НАВОШТА РАСЕІ ВЯЛІКАЯ ВАЙНА
УНАТО заявілі, што Расея праводзілавучэньні, якія сімулявалі ядзерны ўдарпа Швэцыі. Што гэта значыць, і навоштаУладзімір Пуцін рыхтуецца да вялікайвайны – думка Славы Рабіновіча.
Пуцінрыхтуецца да вялікай вайны, ён дапускаеяе па многіх прычынах і з мноствам мэтаў.Адна з мэтаў – увядзеньне ваеннагастановішча і адмена выбараў.
Уадпаведнасьці з дадзенымі маіх крыніц,акрамя канкрэтных тактычных задач усфэры гібрыднай вайны, Пуцін і ягонаебліжэйшае атачэньне апошнія пяць гадоўвырашаюць стратэгічную задачу –рыхтуюцца да вялікай вайны з НАТО.Чарговае нядаўняе парушэньне паветранайпрасторы Турцыі расейскім зьнішчальнікамтолькі пацьвярджае дадзеныя паведамленьня.
Штоляжыць за планамі самагубчай вайны зНАТО? Магчыма, Пуцін і ягоная АЗГразумеюць, што адзінае выйсьце з Крамлядля іх ляжыць праз Гаагу, але для нас звамі гэта выглядае як беспрыцыдэнтнаяпагроза міру, якая па ступені небясьпекідля чалавецтва пераўзыходзіць наватКарыбскі крызіс: клоўн Хрушчоў, уадрозьненьні ад дзейснага цяперрасейскага так званага кіраўніцтва, неімкнуўся да татальнага супрацьстаяньняз ЗША.
Адзінаерацыянальнае тлумачэньне, якое маглоб праліць сьвятло на цяперашнюю шалёнуюпалітыку Крамля – гэта намер Пуцінаадмяніць усе выбары ў краіне. І парляманцкіяў верасьні, і прэзыдэнцкія ў 2018 годзе –са спасылкай на ваеннае становішча,якое будзе ўведзена ў сувязі з абвяшчэньнемвайны краінам НАТО, пасьля сэрыіправакацый падобнага характару і іхнаступстваў.
Ябачу наўпроставую сувязь паміж нядаўніміабвінавачваньнямі, высунутымі з бокуБрытаніі і ЗША на адрас Пуціна (удатычнасьці да забойства экс-супрацоўнікаФСБ Аляксандра Літвіненкі і ў карупцыі)і чарговым парушэньнем паветранайпрасторы Турцыі расейскім зьнішчальнікам.Афіцыйнае прызнаньне Захадам тагофакта, што Пуцін – забойца і карупцыянэр,сталася для так званага прэзыдэнтаРасеі кнопкай, якая запусьціла нетэарэтычны, а практычны план супрацьстаяньняз НАТО. Гэта сытуацыя вельмі небясьпечнаядля ўсяго сьвету. Такім чынам, калі ўсусьветнай супольнасьці і існуе нейкіплан па адхіленьню Пуціна ад улады, тодзейнічаць трэба неадкладна.
Зразумела,скінуць Пуціна звонку ня так проста, боён ачольвае Узброеныя сілы РФ, якіяўключаюць у сябе, у тым ліку, ядзерныяракеты, у якім бы стане яны ні знаходзіліся.Нават адна ядзерная баегалоўка, якаядасягне эўрапейскую сталіцу, нанясешкоду, якая разглядаецца НАТО якнепрыймальная.
Здругога боку, я чуў пра існаваньне ўАльянса выразных планаў на любы, наватсамы неверагодны выпадак. У адным зь іхутрымліваецца выразны алгарытм навыпадак, калі Расея нападзе наПаўночнаатлантычны блок. Такая вайнапрацягнецца два тыдні і скончыцца поўнайпаразай Расеі. Пры такім сцэнары напершым этапе ў расейскую паветрануюпрастору залятуць амэрыканскіястэлс-бамбавікі В-2 – нябачныя для СПАсамалёты – і разбомбяць усе ключавыяваенныя аб’екты РФ. Наступны этап –артпадрыхтоўка звышцяжкімі “сьвідруючымі”бомбамі, здольнымі зьнішчаць умацаваныябункэры. Трэці крок – наземнае ўварваньнеі наступная акупацыя расейскай тэрыторыісухапутнымі сіламі НАТО. Часовая зьнешняяадміністрацыя. Як у ФРГ адразу пасьляДругой сусьветнай вайны.
Непасрэдназараз нехта думае і нават кажа, што,маўляў, у Крамлі пануе паніка, што Крэмльзайшоў у тупік, што “хочуць адгуляцьназад, да 2010 года”. Я гэта чую цяпер зрозных бакоў, ад людзей, якіх я лічу якразумнымі, так і інфармаванымі.
Алегэта ня так. Фарш немагчыма пракруціцьназад. Зразумела, крымінальныя, службовыя,дзяржаўныя і фінансавыя злачынствызьдзяйсьняліся Пуціным і ягонай АЗГ із 1999 па 2010 гады, але тое, што адбываласяз 2011 года, наогул ніяк не паддаеццападрабязнаму апісаньню ў рамках гэтаганя надта доўгага артыкула. Колькасьцьі цяжкасьць гэтых злачынстваў азначаюцьтолькі адно: Пуцін з Крамля можа выйсьцітолькі нагамі ўперад і ніяк інакш. Ціто натуральная сьмерць у бліжэйшыямесяцы ці гады, альбо сцэнар “табакеркіі шаліка” – Пуцін будзе вынесены зКрамля толькі пасьля яго сьмерці. Ёнгэта выдатна ведае, больш таго – ён самтак вырашыў. Бо ёсьць толькі дзьве іншыяальтэрнатывы – Гаага або Кадафі. Ён няхоча ні таго, ні другога. Па сукупнасьціягоных злачынстваў гарантый бясьпекі“пасьля Крамля” яму ня здолее прадаставіцьбольш ніхто, кропка. Пытаньне, “ці ёсьцьжыцьцё для Пуціна пасьля Крамля”, большстаяць ня можа (і ўжо даўно).
АлеРасея ў сваім супрацьстаяньні з усімсьветам і з сабой самой хутка рухаеццапа шляху ўбіваньня эканомікі ў “БэтонныМур”, па шляху сацыяльнай напружанасьці,якая пераходзіць у сацыяльныя выбухі,па шляху адвала рэгіёнаў, па шляхуразвала краіны і магчымай грамадзянскайвайны, выкліканай крывавай рэакцыяйКрамля на гэтыя сацыяльныя выбухі іадвал рэгіёнаў.
Усувязі з гэтым я ўжо неаднаразова пісаў,што Пуцін мае выразную “альтэрнатыву”:увядзеньне ваеннага становішча і адменуўсіх выбараў. Усіх выбараў. І сёньня ясьцьвярджаю, што сцэнар гэтай “альтэрнатывы”можа быць прыведзены ў дзеяньне з адноснавысокай верагоднасьцю. Больш таго, ясьцьвярджю, што Крэмль УЖО пачаў рыхтавацьмасу народанасельніцтва Расеі менавітада гэтага.
Пуцінпрацуе па гэтым сцэнары, які заранёўпішу я. На жаль. Мы маем справу з дзяржаўнымпераваротам, з незаконным захопам іўтрыманьнем улады, са зьнішчэньнемканстытуцыйнага ладу і ўсталяваньнемдыктатуры. Мы маем справу з небясьпечнымбеспрыцыдэнтна ўзброеным бандытам,міжнародным тэрарыстам, дзяржаўным,службовым, крымінальным і ваеннымзлачынцам.
СлаваРабіновіч
Перакладз расейскай.
Крыніца:http://apostrophe.com.ua/article/world/2016-02-04/gotovitsya-li-putin-k-bolshoy-voyne-s-nato/3231