ДОБРЫЯ НАВІНЫ Ў КУЛЬТУРЫ
Нарэшце, пачалоадбывацца тое, што мусіла б абаязковапраявіцца ў нашым культурным народзе.Няхай сабе напачатку і несьвядома.Засьведчана адмоўная рэакцыя грамадзтвана маскоўскую пошасьць у культуры.
Шмат беларусаўзнаходзяцца яшчэ пад уплывам варожай прапаганды і расейскай тэлехлусьні.Некаторыя яшчэ так і жывуць ў сьвецетэлевізара, які з рэальным сьветам несутыкаецца, а калі і сутыкаецца, то ягоўжо не прызнае. Такую інфармацыйнуюманіпуляцыю з чалавекам называюцьгёбэльсаўшчынай і замбаваньнем. Янапрыводзіць да духоўнай сьмерці чалавека,да стварэньня сацыяльна небясьпечнагаграмадзтва. Тут выяўляецца ўражліваезлачынства. Крымінальнае заканадаўствапа ацэнцы такога злачынства не пасьпяваеза рэчаіснасьцю, і пакараньня, практычна,не існуе.
Тэлевізійнаапрацаванаму беларусу ўжо цяжкаразабрацца, якім мэтадам зьнішчаюцьяго маральную і нацыянальную ідэнтычнасьцьі дзеля чаго тое робіцца. У антыкультурнайагрэсіі супраць народу Масква выпрацавалашмат тэхналягічных прыёмаў і мэтадаў.Адна з такіх схем -- прапаганда і рэкламаўсялякага расейскага антымастацкагапаскудзтва, пошласьці і брыдоты падвыглядам нібыта мастацкай значнасьці,якасьці і агульнага прызнаньня. Тут імаскоўская квазі-літаратура, і"эрзац-кіно", і так званы расейскішоў-бізнэс, і ўсялякае вульгарнаесьпяваньне. Усё гэта -- асабліва ўлічваючырусіфікацыю -- штурхаецца праз неабмежаваныэфір ўжо шмат гадоў ў беларускуюсьвядомасьць і ў беларускае грамадзтва.Здаецца, няма такой расейскай дрэннасьці,якая б ні гастралявала ў Беларусі.Паслухмяныбеларус усё тое вымушаны быў глытаць ідумаць, што спажывае мастацтва і штотак і трэба. І цяжка бывае іншамусуайчыньніку растлумачыць, што тут --прадуманая дыверсія супраць яго асобы,тоеснасьці і эстэтычнага пачуцьця ішто яго невыпадкова імкнуцца накарміцьфальшывасьцю, напаіць пойлам і атрутай,ад якой, па словах Купалы, йшчэ "іпатомак будзе п'яны".
І вось беларустыпова па-беларуску стаў ціха бунтавацца-- не пайшоў на тую халтуру глядзець іслухаць. Гэтаму, праўда, паспрыяўэканамічны крызіс, зьбядненьне іпагаршэньне ўмоваў жыцьця, няма грошайна дарагія білеты. Але ня ў гэтым справа.Забясьпечаныя людзі ўсяроўна ёсьць.Ну, хоць адзін бы чалавек аб'явіўся, ато -- ніводнага. Не купілі ніводнагабілета.
А справа вось учым. У слаўным горадзе Рэчыца, вядомымз ХІІ стагоддзя і гэрб якога "Пагоня",задумала мясцовае рэжымнае начальствазрабіць канцэрт расейскай шоу-дзівыЛаліты Міляўскай. Шчасьлівам беларусам(тым, хто ня ведае, штогэта за "Цуда-юда") скажу, што ў"дзівы" заўважаны нізкі ўзровень,пошласьць, вульгарнасьць і асаблівыцынізм бессаромнай расейскай эстрады.Як і ўсе прадстаўнікі расейскагабізнэс-мастацтва, гэтая асоба ў характэрнайдля яе манеры голасна аб'явіла Пуціна"геніям", Абаму "ідыётам", Крым"нашым", украінцаў -- "бандэраўцамі"і г. д. -- увесь набор.
Загадчыкідэялагічнага аддзелу Рэчыцкагарайвыканкама разаслаў лісты (гэта жколькі паперы патраціў) ва ўсепрадпрыемствы, арганізацыі і установыгорада і раёна з настойлівай рэкамендацыйнабываць білеты на канцэрт расейскайпапулярнасьці. Горад заклеілі рэклямай.А ў выніку ... на сямідзесяцітысячныгорад ня быў набыты ні адзін білет.Мерапрыемства адмянілі.
ХвалаРэчыцы і разумным рэчыцкім жыхарам!Бывае, што рэжымна-маскоўскі абсурдціха правальваецца перад здаровымсэнсам беларуса. І рэвалюцыі ня трэба.Брыдота сама зьдзімаецца. Тут якраз тойвыпадак. І ён не адзінкавы.
Гады тры тамупрыяжджала выступаць ў Беларусь яшчэадна маскоўская шасьцідзесяцігадовая"дзіва" з талентам дэманстраваць"грудзь", такая папулярная ў КрамліІрына Алеграва, і зьбіралася тут сьпявацьпра "рюмку водки". Паслухаць "дзіву"прыйшло некалькі чалавек (відаць, неразабраліся, куды трапілі). "Дзіва"ўзлавалася і, абклаўшы ўсіх беларусаў"па-геройску, па-руску", "убраласьвосвояси".
А ўвогуле, згледзішча мастацтвазнаўства, гэта ёсьцьпадзея ў мастацтве, бо мастацтва(незалежна ад якасьці) можа існавацьсамо па сабе, але рэалізуецца толькіразам з гледачом (чытачом, слухачом).Глядач -- гэта сацыяльна-эстэтычнаяскладовая частка мастацтва, без яго яномярцьвее, а антымастацкая дрэнь -- канае.
Мне ўспамінаеццаадзін выпадак з пачатку шасьцідзесятыхгадоў. З вышкалу маскоўскага "ГИТИС"зьявіўся на сьвет чарговы тэатральнырэжысёр, такі Ўладзімер Маланкін (якпаўтаралі некаторыя, "оченьталантливый"). Яго разьмеркавалі ўРыжскі Рускі драмтэатр. Там ён паставіўспэктакль (здаецца, "Ноч памылак"Голдсмита, але магу памыляцца). Спэктакльатрымаўся нецікавы і бяздарны. І восьфінал. Зачыняецца заслона. Усязаля паднялася, і гледачы ціха пайшліда выхаду. Ніхто ні пляснуў,нічога не сказаў (трэба ведаць латышоў).
Пасьля гэтагамаскоўскі "геній"вылецеў з тэатра, як корак з бутэлькі.Праўда (гэта ўжо не да нашай тэмы), кудыб вы думалі ён вылецеў? Правільна. УМенск, выкладчыкам тэатральнага мастацтваў БДТМІ. Тады ў саветаў існавала паравіла:усе адкіды -- у Беларусь.
Ёсьць вельміпростыя дзеяньні ў абароне ад палітычнайагрэсіі, накіраванай супраць нашайнацыі і культуры.
Русіфікацыя?Пазачынялі беларускія школы? Беларусы,гаварэце па-беларуску, чытайце беларускіякнігі, сьпявайце беларускія песьні -- і маскоўская русіфікацыя высахне.
Труцяць народсцэнічным паскудзтвам? Псуюць густывульгарнай маскоўскай эстрадай? Беларусы,не хадзіце на маскоўскіяканцэрты! Там не культура, там іхнаяпалітыка па абалваньваньню ды маральнамуразбэшчваньню людзей і народаў. Янынават са сцэны крычаць "Крым наш"і ненавідзяць іншых людзей, непадобныхна сябе. Не хадзіце на іх глядзець, ітады іхным пратухлым палітгастролямнастане канец. Бярыце прыклад са слаўнагагорада Рэчыцы.
6 лютага2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК