

Яшчэў сьнежні летась камандуючы швайцарскайарміі Андрэ Блатман папярэджваў, шторызыка разгортваньня грамадзкіххваляваньняў у Эўропе вельмі ўзраслаі тыя грамадзяне, якія яшчэ ня ўзброіліся,павінны зрабіць гэта як мага хутчэй.

--Пагроза тэрарызма расьце. Гібрыдныявойны вядуцца ва ўсім сьвеце. Сумныяэканамічныя пэрспэктывы і міграцыіперасяленцаў і ўцекачоў набылі нябачныямаштабы – папярэдзіў Блатман.

УНямеччыне канцлер Ангела Мэркэль большза ісламістаў баіцца радыкалізацыісярэдняга класа, не задаваленага“палітыкай адкрытых дзьвярэй” дляімігрантаў, носьбітаў іншай культуры.

Яку Нямеччыне, так і ў Аўстрыі рэзка выраслапродаж зброі і іншага ўзбраеньня.

Таксамаі Францыя займаецца падрыхтоўкай дамасавых грамадзкіх хваляваньняў ізахопу радыкальнымі імігрантамі цэлыхкварталаў. Французкая армія вядзепадрыхтоўку надзвычайных планаў “павяртаньню тэрыторыі краіны”.Йдзецца аб вяртаньні гарадзкіх тэрыторыйу выпадку, калі б мусульманская меншасьцьатрымала доступ да зброі і сталасявыразна варожай у адносінах да ўладаў.

AS

Пераклаўз польскай В. Буйвал.

Крыніца:http://www.pch24.pl/Mobile/Informacje/informacja/id/41081