ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ НЯ СПЫНІЦЦА ПАКУЛЬ ГРАМАДЗТВА НЕ ПАЧНЕ БАРАНІЦЦА
CтудзеньскіСойм 2016 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
10 студзеня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту, – “Перамагчыможна толькі з ідэяй”. З дакладамвыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні Партыіі Фронту. Дакладчык спыніў увагу наімклівасьці разьвіцьця падзей уэканамічнай сфэры нашай краіны. Рэжымпрыступіў да чарговага этапу структурнайліквідацыі Беларусі: разгрому прыватнагадробнага бізнэсу. Церпяць ад гэтагадзесяткі тысячаў сем’яў беларускіхграмадзян. Для ліквідацыі акупанцкірэжым задзейнічаў свае каланіяльныярычагі і навязаную Беларусі сістэму“саюзных адносінаў” з Масквой. У чарговыраз, канкрэтна высьвятляецца, для чагопатрэбная ўся прамаскоўская палітыкавасальнага кіраўніцтва нашай краіны –для разбурэньня нашай народнай гаспадаркі,беларускага бізнэсу і ўрэшце да “зачысткі”усяго жывога і творчага ў Беларусі. Ігэтае ж месца не застанецца пустым, усезахоплівае бандыцкі расейскі капіталі мафійны расейскі бізнэс. Рэжым ліквідуечарговых канкурэнтаў. Скончыўся пэрыяд“талеранцыі і прыстасаванства”. Цяпернашым людзям трэба зразумець, што працэсзьнішчэньня ня будзе спынены, каліграмадзтва не абароніць нашыя багацьціі нашую краіну ад імпэрскага захопу.Асаблівую важнасьць набывае асьветніцкаяпраца ў грамадзтве. Усе патрыёты павіннымабілізавацца на гэта. Каб ніхто потымне скардзіўся, што яму не патлумачыліі не паведамілі, што трэба рабіць. Масквахоча канчаткова аслабіць і ўрэшцезахапіць Беларусь. Толькі наш народможа не дапусьціць гэтага.
Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі, штопаўсюль людзі пачынаюць уголас казацьпра праблемы краіны і пра тых, хто сваёйпалітыкай арганізаваў гэтыя праблемы.Беларусы заўважылі, як нахабна дзейнічаюцьмаскоўскія акупанты. За нікчэмныя коштыяны скупляюць яшчэ жывыя беларускіяпрадпрыемствы і на працягу некалькіхмесяцаў даводзяць іх да краху. Такадбылося, напрыклад, з птушкафабрыкайу Аляхновічах. У выніку тысячы работнікаўзгублі працу па ўсяе краіне. Людзіспрабуюць зарабіць на цяжкіх працах уРасеі, але за месяцы працы ім выплочваюцькошт зваротнага квітка, і яны вяртаюццаў Беларусь з пустымі рукамі ды яшчэрадуюцца, што іх не забілі. Толькісалідарнае ў змаганьні грамадзтваздольнае спыніць гэты акупанцкі кашмарі вярнуць жыццьцё ў Беларусі да чалавечайнормы.
Сябры Сойму абмеркавалі таксама падзеіў Заходняй Эўропе. Навагоднія драматычныяпадзеі ў шэрагу заходніх гарадоўпаказалі, што крызіс у заходнім грамадзтвеперайшоў у актыўную фазу. Гаспадараміў гэтых гарадах і краінах становяццабанды агрэсіўных і цынічных чужынцаў,якім ня здольнае супрацьстаяць геданічнаеі пасіўнае грамадзтва і яго лібэральнаекіраўніцтва.
Пакуль згаданае кіраўніцтва дамаўляласяз Масквой наконт падзелу Эўропы іперадачы Беларусі (і Украіны) пад уладуМасквы, захісталіся іхнія ўласныядзяржаўныя сістэмы. Аказалася, штоздольнымі супрацьстаяць нашэсьцючужынцаў і лібэральнаму маразму ёсьцьтолькі краіны Цэнтральнай Эўропы –Польшча, Вугоршчына, Славакія, Чэхія,Баўгарыя, Румынія, а таксама Беларусь,Україна і краіны Балтыі. Гэта ёсьцьгістарычны момант для кансалідацыінашых хрысьціянскіх народаў і захаваньняды ўмацаваньня эўрапейскай цывілізацыіў нашым рэгіёне. Маскоўска-бэрлінска-брусэльскіантынародны хаўрус правальваецца, ухаўрусьнікаў сур’ёзныя экзістэнцыйныяпраблемы. Яны дагуляліся ў змову, злоабярнулася супраць іх. Мы спачуваемпростым грамадзянам заходніх краін,але ж і яны павінны паспачуваць сябе дызрабіць адпаведныя высновы пранемагчымасьць працягваць лібэральныхаос. У сувязі з гэтым здаровыя сілыграмадзтваў павінны выходзіць нагарызантальны ўзровень міжнароднагасупрацоўніцтва дзеля ўратаваньняхрысьціянскай культурнай Эўропы.
Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
10 студзеня2016 г.