ЗЯНОН ПАЗЬНЯК РАСПАВЯДАЕ, ЧЫМ ЯГО ЎРАЗІЛА КНІГА АЎГЕНА КАЛУБОВІЧА.

(19.12.201520:36. Польскае Радыё (Беларуская Рэдакцыя.) ў Польшчы)

Пазьняк:ніводная кніга не ўзрушыла мяне так, якгэта

Зянон Пазьнякперавыдаў за ўласны кошт кнігу АўгенаКалубовіча “Мова ў гісторыі беларускагапісьменства”. Паводле палітыка ймастацтвазнаўцы, ніводная кніга дагэтульне ўзрушыла яго, як гэта. Арыгінальнаевыданьне пабачыла сьвет у Лёндане ўпалове 1970-ых гадоў. У кнізе беларускідасьледчык распавядае пра багацьцебеларускіх бібліятэк і архіваў, пачынаючыад 12 ст. і пра незваротную страту многіхбясцэнных помнікаў беларускай культуры.

З. Пазьняк:Калі пачынаеш гэта чытаць, колькі былобібліятэк, колькі было кніжных збораў,то ўражаньне незвычайнае – іх былісотні ў Вялікім княстве. У кляштарах, узамках, у школах, у магістратах. Прыводзяццаканкрэтныя лічбы. У 17 ст. у бібліятэцыРадзівілаў у Нясьвіжы было звыш 20 тысячкніг і рукапісаў. У 15-16 стст. у вялікакняскайбібліятэцы было 4 тысячы. Да канцастагодзьдзя іх было ўжо некалькідзясяткаў тысяч. Полацкая езуіцкаяакадэмія, аршанская. Кнігі былі ў асноўнымпа-беларуску, на лаціне, на грэчаскаймове, на стараславянскай. Кнігі былі зусяго сьвету, але ў асноўным выданьнябеларускага. Вельмі шмат было рукапісаў.

“Гэта адна зтых кніжак, якія выварочваюць душу адкрыўды на жорсткасьць гісторыі, прымушаюцьмоцна біцца сэрца, і попел пакаленьняўстукае ў скронь, - піша Зянон Пазьняк упрадмове да кнігі “Мова ў гісторыібеларускага пісьменства”. - Сухой мовайфактаў, скрупулёзна і пэдантычнапаказана, як пасьлядоўна й мэтадычнанішчылі вялікую беларускую кніжнуюкультуру варвары, войны, акупацыі, ворагій беспамяцтва”.

АпісаньнеКалубовічам архіваў неверагоднае. Ёнапісвае падрабязна, як у канцы 15 ст.пачала стварацца Літоўская мэтрыка.Яшчэ перад гэтым быў вялікакняскі архіў,яшчэ з 1380 года. Апісваюцца архівы, якіябылі ва ўсіх кляштарах, духоўныхакадэміях, якія былі ў езуіцкіх вучэльнях,у калегіюмах, у магістратах, у павятовыхі гродзкіх судах, у замкавых судах. Гэтатысячы архіваў. І Калубовіч падае ўсеархівы, дзе яны былі, і дзе яны цяпер.Гэтае апісаньне займае мову.

З. Пазьняк:Але самае спрашнае – гэта вывазы йнішчэньне помнікаў пісьменства. Уасноўным зьнішчалі маскоўцы. У 1708 годзецар Пётр І Шалёны загадаў спаліць усеархівы Віцебска й Магілёва. Гэтыя архівывывозіліся па загадзе Кацярыны. Калубовічпадрабязна апісвае як была вывезенаяЛітоўская мэтрыка. Спачатку ў Пецярбург,потым палову адправілі ў Маскву. Калізахапілі нашу тэрыторыю: архівы перадаваліна макулатуру – на пуды. Нашыя кнігі йархівы сталі асновай рускіх музэяў:пецярбургскіх і маскоўскіх. Быў такірасейскі фальклярыст Бяссонаў, якізагадваў Віленскай геаграфічнайкамісіяй. Дык вось, у той бібляітэцыбыло вялікакняскіх кніг – больш за 60тысяч. Немагчыма спакойна чытаць пратое, як гэта нішчылася. Проста баліцьсэрца.

З сучасныхбеларускіх земляў вывозіліся цэлыязборы й архівы. Па загадзе патрыярхаНікана пад Ноўгарад у 1656 годзе быўвывезены збор Куцейнаўскага кляштара.У 1654 годзе быў вывезены Баркулабаўскілетапіс і архіў Галоўнага трыбунала ўНаваградку. У Пецярбург у 1772 годзе былавывезеная ўся бібліятэка Радзівілаў.У гэты ж час Кацярына загада вывезьціз царкоўных і прыватных бібліятэкрадаслоўныя самых славутых шляхецкіхродаў. Гаворка пра, прынамсі, 200 летапісаў.Яны трапілі ў Эрмітаж. Пасля падзелаўРэчы Паспалітай архівы ВКЛ былі падзеленыяпаміж Масквой і Пецярбургам, некалькітысяч кніг і дакумэнтаў трапілі і ўПрусію. Архіў зачыненага Віленскагаўнівэрсытэта ў 1832 г. быў вывезены ўМіністэрства народнай асьветы ўПецярбург. Пасля закрыцьця Полацкайезуіцкай калегіі каля 180 тысяч кніг і106 рукапісаў былі вывезеныя ў Расею.Такі ж лёс спаткаў бібліятэку Сапегаўу Дзярэчыне, бібліятэку Храптовічаў уШчорсах, Сапегаў, збор Баброўскага ішмат іншых. Пасьля ліквідацыі вуніяцкайцарквы праваслаўны мітрапаліт Сямашказагадаў спаліць у печках архіў ібібліятэку ў Жыровічах. Афіцыйнагаворыцца пра звыш 2 тыс. кніг.

Ужо ў савецкіячасы ў кацельні аддзела культурыСтаўпецкага райвыканкама быў спаленыархіў Караля Станіслава Радзівіла.Пералік зьнішчэньняў у Калубовічазаймае палову кнігі й падмацаваныспасылкамі на гістарычныя крыніцы.

“Кніга Калубовічаважная для ўсьведамленьня вялікасьцінашай культуры”, - гаворыць Пазьняк. -“Прачытаўшы яе, думаеш – Божа, як мыяшчэ жывем, як нацыя. Як мы засталісяжывыя?

З.Пазьняк: Гэтае зьнішчэньнепрацягвалася й бальшавікамі. Я сам быўсьведкам, як у 1970-ыя гады, па загадзеМашэрава, вынішчаліся так званыя жалезныяфонды ў бібліятэках. То бок малачытабэльнаялітаратура, якая ляжала незапатрабаванай,ці якая была ў 2-3 асобніках, яе здаваліў макулатуру. Я ўжо быў навуковымсупрацоўнікам. Іду ў акадэмічнуюбібліятэку, пазнаёміўся там з супрацоўніцай.Яна была сэрбка. І яна разумела, штоадбываецца. Яна паклікала мяне й кажа:- Паглядзіце, якія кнігі адклалі ў здачуў макулатуру. І яна прапанавала аддацьмне іх. Я забраў. Гэта былі рукапісымагістрата Магілёва 18 ст, арыгінальнаевыданьне Фрынаса, масу рукапісных кніг,але ўжо перавыдадзеных кніг, геаграфічнайкамісіі. Кнігі 17 ст. Гэта выкідалі ўакадэмічнай бібліятэцы. Гэтыя кнігіцяпер у мяне.

Паводле Пазьняка,неабхода спрабаваць вярнуць помнікібеларускага пісьменства ў Беларусь. Ёнузгадвае, як 15 гадоў таму былы дырэктарменскага Музэя гісторыі й этнаграфііАнтон Шукелойць, распавёў пра вывазбагатага збору музэя ў Нямеччыну ў 1944годзе.

З. Пазьняк:Экспазыцыя была вывезеная ў мястэчкаГёхштат (Höchstadt). Я знайшоў здымак палацуй надрукаваў у кнізе “Гутаркі з АнтонамШукелойцем”. Але ці дабраўся туды нехтазь беларусаў? А можа нашыя скарбы яшчэўсё там? Калі не там, то дзе?

Інтэрв'ю:Дзьмітры Гурневіч

http://radyjo.net/4/91/Artykul/233630

Аўген Калубовіч(Kаханоўскі) —беларускі грамадзкі дзеяч,пісьменьнік, гісторык і публіцыст —нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку ЦіхінічыРагачоўскага павету Магілёўскайвобласьці. У 1930 годзе асуджаны на трыгады сталінскага канцлягеру за беларускіпатрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру,працаваў настаўнікам. У гады ДругойСусьветнай вайны быў у Менску, уваходзіўу склад Беларускай Цэнтральнай Рады,удзельнічаў у Другім УсебеларускімКангрэсе (1944 г.). Пасьля вайны — уэміграцыі. Быў прэм’ерам ураду БНР,выдаваў беларускія часопісы, займаўсялітаратурай і навукова-дасьледчыцкайдзейнасьцю, друкаваў кнігі. Памёр у 1987годзе, пахаваны ў Кліўлендзе (ЗША).

- See more at:http://radyjo.net/4/91/Artykul/233630#sthash.3gxtUULc.dpuf