БРЫТАНСКІ СУД ПРА ПУЦІНА

Лёндан.Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцінпаводле брытанскага суддзі “верагоднадаў даручэньне” на забойства былогарасейскага агента Аляксандра Літвіненкі,які памёр у 2006 годзе, атручаны палоніем.Само забойства зьдзейсьнілі два расейскіяагенты на загад расейскай контрвыведкіФСБ, што вынікае з высноваў брытанскагасьледства.

УдаваЛітвіненкі патрабуе ўвядзеньня санкцыйсупраць Расеі і Пуціна.

“АпэрацыяФСБ была верагодна даручана Патрушавымі таксама прэзыдэнтам Пуціным”, -- заявіўсьледчы суддзя ў сваіх высновах. МікалайПатрушаў быў тады кіраўніком ФСБ, ацяпер ён старшыня расейскага Саветабясьпекі.

Паводлевысновы судовага сьледства, зь якогазьявіліся зьвесткі ўжо летась у ліпені,Пуцін і члены ягонай адміністрацыі мелісвае матывы для забойства Літвіненкі.

Паводлесьледства, ёсьць доказы, што былыярасейскія агенты Дзімітры Коўтун іАндрэй Лугавы атруцілі крытыка КрамляЛітвіненку ізатопам радыёактыўнагапалонія-210. Рэчыва яны падмяшалі яму ўгарбату падчас сустрэчы, якая адбыласяўвосень 2006 г. у лёнданскім гатэлі“Міленіюм”. Лугавы заявіў наабвінавачваньне, што гэта абсурд.

Літвіненкапрацаваў агентам раней на Савецкі Саюз,а потым на Расею, але пазьней пачаўкрытыкаваць кіраўніцтва сваёй краіныі становішча ў выведцы. Урэшце ў 2001 годзеён атрымаў палітычны прытулак у Брытаніі,прыняў брытанскае грамадзянства іпрацаваў на брытанскую сакрэтную службуМІ16.

Перадсьмерцю Літвіненка абвінаваціў Пуцінаў тым, што той загадаў яго забіць. Крэмльувесь час адмаўляў свой удзел у справе,таксама як і Лугавы і Коўтун, якіх Расеяадмовілася выдаць.

Гвалтоўнайсьмерцю ў мінулым скончылі жыцьцётаксама шэраг іншых крытыкаў Пуціна іягонага рэжыму.

CTK,LIDOVKY.CZ

Пераклаўз чэшскай В. Буйвал.

Крыніца:чэшская газэта “LidoveNoviny”,21.01.2016

http://www.lidovky.cz/britsky-soud-putin-si-pravdepodobne-objednal-vrazdu-litvinenka-p8l-/zpravy-svet.aspx?c=A160121_104202_ln_zahranici_ELE