ІСЛАМІСТЫ ЗЬНІШЧЫЛІ СТАРАЖЫТНЫ ХРЫСЬЦІЯНСКІ КЛЯШТАР

Джыхадзісцкаягрупоўка ІДзІЛ цалкам разбурылахрысьціянскі кляштар у Іраку, якому1400 гадоў, самую старую пабудову такогакшталту ў краіне.

Здымкіса спадарожніка, апублікаваныя ў аўторакAssociated Press, дэманструюць кучу абломкаўна месцы, дзе стаяў кляштар сьв. Ільліна пагорку непадалёк ад Масула, бастыёнаІДзІЛ у Іраку.

Кляштарперажыў як месца хрысьціянскай малітвыамаль паўтара тысячагоддзя. Ён існаваўнават да Іслама і пацярпеў зьнешніяпашкоджаньні падчас апошняга канфліктуў краіне.

Гэтагістарычна значны аб’ект. Ён меў плошчу27000 кв. футаў, быў часткова адрэстаўраваны.Будынак меў 26 паасобных памяшканьняў,уключна з санктуарыем і капліцай. Тамзаставаліся нішы, у якіх манахі запальвалісьвечкі, і грэцкі сымвал 4-га стагоддзя“Хі-Ро”, які адлюстроўваў на рэльефеімя Хрыста, быў бачны ў ягоным правымкрыле.

Аб’ектда апошняга часу выкарыстоўваўся якмесца малітвы для вайскоўцаў ЗША ўІраку, але патрапіў у рукі ІДзІЛ у чэрвені2014 г.

“Нашахрысьціянская гісторыя ў Масуле варварскізьнішчаецца”, -- кажа каталіцкі сьвятарРэў Пол Табіт Хабіб, які служыць у Іраку.“Мы разглядаем гэта як спробу выгнацьнас з Іраку, зьнішчаючы і канчатковаспыняючы нашую прысутнасьць у гэтайкраіне”.

Рымска-каталіцкікапэлан арміі ЗША Джэфры Вортан, якіслужыў Імшу каля алтара кляштара сьв.Ільлі вельмі засмучаны ягоным разбурэньнем.

“Яне магу зразумець, чаму мы ставімся такадзін да аднаго”, сказаў ён АР. “ПрарокІльля мусіць плача”.

ЭдэмУайтнэл

Пераклаўз ангельскай В. Буйвал.

Крыніца:ангельская газэта “Independent”,20.01.2016

http://www.independent.co.uk/news/world/middle-east/isis-razes-to-ground-the-oldest-christian-monastery-in-iraq-satellite-images-show-a6822256.html