ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ

№1

25гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўнуюнезалежнасьць і волю Беларусі завяршыласяперамогай Беларускага "Адраджэньня".25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнайдзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднайсупольнасьці.

Увыніку векавой расейскай акупацыіворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі,павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах)мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныякласы, рэлігію і набілітэт, спалілібеларускія кнігі, сфальсіфікаваліБеларускую гісторыю і галоўнае -- увесьчас нішчылі Беларускую мову, імкнулісязрусіфікаваць нашу краіну і сьцерціБелароускую нацыю з твару зямлі.

Нягледзячына вялікія маскоўскіязлачынствы, забойствы і вынішчэньні,нягледзячы на вялікія страты з бокубеларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыцьБеларускі народ. Але ў нашай краінеакупантыпакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгайакупацыйнай антыбеларускай палітыкі,якая працягваецца цяпер антынацыянальнымрэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы.

Гэтаедрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутыхакупантамі звычках(п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве,непавазе да жанчыны і старых людзей дыбезгаспадарнасьці), але і ўзбочаных, перакручаных уяўленьнях пранашу гісторыю, Айчыну, культуру,міжнародныя дачыненьні і палітыку, іўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагіўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчыліі фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі.

Ёсьцькаштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якіяабавязкова павінен ведаць беларус, кабдобра сябе адчуваць у роднай сваёйкраіне.

** *

1. Беларусь -- гэта наша зямля, наша Радзіма,наша Айчына, дзе мы,беларусы, зьяўляемся яе гаспадараміспрадвеку. Гэта наша агульная Бацькаўшчына,за якую кожны беларус мусіць мець клопат,адказнасьць і гонар.

2. Найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларусіёсьць яе народ, дзяржаўная незалежнасьць,беларуская культура і Беларуская мова.Гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёдыпадтрымліваць і абараняць.

3. Старажытным правобразам нашай дзяржавыбыла Полацкая дзяржава. Грунтам беларускайдзяржаўнасьці стала Вялікае КнястваЛітоўскае, якое рэалізавалася якбеларуская культурная,рэлігійная і геапалітычнаясіла са сталіцай у Вільні.

4. Беларуская нацыя існуе ў гісторыі і ўгеапалітычных абставінах. Пастаяннымгістарычным і геапалітычным ворагамбеларусаў, Беларусі і старажытнагаВялікага Княства Літоўскага зьяўляеццаРасея, Расейская імпэрыя. Расейскаяімпэрыя стварылася пасьля распадуВялікай Мангольскайімпэрыі на тэрыторыі яепаўночнага улусу Залатая Арда,пераняла палітыку, мэнтальнасьць ігеапалітычны сьветапогляд Арды.

5. Пастаянная вайна паміжбеларускім Вялікім Княствам Літоўскімі ардынскай Масквой была з боку Масквыфармальна захопніцкай, але па сутнасьці-- гэта была вайна, накіраваная на поўнаевынішчэньне Беларусі і сьціраньнебеларусаў з твару зямлі. Гэтая вайнамае экзыстэнцыяльныхарактар і працягваецца па сёньняшнідзень, і ня спыніцца, пакуль будзеіснаваць Расейская імпэрыя.

6. Наша старажытная Беларуская дзяржава-- Вялікае Княства Літоўскае -- былакраінай вольных людзей. Шляхта складала20 адсоткаў насельніцтва. Сяляне не былірабамі.

7. Масковія, Расея, Расейская імпэрыя,пачынаючы ад мангольскай Арды, былажортскай дэспотыяйз узаконеным рабствам, якое праіснавалада 1861 года.

"Прыгоннаеправа" для найменьня расейскагарабства было фальшывым тэрмінам."Прыгонны" раб у Расеі ня меў ніякіхправоў, нават права на жыцьцё. Рабаўладальнікмог яго прадаць, купіць, прайграць укарты, вымяняць на сабаку і нават забіць.

Дваранеў Маскоўшчыне -- гэта не беларускаявольная шляхта, а прыслужнікі цара, якіясамы сябе называлі "холопы государевы".Такіх дваран у Расеі было каля аднагоадсотка.

Асоба,стагоддзямі выхаваная ўрабскім грамадзтве, існуе ў Расеі пасёньняшні дзень і па-рабску разумеесвабоду як агрэсію, беспакаранасьць ізьдзек над людзьмі.

8. Хрысьціянства было перанята продкамібеларусаў ад грэкаўі заходніх місіянэраў большяк тысячу гадоў таму. Цэнтрам старажытнагахрысьціянства ў Беларусі быў Полацак.Галоўны храм -- Полацкая Сафія (1040 - 1060гг.).

9. Вольны характар Вялікага КнястваЛітоўскага спрыяў шматканфэсійнасьцібеларускай рэлігійнай культуры. Яшчэў старажытнасьці беларускае грамадзтвасфармавалася як шматканфэсійнаясупольнасьць. Асноўным здабыткам гэтайсупольнасьці былі рэлігійная свабодаі канфэсійны грамадзкі мір.

10. У вольным Вялікім Княстве Літоўскімбылі вольныя магдэбурскія гарады ігарадзкое самакіраваньне.

11. Дзяржаўнай мовай Вялікага КнястваЛітоўскага, на якой пісаліся дакумантыі мэтрыкі, была Беларуская мова.

Дзяржаўнымгэрбам Вялікага Княства Літоўскага быўгэрб Пагоня.

12. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг бярэ пачатак углыбокай старажытнасьці як мадэфікацыярозных сьцягоў у Вялікім КняствеЛітоўскім, ён быў сінтэзаваныў пачатку ХХ-га стагоддзя як дзяржаўнысьцяг Беларусі пасьля аб'яўленьнянезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі (1918 год).

13. Беларусь мае дзясяткі сакральныхсымвалаў, назоваў і аб'ектаў. Адным знайбольш вядомых сакральных сымвалаўБеларусі зьяўляецца Крыж ЭўфрасіньніПолацкай (1161 год). Адным зь вялікіхсакральных сымвалаў Беларусі зьяўляеццатаксама Абраз Маці Божай Вострабрамскай(XVI ст.) у Вострай Браме ў Вільні.

14. Другім гістарычна-геапалітычнымнепрыяцелем Беларусі,які выступаў у тандэме зрасейскай імпэрскай палітыкайі застаецца такім па сёньняшні дзеньёсьць Нямеччына. Кожны беларус мусіцьведаць, што немцы былі і будуць заўсёдысупрацоўнічаць з Расеяй супраць Беларусі.Беларусь ім перашкаджае кабсумесна з Расеяйпрыціснуць Польшчу, і яны гатовыя аддацьБеларусь Расеі, каб узяць Польшчу ўабцугі. Такая іх геапалітыка. У 90-х гадахмісію гэтай нямецкай геапалітыківыконваў у Беларусі Ганс Георг Вік.

(Дзелядаведкі: Г.Г. Вік – прэзыдэнтФедэральнай разведвальнай службыНямеччыны ў 1985-1990 гадах. У 1998-2001 гадах-- кіраўнік Кансультатыўнай назіральнайгрупы АБСЕ ў Менску.)

15. Беларусы мусяць дбаць пра адзінствабеларускай нацыі, праўмацаваньне яе дзяржаўнасьці, праадраджэньне Беларускай мовы і культуры,пра разьвіцьцё адукацыі,тэхналягічнай эканомікі і ўласнайэнэргетыкі. Беларусы мусяць разумець,што іхны асабісты лёсзьвязаны зь лёсам іхняйдзяржавы і што сваю будучыню і будучынюсваёй краіны яны мусяць будаваць самы,дбаючы пра беларускае прасваё.

-----------------------

10-01-2016.

ЗянонПАЗЬНЯК

СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-- БНФ і БНФ "Адраджэньне"