ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА РЭЖЫМНУЮ “АПАЗЫЦЫЮ”
Утак званым "дэмакратычным"друку (а гэта ўсяго некалькіасяродкаў у Інтэрнэце плюс паругазэт) пастаянна пішуць і на поўнымсур'ёзе абмяркоўваюць усялякія словыі выказваньні, якія даносяцца з грантавыхгруповак так званай "апазыцыі".Мушу сказаць пра гэта некалькі слоў.
Ужніўні мінулага года выпусьцілі з турмыМікалая Статкевіча -- аднаго з галоўныхправакатараў пабіцьця людзей і разгромуграмадзянскай супольнасьці Беларусі19-га сьнежня 2010 года. Пасьля выхаду зтурмы ён адразу заняўся дэманстратыўнымвыцягваньнем людзей на вуліцы напратэстныя дэманстрацыі (у пэрыяд, калітрэба накапліваць сілы і не "сьвяціцца").ДэмСМІ дружна апісваюць ягоную дзейнасьць.Добра відаць, як пэўныя варожыя Беларусісілы імкнуцца рабіць зь Міколы новагаправадыра "апазыцыі" і што яму тоепадабаецца.
Некаторыямаладыя беларусы ў Варшаве яшчэ ў мінулымгодзе, успрыняўшы ўсур'ёз мітынговуюдэмагогію Статкевіча, прасілі мянераспавесьці публічна для ўсіх людзей,што гэта ёсьць за асоба, і што ад яе можначакаць.
АсобаСтаткевіча вядомая даўно, зразумела,на што ён здольны, але некаторыя заўвагізрабіць варта, бо ўсё, што ён голаснапачынае дэкляраваць, абавязкова скончыццаправакацыяй і паразай. Іншага не было.І гэтаксама ня будзе і далей.
УФронце стаўленьне да яго было скептычнаез прычыны ягоных асабістых неабдуманыхдзеяньняў, якія выклікалі выдаленьнешэрагу беларускіх афіцэраў з Савецкайарміі і пазьней -- развал БЗВ. Загнаўшыў тупік БЗВ (Беларускае ЗгуртаваньнеВайскоўцаў, да якога Статкевіч меўнайбольшае арганізацыйнае дачыненьне),ён кідае арганізацыю і пераходзіць у"палітыку" -- у партыю БеларускаяСацыял-Дэмакратычная Грамада. Першае,што ён там зрабіў, гэта ціхі закалот, увыніку якога Статкевіч стаў старшынёмБСДГ. Другім яго крокам стала аб'яднаньнеБСДГ з Партыяй Народнай Згоды, штосупрацоўнічала ўжо тады Лукашэнкам.Аб'яднаная партыя Статкевіча назваласяСацыял-Дэмакратычная Народная Грамада.Прэзэнтаваць яе ўтварэньне і рэгістрацыюновы палітык павёў сваіх паплечнікаўу дом-музэй Першага зьезду РСДРП. Прагэта напісалі ў друку. Скажу безперабольшаньня, што такая навінавыклікала ва ўсіх беларускіх палітыкаў(у мяне таксама) сапраўдны шок. Гэтакагане чакаў ніхто. БСДГ грунтуецца напераемнасьці ад БСГ -- партыі Луцкевічаў,Бурбіса, Каганца, Алаізы Пашкевіч(Цёткі). А тут пайшлі прымаць прысягу даворагаў чалавецтва, у зародак расейскайпартыі, якая спарадзіла бальшавікоў,Леніна і забіла мільёны беларусаў.
Такіядзеяньні наўрад ці вынікаюць з палітычнайбязглуздасьці. Гэта была прадуманаяакцыя.
Вясной-летам1994 года па сцэнары савецкай намэнклятурыадбываліся выбары прэзыдэнта ў Беларусі.У інтарэсах Беларусі выбары прэзыдэнтабылі непатрэбныя. Краіне лепш было б,каб яна разьвівалася ў незалежнасьціяк парляманцкая рэспубліка. Гэтапрадухіліла б дыктатуру і зьменшыла буплыў Расеі. Але пазыцыя каланіяльнайнамэнклятуры (якая дамінавала ў ВярхоўнымСавеце), падтрыманая Масквой, сталавырашальнай. Намэнклятурныя дэпутатыправялі прынцып прэзыдэнцкай улады ўКанстытуцыю.
У1994 годзе, фактычна, вырашаўся лёс будучыніБеларусі. Змагаліся дзьве сілы:дэмакратычны Беларускі Народны Фронтз аднаго боку і стаўленьнікі ўладыкаланіяльных сіл, падтрыманыя Масквой,-- з другога. Рэальна яно выяўлялася ўсупроцьстаяньні паміж прадстаўнікомБНФ, з аднаго боку, і Кебічам-Лукашэнкам-- з другога. Гэта тады было зразумелаўсім, хто меў хоць якое дачыненьне дапалітыкі. (Вячаслаў Кебіч напіша пазьней,што галоўная задача яго і Лукашэнкібыла ў тым, каб не дапусьціць да ўладыпрадстаўніка БНФ.)
Угэты час Мікалай Статкевіч выступае зідэяй і прапановай выставіць СтаніславаШушкевіча ў якасьці кандыдата напрэзыдэнта ад партыі БСДГ (пра гэтапотым напіша Алег Трусаў). Статкевічуудалося пераканаць у тым бальшынюкіраўніцтва БСДГ, і неўзабаве Шушкевічаўключылі ў выбарчае спаборніцтва. Ёнзабраў у кандыдата ад БНФ 9 адсоткаўгаласоў. (Заўважу, што кандыдат БНФрэальна ўсяроўна выйшаў у другі тур,але вынік быў сфальсіфікаваны ў карысьцьКебіча.) Пытаньне, аднак, у іншым: навоштаСтаткевіч усё тое праварочваў зШушкевічам? Ён наіўны? Не разумеў, шторобіць? Тым часам гэтае ягонае дзеяньнеадпаведна карэлюецца з паходам у прытонРСДРП.
Уканцы 1990-х -- пачатку 2000-х гадоў, калі БНФперажываў крызіс і быў расколаты, а ГансВік ужо сфармаваў сваю "дэмакратычную"псэўдаапазыцыю, у гэты час МіколаСтаткевіч зноў выйшаў на паверхню іактыўна імкнуўся ўзначальваць вулічныяакцыі таго часу, дэманстрацыі, маршы,шэсьці і паходы. Істотна, што якраз ўгэты час усе вулічныя акцыі вікаўскай"апазыцыі" сталі заканчваццапаразамі. А гэтага катэгарычна нельгадапускаць у вулічнай барацьбе.
У1999 годзе, напрыклад, бяздумна і абы якпадрыхтаваны "Марш свабоды",Статкевіч раптам павёў на вуліцуПершамайскую (за парк Горкага). Там, унязручнай сітуацыі для масаў людзей,была ўжо падрыхтавана пастка. Сілы"АМОНУ" і "спэцназу" лёгкарасчлянілі натоўп (якому арганізатарыне забясьпечылі нават аховы), разагналілюдзей, пабілі і арыштавалі дзясяткідэманстрантаў. Гэта была зноў параза.З таго часу шмат хто з маладых сталіназываць Статкевіча "папом Гапонам",хоць і сам ён пацярпеў у тым разгроме.
Наступныяшэсьці псэўдаапазыцыі заканчвалісятолькі паразай, пакуль народ ні перастаўна іх хадзіць. Вось вынік "гапонаўшчыны".
БеларускіНародны Фронт ніколі ня меў паразы навуліцах і плошчах. Перамога і станоўчывынік дэманстрацыі падбадзёрвалі іўздымалі дух людзей.
У1990-м годзе 26 лютага (прыкамуністах і ўладзе КПСС) фронтаўскістатысячны мітынг акружыў будынактэлебачаньня і прымусіў даць адкрытыэфір кіраўніцтву Фронта. Перапалоханымтэлевізійшчыкам загадалі вынесьціманіторы на пляц, і народ бачыў, шторабілася ў студыі. Нідзе ў СССР нічогападобнага не было. Менск тады быў уавангардзе барацьбы з камунізмам.
У1995 годзе, ужо пад акупацыйным рэжымамЛукашэнкі, рэжымныя ўлады далі магчымасьцьрускім фашыстам Лімонава правесьці ўМенску свой зьезд. У той дзень быў мітынгБНФ каля Опернага тэатра. У час выступуя атрымаў запіску, што зьезд расейскіхфашыстаў адбываецца ў залі тонкасуконнагакамбіната. Я толькі акуратна паведаміўтое на мітынгу. Гэтага хапіла, кабдзейнічаць без каманды. Людзі натралейбусах пад'ехалі да палацу іразагналі шабаш разам з аховай. Фашызьнявыскоквала праз вокны, а Лімонавасхапілі, калі той вываліўся з вакна ўтуалеце, надавалі па каркуі здалі ў міліцыю. Міліцыя пад аховайдэпартавала яго зь Беларусі.
Найбольшразбуральная правакацыя, у якойудзельнічаў Статкевіч, -- гэта так званыяпрэзыдэнцкія "выбары" 2010 года.Нагадаю, што тады зь дзевяці кандыдатаў,апрача Лукашэнкі, толькі Някляеў сабраўнеабходную для рэгістрацыі колькасьцьподпісаў грамадзян Беларусі. Усіхастатніх, што не сабралі квоту, Лукашэнказагадаў усяроўна зарэгістраваць, каббыла "дэмакратыя". Гэта ён заявіўпублічна. І ніхто з прэтэндэнтаў неадмовіўся. Усе далі сябе купіць. Гэта-- што да маральнасьці дабраахвотныхклакераў дзеля падтрымкі бачнасьцілукашысцкай "дэмакратыі".
Злачынствазаключаецца ў тым, што клакеры сагітавалімноства людзей авантурнымі заявамі(кшталту, што заўтра Беларусь станевольнай краінай) і неарганізавана (безрацыянальнага абгрунтаваньня) завялііх ноччу ў падрыхтаваную рэжымам пасткуда Дома Ураду, дзе сілырэжыму пабілі і арыштавалі сотні людзей. Гэтая правакацыя дала магчымасьцьЛукашэнку разграміць тады ўсю беларускуюграмадзянскую супольнасьць, сотнілюдзей кінулі ў засьценкі, разам зправакатарамі, што купіліся на лукашысцкуюрэгістрацыю. Гэтакі лёс усіх правакатараўі агентуры. Аб іх заказчыкі выціраюцьногі.
Іцяпер пытаньне, якое пры цяперашняйакупацыйнай палітыцы задае шмат хто.Ці чалавек, якога празьвішчуюцьнядобрай клічкай, маедачыненьні да дзеяньняў рэжыму?Пытаньнепапулярнае ў зачыненым грамадзтве іпаліцэйскай краіне, але цалкам рытарычнае.Магутолькі адзначыць, штоаналіз паводзінаў і выказваньняўСтаткевіча ўкладваеццаў пэўную схему. Я схільны лічыць, штоСтаткевіч – гэта хутчэйчалавек уплыву, чымзалежнасьці, асабліва ўлічваючыяго няўемнаехаценьне правадырства ў характары інеадпаведнуюсамаацэнку магчымасьцяўсваёй асобы. Мы, фронтаўцы, яго добрапамятаем.
Выйшаўшыз турмы здаровым і бадзёрым (чым прыемнаўразіў тых, хто яго ўбачыў), Мікола цяпервыявіў новыя рысы (чаго раней не было )-- пачаў крытыкаваць Беларускі НародныФронт, выдумваць для сябе неіснуючыязаслугі ды зьневажаць маё імя, абзывацьмяне "эмігрантам", які здрадзіўРадзіме, Сьцягу, Гэрбу і Мове. Тут стыльтыповых гэбоўскіх троляў, распаўсюджаныху Сеціве, і чытаць такое не пад нікам,але ад арыгінальнага чалавека, даволірэдкая нагода. Тым ня менш Мікола непагнушаўся такімі выказваньнямі.Пытаньне: навошта ён гэта робіць?
Усётое ён нагаварыў у інтэрв'ю маскоўскаму"Бел. Партызану". Там вельміхарактэрны тэкст дзеля разуменьняСтаткевіча і яго функцыі. Для тых, хтоня любіць чытаць вялікіх інтэрв'ю, падаюнекалькі цытат.
"Дамяне зьвярталісяасобныя прадпрымальнікі, маўляў, палітыкінас кінулі, дапамагайце. Я выказаў сваюпрапанову і агучыў план, якім чынам янымогуць вырашыць сваю праблему.
Першыкрок яны робяць: ідуць з заявамі дараённых і абласных адміністрацый.Наступны крок: яны павінны сабрацца зусёй Беларусі і прыйсьціда агульнанацыянальнай адміністрацыіса сваімі заявамі."
Журналіст:"- 2016 год – год парламентскіх выбараў.Якія у вас планы?
Статкевіч:"-Калі браць мае пэрсанальныя прапановына выбары, я думаю, што важна, каб быўадзін дэмакратычны сьпіс выдзвіжэнцаўна выбары. Гэта дазволіла б кансалідавацьэлектарат і прымусіць улады да брутальныхфальсіфікацыяў як мінімум. Калі яныбудуць саступаць фінансаваму ціскуЗахаду, то гэта можа прывесьціда зьяўленьня дэмакратычнага дэпутатау парляманце."
ПраБеларусь сказана наступнае: ..."Краінацалкам рабская..., рабы не будуцьбараніць гэты дом."
Пра"план" пісаць лісты начальству,якое зачыняе гандаль індывідуальныхпрадпрыймальнікаў, мы ўжо лепш прамаўчым(настолькі нікчэмны такі«план»).
Штода ўдзелу ў выбарах у "палатку.""Палатка" ня мае ні функцыяў, німагчымасьцяў парляманту. Гэта службовыімітацыйны ворган пры Лукашэнку,непрызнаны міжнароднай супольнасьцю.Бяспраўнасьць "палаткі" прапісанаў цяпершняй канстытуцыі. Пра выбары ўгэтую "палатку" (там дзе выбараўняма), пра агітацыю за іх і пра тое, штогэта азначае і што гэта за "палітыка",можна ўжо і не казаць.
Адноснабеларускіх "рабоў". Такое могуцьказаць ня толькі ворагі Беларусі, алеі патрыёты, якія ставяць сябе вышэй заўсіх, вышэй за народ і вышэй за ўсё. Такіэгацэнтрычны выверт вядомы ў псіхалогіінекаторых людзей.
Беларусыніколі не былі рабамі. Вялікае КнястваЛітоўскае -- гэта была самая вольнаякраіна ў сярэднявечнай Эўропе. Генатыпнашага народа сфармаваўся тады. Беларускінарод разумны і ня хоча ўлазіць у авантурыз заведама прайграным канцом. Людзізнаходзяцца пад уплывам расейскайварожай тэлепрапаганды, рабства тут ніпры чым.
ПатрыятызмСтаткевіча беларускі.Але яго амбіцыянізм большы за патрыятызм,таму народ, які ня слухаеяго правадырства, дык, згоднаяго вызначэньня, і зусім "раб".Усё гэта, памножанае на завышануюсамаацэнку і на абмежаваныя магчымасьціасобы, іграе ўвесь час са Статкевічамзлыя жарты.
Адказваючына пытаньне маладых пра "гапонства"і таму падобнае, мушу засьцерагчы: нямайце з гэтым чалавекам ніякіх справаў.Ня слухайце, што ён кажа, бо з таго нічоганя будзе, акрамя шкоды. Хай вас не спакушаепатрыятычная траскатня, якая ў Статкевіча,можа нават, шчырая (умомант калі гаворыць). У палітыцы ўдадатак да патрыятызму трэба мець яшчэіншыя якасьці.
Негуляйце ў гульні мілінкевічаў-статкевічаўаб "аб'яднаньні ўсіх дэмакратычныхсіл". Гэта тут цяпер немагчыма і нікомуне патрэбна, супярэчыць асноўнамупрынцыпу дэмакратыі аб свабодзеасацыяцыяў, зьяўляецца таталітарнай,тыпова гэбоўскай прыдумкай, выгаднайакупацыйнаму рэжыму. Дэмакратычнаясіла -- у рознасьці арганізацыяўі адзінстве нацыянальныхідэй. У гэтай жарэжымнай квазі-апазыцыі няма ўвогуленіякіх ідэй, акрамя чаканьнявялікай халявы і прыстасавальніцтвапад заходніх спонсараў.І таму, ці яны аб'ядналіся, ці неаб'ядналіся, -- ня мае ніякага значэньняні для іх, ні для краіны, ні для яе жыхароў.
Нашымаб'яднаўчым ідэаламі нашай справаймусіць быць Беларуская НацыянальнаяІдэя, нацыянальнае Адраджэньнеі ўмацаваньне Беларускай нацыі, БеларускайМовы, Беларускай дзяржавы і культуры,дасягненьне шчасьця беларускіх людзей.І тады хай будуць тысячы розных суполак,партыяў, арганізацыяў, хай будзе вялікаябеларуская грамадзянская супольнасьць-- усе мы будзем аб'яднаны адным.
Палітычнаязадача ня ў тым, каб аб'ядналася рэжымнаяпсэўдаапазыцыя, пра што ўвесь час пяклісяхаляўшчыкі і агентура, аў тым, каб зьмесьці гэтую квазі-апазыцыюз твару зямлі, разам з рэжымам.
Усувязі з гэтымзазначу яшчэ некалькі словаў пра рэчы,якія мне вядомыя, але пра якія я не хачушматгаварыць, настолькі яны мярзотныя. Усявалтузьня з «кангрэсам» і «аб'яднаньнем»гэтых палітбізнэсмэнаў ад «дэмакратыі»зьвязана, як заўсёды, з магчымасьцюатрымаць заходнія грошы «пад выбары»ў Палату.Захадпаабяцаў даць, калі аб'яднаюцца (болягчэй фінансаваць). Для палітбізнэсмэнаў,практычна, ня важна, падякія выбары даюць,хоць бый на выбары ўПекла, абыгрошы. З гэтым найперш зьвязана штучнаяактыўнасьць Статкевіча і ўсёйпсэўдаапазыцыйнай камарыльлі, дзе кожныёсьць«лідар»і «дзеяч» і кожны хочаачоліць аб'яднаную пачку, кожны вядзетут сваю глыбока «палітычную» гульнювакол мамоны.
Длябеларускай моладзі яшчэ раз паўтаруся– не ўваліцеся ў іхнюю граэь. Абыходзьцебокам і затыкайце нос. Гэтыя палітхаляўшчыкі,як гнілая калода, загамавалі шлях і восьўжо пятнаццаць гадоў не даюць магчымасьцістварыцца сапраўднай беларускай апазыцыіў краіне. Яны, як гангрэна, – ўсё, штотрапляе ў іхняе поле, пачынае гнісьць.
Цяперагентурная частка "апазыцыі"адкрыта едзе ў Маскву, у ведамстваКараганава-Суздальцава. Янызасядалітам разам з рускімі чарнасоценцаміі гаварылізь імі пра праблемы"Белоруссии". Яны ўжо не хаваюцца.Рэшта такіх апазыцыяністаў яшчэпрыкідваюцца цнатлівымі, гавораць прааб'яднаньне і (калізаплоцяць) зьбіраюцца на выбары ў"палатку" ісьці.
Сапраўднаябудучыня Беларусі будзе будавацца бязгэтых людзей.
14.02. 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК