ПЕРАМАГЧЫ МОЖНА ТОЛЬКІ З ІДЭЯЙ

Уканцы мінулага году і напачатку новага2016 года ў міжнародных падзеях і ваўнутраных справах Беларусі працягвалісяўсе тыя працэсы, што вызначыліся раней.У міжнародным плане адбываеццататальная акупацыя Эўропы арабскімсьветам. Гэтая акупацыя выкліканапалітыкай лева-лібэральныхколаў Эўропы.

Ідэя,якая ўжо стагоддзі рухае лібэралістаміі ўвогуле людзьмі левага кшталту -- гэтазьнішчэньне Хрысьціянства. Дзеляажыцьцяўленьня гэтай іхняй галоўнайідэі нянавісьці яны гатовыя ахвяравацьі культурай, і народам, і дзяржавай, інацыяй, і ўсёй Эўропай. Заснавалі гэтуюбязбожную ідэалёгіюфранцузскія рацыяналісты,але ў цяперашняй актыўнай сацыяльнайфазе яна разьвіваецца ўжо цалкамірацыянальна на мяжы абсурду. Арабскісьвет, дакладней, яго адкіды, выкарыстоўваюццалева-лібэраламі як прыладаліквідацыі Хрысьціянства ў Эўропе. Гэтагалоўны імпэратыў той суіцыднай палітыкі,якую мы назіраем цяпер на Захадзе Эўропы.

АкупацыяЭўропы адбываецца шляхам перасяленьнянародаў і мэтадам эфэктыўнай партызанскайвайны (Захад называе тое "тэрарызмам"),супрацьстаяць якой ня ў стане ніякаяармія, ні тым больш бесхрыбетнае ідэмаралізаванае заходняе грамадзтва.Арабскія гуны адчуваюць гэта і, нягледзячына сваю яшчэ абсалютную меншасьць,паводзяць сябе як гаспадары на акупаванайтэрыторыі. На Новы год яны ўчынілі акцыюзгвалтаваньня эўрапейскіх жанчын унекалькіх гарадах Эўропы. Найбольшмасава здарыласяў Кёльне (каля 200пацярпелых за адну навагоднюю ноч і535 нападаў).

Эўраграмадзтвапаказала сваю поўную бездапаможнасьцьперад гвалтаўнікамі. Адзін зь іх, якогаарыштавалі, нават груба абарваўфункцыянера эўраўлады, маўляў, вы кіньцетут парушаць мае правы, мяне ў Нямеччынузапрасіла сама спадарыня Мэркель. І,дарэчы, што да ролі Мэркель у гэтайсправе, то тут, фактычна, так яно і ёсьць.

НаНовы год і Нараджэньне Хрыстова зноўвыступіў з бруднымі правакацыямі супрацьрэлігіі маргінальны французскі лісток"Шарлі Эбдо", які здаўна фінансуеццарасейскім "Газпромам". Нагадаю,што ў мінулым годзе ісламісты расстраляліўсю рэдакцыю гэтагагазпромаўскагаопуса. Магчыматут не абышлося без Лубянкі. Цяперужо набрана новая рэдакцыя.

Сымптаматычнаярэакцыя заходнеэўрапейцаў на тэрорісламістаў. Пасьля нападу на "ШарліЭбдо" яны выйшлі ўПарыжы і іншых гарадах на дэманстрацыісупраць тэрору і тэрарыстаў. У першыхрадах пратэсту крочалі прэзыдэнт Францыіі іншыя кіраўнікі ўлады. У гэта цяжкабыло паверыць. Яны, кіраўнікі Францыі,пратэстуюць супрацьтэрарыстаў. Дык хто гаспадар у краіне?Тут нейкі фрэйдзізм, падсьведамаепрызнаньне з боку ўлады гаспадараміФранцыі арабскіх эмігрантаў. І якбы невыглядала тое абсурдам псіхалагічнатак яно і ёсьць. Гэтыфэнамэн некалі будуць вывучаць псіхолагі(калі ад такой Эўропы што-небудзьзастанецца). Цяпер мыназіраемтое самае. Пратэстуюць супраць гвалтунад жанчынамі, хочуць каб ісламісты іхпачулі і зразумелі. А аднаэўрадама распранулася дагала ў знакпратэсту і стала з плякацікам ў цэнтрыКёлна, дзе быў напісаны зварот да арабскіхгвалтаўнікоў: «Паважайце нас! Мы неаб'екты для нападу, нават калі голыя».Вось што робіцца з мазгамі ў людзей,апрацаванымі лібэральнайпрапагандай. Гэтае грамадзтва такое жненармальнае і неадэкватнае, далёкаеад рэальнасьці як і руская «вата»,апрацаваная пуцінскім гёбельс-тэлебачаньнем.Два збочаныя бакі аднаго фальшывагабязбожнага мэдаля.

Сеціванапічкана відэазапісамі з краінаўЗахаду. Вось сядзяць недзе ў скверыгрупа заходніх людзей сталага веку(10-12 асобаў). Даіх падыходзяць два паўночна-афрыканцыі пачынаюць зьдзеквацца. Патым адзінзь іх б'е па галаве жанчыну жанчына падаебез прытомнасьці.Паўночна-афрыканец весела рагоча простаў камэру. Усе астатнія белыя маўчаць якні ў чым не бывала.

Восьна вуліцы днём 5-6 эмігрантаў з Усходухапаюць дзяўчыну, пачынаюць біць, хапацьза інтымныя месцы, цягаць па тратуары.Вакол па вуліцы ідуць заходнія людзікожны па сваіх справах, ніхто не зьвяртаеўвагі на гвалт.

Усёгэта нагадвае мне жывёльны сьвет, савану,пасецца табун зебраў, вакол ляніваляжаць львы. Калі адзін зь іх захочаесьці, то бяжыць да стада зебраў, адганяеадну і задзірае. Астатняя чарада пасеццасабе.

Зсацыяльнай гісторыі вядома, напрыклад,як ў неспрыяльных варунках дэградуеэтнас. Спачатку перастаюць паважаць іклапаціцца пра старых, потым перастаюцьвыхоўваць і клапаціцца пра дзяцей. Ітрэці этап – мужчына перастае змагаццаза жанчыну. Глядзіш на тое, што адбываеццацяпер на Захадзе іўзьнікаюць вельмі сумныяпаралелі. Цывілізаваныялюдзі ўжо ні на што ня здольныя.

Гэтыянекалькі фактаў я прыводжу, каб нагадацьпра той цывілізацыйны крызіс, якіадбываецца на Захадзе на фоне агрэсіўнагаварварства пуцінскай Расеі і фашызацыі"русского міра". Для нас гэта істотнаведаць, бо шмат беларусаў, якія слабаусьведамляюць жыватворнасьцьбеларускай нацыянальнай ідэі і якіянапалоханы агрэсіяй Расеі супрацьУкраіны, спадзяюцца, што "Захад імдапаможа".

Недапаможа. Ня майма ілюзіяў. Беларусаммогуць дапамагчы толькі самы беларусы.Спадзяемся на сябе. І калі хто падставіцьплячо, дык гэта хіба ўкраінцы і палякі.

Ваўнутраных справах краіны мы бачым працяггніеньня акупацыйнай уладна-эканамічнайсістэмы, падаграваныпагрозьлівымі і неадэкватнымі заявамінелегітымнага начальніка рэжыму.

Уапошнія месяцы з боку розных СМІ, дляякіх, відаць, часампраблематычна, пра штопісаць, вялікая ўвага надаецца рэжымнамууказу №222аб фактычным зьнішчэньні дробнагабеларускага гандлёвага бізнэсу. Гучацьпагрозьлівыя заявы аб забастоўках,пратэстах і т. п., прадказваюць сацыяльнывыбух, дрыжэньне рэжыму і г. д.

Уражаньне,што ўсе гэтыя фантазіі пішуцца цалкамшчыра і таму незразумела, навошта.

Нябудзе ніякага сацыяльнагавыбуху і ніякага масавага ўсьвядомленагапратэступрадпрыймальнікаў.Дробны беларускі бізнэс перастанеіснаваць і настане цішыня. Найперш рэжымразьлічыў, што такіх гандляроў адноснаняшмат (некалькі дзясяткаўтысячаў на ўсю краіну) і сур'ёзныхпратэстаў не атрымаецца. Іхняе існаваньнене зьвязана з дзяржаўнай вытворчасьцю,і таму для акупацыйнага рэжыму пратэстыпрадпрыймальнікаў пагрозы не ўяўляюць.Зрэшты, ёсьць АМАП і аўтазакі. Алегалоўнае ня ў гэтым. Гандлёвыя людзімаглі б быць і моцнай сілай, і пагрозайдля акупацыйнага рэжыму, калі б яны быліпалітычна аб'яднаныя беларускайнацыянальнай ідэяй і ведалі б, штозмагаюцца за вольную Беларусь, за вольнуюбудучыню і вольную Беларускую дзяржаву.Тады б гэта была грозная сіла, і рэжымпачаў бы хістацца. Гэтабыла б непраслойка грантасмокаўі штатных правакатараў падвыглядам апазыцыі, а рэальнаянацыянальная сіла сур'ёзныхлюдзей. Такога яшчэ няма нават зблізку,а таму з пратэстаў гандляроў ня будзенават пшыку.

Алепішу я тут гэта не дзеля крытыкірэальнасьці, а каб паказаць пэрспэктывуі неабходнасьць абавязковайнацыянальна-асьветніцкай працы сяродлюдзей, чым займаецца і павінна займаццадалей наша адзіная ў краіне адраджэнцкаянародная партыя.

Мяркую,што ў бліжэйшы час трэба падрыхтавацьсэрыю матэрыялаў пад назовам "Штотрэба ведаць беларусу", дзе па пунктах,простай мовай пералічваць тое, штосапраўды беларусу трэба ведаць, каб нанацыянальным узроўні існаваць у гэтымсьвеце і адстойваць беларускія ідэалыперад прапагандысцкай навалай з Усходуі Захаду.

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь"

10студзеня 2016 года

ЗянонПАЗЬНЯК

СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-- БНФ і БНФ "Адраджэньне"