ІМПЭРЫЯ ПАТОНЕ, БЕЛАРУСЬ ПАЎСТАНЕ

(Лютаўскі Сойм 2016г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

14 лютага ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту, – “Да пытаньняпра рэжымную “апазыцыю”. З дакладамівыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні Партыі іФронту. Дакладчык зазначыў, што палітыкавасальнага рэжыму, заснаваная нагвалтоўнай прывязцы эканомікі Беларусіда Расеі, церпіць крах. Тое, пра штопапярэджвалі патрыёты на працягу гадоўі дзесяцігоддзяў, становіцца відавочнымдля вялікай колькасьці людзей, якія ўжоадчулі на сябе ўвесь цяжар расейскагаімпэрскага крызісу. Чужы крызіс становіццанашай праблемай. Нават у рамках такзванагаМытнага зьвязу назіраюцца правал іабмежаваньні, якія сьведчаць абнежыцьцяздольнасьці гэтай сістэмы.Сьведчаньнем гэтаму зьяўляецца апошніўказ пра рэзкае абмежаваньне на пасылкіі перавозку тавараў, нават для асабістыхпатрэбаў. Можна канстатаваць, што пакульяшчэ ёсьць пэўныя рэзэрвы, якія дазволяцькароткі час трымацца імпэрска-васальнайсістэме на плаву. Але наперадзе ўсяроўнабудзе калапс і разгортваньне драматычныхсацыяльных працэсаў. Імпэрыя загіне.Задача беларусаў – не дапусьціць, кабнаша Радзіма загінула разам з імпэрыяй.Але рашэньне гэтай праблемы ёсьцьвыключна палітычнае. ПадпарадкаванаеМаскве цяперашняе кіраўніцтва нашайкраіны ня здольнае зрабіць гэтага, дый ня хоча і ня ўмее. Вывесьці з імпэрскайкатастрофы Беларусь можа толькіпатрыятычнае беларускае кіраўніцтва.

Выступілі таксама сябрыСойму з розных рэгіёнаў краіны. Людзіпадзяліліся сваімі думкамі аб дзейнасьцізалежных псэўдаапазыцыянэраў іправакатараў. Прыгадалі эпізоды,зьвязаныя са Статкевічм у папярэдніягады. Зразумела, што рэжым спрабуепраціснуць наперад у масавай сьвядомасьцігэтую фальшывую фігуру, каб, магчыма,справакаваць, а потым разграміцьнепадрыхтаваны і кіруемы правакатараміпратэст беларускага грамадзтва. Гэтаганельга дапусьціць. Трэба тлумачыцьасабліва маладым людзям небясьпекутакой правакацыі, заклікаць грамадзтвада зьбіраньня сілаў. Нельга дапусьціцьпаўтарэньня Крывавай нядзелі 19 сьнежня2010 года (дзе М. Статкевіч разам з Саннікавымякраз адыгралі ролю галоўных правакатараў).

У рэгіёнах ужо практычна ўведзенакарткавая сістэма. Частку мізэрныхзаробкаў работнікам у многіх мясьцінахвыпловаюць грашыма, а частку карткамі,на якія можна купляць харчаваньне ўмясцовых крамах. Тысячы людзей ужо нямаюць сродкаў на існаваньне і пакульшто атрымліваюць у мясцовых крамаххарчаваньне “у крэдыт”. У сувязі згэтым многія людзі, што да апошнягаагрэсіўна баранілі антыбеларускі рэжым,раптам замаўчалі і нават пачалі праклінацьлукашызм.

Пра навязанасьць эканамічнагакрызісу імпэрскай Расеяй сьведчыцьтаксама яшчэ адна трывожная тэндэнцыя.У Беларусі актывізуюцца, як кажуцьлюдзі, “банды расейскіх гастралёраў”.У злачыннай зьвязцы з мясцовымікрымінальнікамі расейскія бандыпрыязджаюць у Беларусь на фурах,выкрадаюць і вывозяць у Расею тавары іабсталяваньне. Нядаўна такія банды былізлоўлены ў Жодзіне. Гэта ім лёгка рабіць,бо вусаты злачынца даўно скасаваў мяжуа бальшыня беларусаў гаворыць парасейску, маскоўскім бандытам лёгказамаскавацца.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

14 лютага 2016г.