АБ ПАДЗЕЯХ
(Выступ насьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Час даволітрывожны. Чакаюць эканамічнага абвалу.Існуе пагроза вайны. На першы поглядздаецца нядобрым, што не зьяўляеццаздаровая альтэрнатыва нармальныхлюдзей, для якіх вольная Беларусь –перадусім. Але адчуваецца, што такіялюдзі ўжо ёсьць. Яны зьяўляюцца, ды ненастаў іх час. І важна, каб яны не паддалісяна агітацыю правакатараў і на прапановыбяз мэты натоўпам бадзяцца па вуліцах.Беларусы ўжо гэта праходзілі.
Час унутранагасасьпяваньня і кансалідацыі вельміадказны. Тым больш, што ня толькіўнутраная, але і міжнародная абстаноўкапаказвае на магчымасьць раптоўнагапавароту і раптоўнага разьвіцьця падзей.З адраджэнскага боку праводзіцца пэўнаясур’ёзная праца на пераменную пэрпэктыву,але аб’яўлена яна будзе толькі пасьлязавяршэньня.
Тым часамнайважнейшым пытаньнем застаецца прыходу адраджэнскую палітыку новых энэргічныхі разумных людзей. Гэты працэс нам вельміўскладняе адсутнасьць сталага месца,куды б маглі прыходзіць энтузіясты. Тымня менш мы разумеем, што цяпер такаяёсьць рэальнасьць і трэба выкарыстоўвацьіншыя магчымасьці. Практыка паказвае,што пры ініцыятыўным, пасьлядоўнымпадыходзе нават за мяжой (дзе магчымасьцівельмі вузкія) можна здабываць станоўчыявынікі. Можна і ў Беларусі. Нельгаспазьняцца.
Агентурнаяапазыцыя, мы бачым, рэзка размежавалася.Ад грантавай масы аддзялілася лубянскаялінія Дзімітрыева-Караткевіч і шчыльнадрэйфуе ў бок супрацоўніцтва зантыбеларускім рэжымам, прымаючы ўсёягонае ўладкаванае палітычнае статус-кво.Ствараецца такая квазіапазыцыйнаяпаралель праўладнай “Белай Русі”.
Але малаверагодна,каб Лукашэнка прапусьціў іх у “палатку”.“Палатка” не для таго створана, кабтам нехта выступаў. Рэжым нават адзаангажаваных паслуг Абрамавай адмовіўся.
Шкоднасьць“дзьмітраўшчыны” ў тым, што янымельцяшацца і блытаюць людзей. У гэтым,дарэчы, іхняя галоўная паслуга рэжыму(будуць заганяць беларусаў на фальшывыявыбары).
Асобная тэма(новая старая тэма) – гэта «ўзбуджальная»дзейнасьць Міколы Статкевіча. Сутнасьцьягонай асобы даўно вядомая кожнамуфронтаўцу. З правакацыяў, аднак, нічогане атрымаецца. Беларусы паразумнелі.Хаця ўся трольная агентура ў Сеціве ажпеніцца, каб зрабіць з Міколы чарговуюзорку “псэўдаапазыцыі”.
Калі пачнуццасур’ёзныя падзеі, то засьвечаныяправакатары будуць проста элімінаваныяз працэсу на маргінэс разам з усімідзяжурнымі ганебнай “апазыцыі”. Задоўгі час паказальнага існаваньня яныўсім вядомыя.
Узмацньнеантыбеларускай палітыкі
Курс Эўразьвязуна адкрытае супрацоўніцтва зантыдэмакратычным рэжымам Лукашэнкіімгненна скарэктаваў акупацыйнуюпалітыку ўлады. Усё больш і большпачынаюць душыць беларушчыну адкрыта,цынічна з выкарыстаньнем грубайантыбеларускай рыторыкі. Нядаўна маюмастацтвазнаўчую кнігу “Беларускаяфатаграфія” акупацыйныя структурыназвалі “экстрэмісцкай”. Нават кнігупра Курапаты ўжо хочуць аб’явіць“экстрэмісцкай”. Суд выкарыстоўваюць,каб падвесьці пад акупацыйны закон іпанішчыць.
Апошняя падзеяакупацыйнай рэчаіснасьці з гэтагашумавіньня – у Магілёве ачапілі раёнспэцназам і адчынілі помнік магілёўскімэнкавэдзістам.
Дзеля даведкізазначу, што ў Магілёве ў 30-х гадахдзейнічала і зьвярэла самае жудаснаеў Беларусі НКВД. Пра гэта я пісаў уартыкуле “Курапаты – дарога сьмерці”і ў кнізе пра Курапаты, якую рэжым назваўцяпер “экстрэмісцкай”. СадысткаБайкова, якая “з выдумкай” катавалаголых вязьняў, працава якраз у гэтыммагілёўскім НКВД.
Пад Магілёвам улесе было месца, куды энкавэдзістызвозілі арыштаваных і расстрэльвалі ўямах (Магілёўскія Курапаты). Я зьбіраўзьвесткі пра месцазнаходжаньне гэтыхмагілёўскіх Курапатаў, плянуючы знайсьціі дасьледваць. Але адыход у актыўнуюпалітыку прыпыніў мае намеры.
Характэрна, штокалі цяпер адчынялі помнік тым магілёўскімкатам, то кагэбісты мала таго, што ачапіліраён, але не дазвалялі фатаграфавацьнават журналістам і хавалі твары.Разумеюць подлыя натуры, што робяць ішто за тое можа быць. І будзе.
Экспансія зМасквы
Са зьменай пазыцыіЗаходняй Эўропы адносна рэжыма Лукашэнкізьвязана і нахабнае насіленьне Масквыз мэтай стварыць свае ваенныя базы ўБеларусі. Чаго толькі ні пішуць “экспэрты”пра прычыну гэтай маскоўскай агрэсіі– і “пагроза для НАТО” і “падтрымкакалінінградзкага анклава”, і “пагрозаБалтыі”, і ўсё гэта “супраць Украіны”,і інш. Ня пішуць толькі пра самае галоўнае– ваенныя базы патрэбныя тут Маскве,каб гарантавана захапіць і зьнішчыцьБеларусь. Гэта акт акупацыі пад выглядамнейкай “пагрозы” і нейкай “патрэбы”.Масква выкарыстоўвае момант, чарговаеглупства ў эўрапалітыцы. Становішчапаказвае, што часам нават прасьцейшыярэчы ў геапалітыцы для абстрактныхэкспэртаў аказваюцца недаступнымі, бонацыянальная палітыка разумеецца іробіцца не абстрактнымі, а нацыянальныміасобамі.
Вядома, супрацьтакой агрэсіўнасьці Масквы патрэбныяі пратэсты і пратэстная актыўнасьцьграмадзтва. Але рэальна важна глядзецьглыбей і далей. Рыхтуймася да барацьбыз усходнім ворагам. Ня майма ілюзіяў.Трэба гуртавацца і рыхтавацца, і запасаццаўсім, што неабходна для змаганьня сазлачыннымі ворагамі чалавецтва. Вайна,разьвязаная пуцінскай Расеяй, няскончылася, яна пашыраецца і будзе мецьфінал, да якога мы – беларусы – каліхочам застацца беларусамі, павінны быцьдобра падрыхтаванымі.
Навіны культуры
У апошні часжурналістамі так званых “дэмСМІ”узмоцнена раскручвалася тэма нобэлеўскайпрэміі С. Алексіевіч. Задавалі дзясяткінаіўных пытаньняў, агучвалі чаканьніі нават прэтэнзіі да набілянта, якіясьведчылі пра поўную адарванасьць гэтыхлюдзей ад рэальнасьці.
Як і павінна былобыць, свой шанц рэабілітавацца перадбеларусамі Алексіевіч не скарыстала.Яна проста не зразумела, што ад яепатрабуецца і адкрыта прызналася ўсваім неразуменьні. Гэта ў яе ад прыроды.Яшчэ ў школе яна ніяк не магла зразумець,што такое вобраз народа. Недаходзіла,як ёй настаўнікі ні тлумачылі. Прыкмета,дарэчы, характэрнай саветызаванасьціінтэлекту.
У нобэлеўскіхпрамовах Алексіевіч паказала сябе яктыповы савецкі чалавек з тыповымінтэлігенцка-савецкім успрыняцьцемсьвету. (У СССР быў нават такі тэрмін“савецкая інтэлігенцыя”). Яе прамовымесцамі ёсьць класіка саветызаванагавыяўленьня, плюс характэрнае для яедэкадэнцкае (упадніцкае) успрыняцьцесьвету і бачаньне яго ў чорных танах.
Усё гэта быловядома раней. Алексіевіч сама сябеназывала савецкім чалавекам, які няведаехто ён, бо нарадзілася на Украіне, жывеў Беларусі, а любіць Расею. (Дарэчы, зноўжа класічны тэст на «саўка». Лукашэнкатаксама ня ведае хто ён, бо, як ён кажа,нарадзіўся блізка ад расейскай мяжы іг.д. – глядзець цытатнік У. Падгола).
З усіх беларускіхінтэлігентаў, да якіх інфантыльнапрыставалі журналісты (“што чакаецеад яе?..” і г.д.) толькі адзін спадар АлегТрусаў адказаў дакладна: “Нічога добрагаад яе не чакаю”.
Пакіньце іх успакоі, спадары, — і Алексіевіч, іЛукашэнку. Ня будуць яны ніколі любіцьбеларускі народ, беларускую мову ібеларускую культуру, бо яны ня ведаюцьшто гэта такое. Яно ўсё ім чужое і наватненавіснае. Яны вырасьлі ў савецкіхзапаведніках, пачынаючы ад сям’і, школы,савецкіх настаўнікаў, савецкай ідэалогііі рэчаіснасьці.
Самае рэальнае,чаго ад іх можна патрабаваць, гэта кабне зьневажалі беларускі народ, яго мову,гісторыю і змаганьне за волю. Лукашэнкатут безнадзейны, ён мае ўладу длярэалізацыі сваёй нянавісьці, а ўАлексіевіч яшчэ ёсьць шанс і, дарэчы,нічога дрэннага ў адрас беларусаў знобэлеўскіх выступаў і інтэрв’юАлексіевіч цяпер ужо не прагучэла.Галоўнае, каб яна ня шкодзіла і гэта ўжостала б дасягненьнем.
Нямецкая задумкатых лібэральна-палітычных колаў наЗахадзе, што “штурхалі” нобэля дляАлексіевіч, была вельмі злоснай і варожайдля Беларусі. Але нобэлеўскі працэсзацягнуўся. А ў гэты час «друг» спадарыніМэркэль і сябра Эўропы спадар Пуціннечакана напаў на Украіну і пачаўпагражаць усім “англа-саксам”. Усёзьмяшалася ў нямецкай палітыцы, якаядыстансавалася ад Пуціна і “русскогомира”. Усё перакулілася з ног на галавуІ вось тут пад’ехаў “нобэль” дляСьвятланы Алексіевіч. А для Бэрліна,аказваецца, рускі “друг” ужо й ня“друг”. А «русский мир» увогуле вораг.Вось такі нечаканы паварот.
У выніку незьявілася хвалы ні Крамлю, ні «русскомумиру». Адпаведна, не было сустрэчнабілянта ў Маскве, не было выступаў намаскоўскім тэлебачаньні, нямавіватаваньняў, фразаў аб рускай кульуры,няма паездак па Расеі, абдымкаў Пуціна,ускліканьняў, што “Белоруссия” гэтаРасея і г.д. Увесь сцэнар перавярнуўся.Усё паламалася. Замест “любви” адныпакасьці.
Вось так ”русскиймир” і агрэсія Пуціна парадаксальнымчынам збавілі беларусаў ад нобэлеўскагаганьбаваньня і ўсё пайшло па зусім іншымраскладзе. “Русский мир” пачаў ганьбавацьАлексіевіч, а беларусы адчынілі ёйабдымкі. Для яе (па яе прызнаньні) гэтабыло так нечакана. Вядома, адкуль жа ёйведаць беларускі народ. Са школы незасвойвалася.
Для ілюстрацыі“веданьня” прывяду адзін скрайніпрыклад. Усе старыя настаўнікі школы,дзе вучылася Алексіевіч, крайне адмоўнахарактарызавалі яе асобу, прытым удаволі ненавісных савецкіх танах ісловах. Гэтыя людзі яшчэ і цяпер жывуцьЛеніным у шалашы плюс тупой тэлевізійнайпрапагандай. Але ўсе (!) яны сказалі, штоў цэлым нобэль для дрэннай Алексіевічгэта добра, бо гонар для Беларусі.
Вось тут якразтое, пра што я не стамляюся паўтараць.Хворых людзей трэба лячыць, але свойнарод трэба любіць нават тады, калі ёнцябе ненавідзіць, бо іншага свайгонарода няма.
20 сьнежня 2015г. Зянон ПАЗЬНЯК