ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАНЬНЯЎ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

ЗянонПазьняк надрукаваў факсімільнае выданьне1-й часткі вядомай працы Аўгена Калубовіча"Мова ў гісторыі Беларускагапісьменства". -- Мюнхен, Лёндан,1974-1975. Факсімільная кніга выйшла ўлістападзе ў выданьні "БеларускіхВедамасьцяў". 7-га лістапада адбыласяяе прэзэнтацыя ў Вільні.

Упачатку года невялікім накладам (выданьне"Беларускіх Ведамасьцяў") выйшаўзборнік вершаў Зянона "Вершы дляцябе",пасьвечаны каханьню і пачуцьцям.Прэзэнтацыі не рабілася.

Ніжэйзьмяшчаем прадмову Зянона Пазьняка дафаксімільнага выданьня кнігі АўгенаКалубовіча і вокладкі абодвух кніжак.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯКНІГА

ЗАБЯСЬПЕЧВАЕНАРОДУ ВЕЧНАСЬЦЬ

(Прадмова выдаўцафаксіміле)

АўгенКалубовіч (Kаханоўскі)-- вядомы беларускі грамадзкі дзеяч,пісьменьнік, гісторык і публіцыст --нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку ЦіхінічыРагачоўскага павету Магілёўскайвобласьці. У 1930 годзе асуджаны на трыгады сталінскага канцлягеру за беларускіпатрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру,працаваў настаўнікам. У гады ДругойСусьветнай вайны быў у Менску, уваходзіўу склад Беларускай Цэнтральнай Рады,удзельнічаў у Другім УсебеларускімКангрэсе (1944 г.). Пасьля вайны -- у эміграцыі.Быў прэм'ерам ураду БНР, выдаваў беларускіячасопісы, займаўся літаратурай інавукова-дасьледчыцкай дзейнасьцю,друкаваў кнігі. Памёр у 1987 годзе, пахаваныў Кліўлендзе (ЗША).

"Моваў гісторыі Беларускага пісьменства"-- гэта адна з найлепшых кніжак АўгенаКалубовіча. Кніга выдадзена ў 2-х частках.Шануючы каштоўнасьць яе для нашайгісторыі, мы друкуем тут і прапануемчытачу факсімільнае выданьне 1-й часткі.

Гэтаадна з тых кніжак, якія выварочваюцьдушу ад крыўды на жорсткасьць гісторыі,прымушаюць моцна біцца сэрца, і попелпакаленьняў стукае ў скронь. Сухой мовайфактаў, скрупулёзна і педантычнапаказана, як пасьлядоўна і мэтадычнанішчылі вялікую беларускую кніжнуюкультуру варвары, войны, акупацыі, ворагіі беспамяцтва.

Угісторыі культуры ёсьць некалькізнакавых эпахальных падзей, якія ўкорані зьмянялі ход разьвіцьця чалавецтва,ствараючы агульную базу для новайкультуры і новай асобы. Такімі эпахальныміпадзеямі ў гісторыі цывілізацыі быліпераход да земляробства і аседлагавобразу жыцьця, зьяўленьне гарадоў ізьяўленьне друкаванай кнігі. Кніга --найвялікшы чыньнік культуры і гісторыічалавецтва, кожнай нацыі і народа. Кніга,як і мова, якая ў кнізе рэалізавана,забясьпечвае народу вечнасьць.

Беларусь-- гэта гістарычная краіна вялікайкніжнай культуры. Адсюль пайшла першаядрукаваная кніга ва Ўсходняй Эўропе.Адсюль ішла культура і асьвета далейна Ўсход, у дзікія стэпы і варварскіягарады. Тут стварылася велізарнаякніжная спадчына, бібліятэкі і зборыкніг, якія год за годам пасьля ўпадкубеларускай дзяржаўнай сілы нішчылаварожая антыкультурная стыхія, варварства,дзікае забыцьцё.

Іўсё ж Беларусь жыве. Гэта таксама цуд,як цудам ёсьць гісторыя яе культуры.

Лістапад,2015 год, Варшава Зянон Пазьняк