ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯ ПАВІННА БЫЦЬ КУЛЬТУРНА АДЗІНАЙ
Якія дзеячыбеларускай культуры спачываюць напольскай зямлі? Чые імёны былі незаслужаназабытыя ў Беларусі і павінныя быцьвернутыя ў школьныя падручнікі? Чамупатрыётам павінен быць і сьлесар іпрафэсар? Пра гэта распавядае ЗянонПазьняк. У Дзень усіх сьвятых палітыкз групай беларусаў наведаў галоўнынэкропаль польскай сталіцы – Паванзкоўскіямогілкі.
На Дзяды большза паўсотні беларусаў наведалі магілыўраджэнцаў беларускай зямлі, якіязнайшлі вечны спакой у Варшаве. Янызапалілі зьнічы на магілах нявестыКастуся Каліноўскага Марыі Ямант,пачынальніка беларускай і польскайфатаграфіі Яна Булгака, вялікагакампазытара Станіслава Манюшкі.
Імёны пісьменьнікаўАдама Плуга й Вінцэнта Каратынскага,ці пахаванага ў Вільні паэта ЎладзіславаСыракомлі ведае кожны польскі школьнік.Але мала хто памятае, што гэтыя людзівыхаваліся ў беларускай культуры,пражылі ў Беларусі большую частку свайгожыцьця й пісалі частку твораў па-беларуску.Манюшка й Булгак пісалі па-польску, алепалякамі сябе не лічылі – падкрэсьліваеЗянон Пазьняк.
З. Пазьняк: Янысамі сябе не лічылі палякамі. Паводлепаходжаньня, этнічнай культуры яныбеларусы. А паводле палітычнагасамавызначэньня яны былі «краёўцамі»– патрыётамі Вялікага Княства Літоўскага.Такім быў мастак Фердынанд Рушчыц. Такімбыў Ян Булгак. Яны ведалі беларускуюмову, але гаварылі па-польску, пісаліпа-польску, лічылі, што супольная дзяржаваРэч Паспалітая – гэта добрая справа йяе трэба адрадзіць. Людзі, якія называлісябе краёўцамі, патрыётамі Літвы,безумоўна, адносяцца як да здабыткаўнашай,так і да здабыткаў польскайкультуры.
Чаму ж Адам Плугі Вінцэнт Каратынскі, якія ведалі йлюбілі беларускую мову, напісалі на ёйтолькі адзінкавыя творы?
З. Пазьняк: Длягэтага павінна быць асяродзьдзе. Гурткуў два-тры чалавек замала. А для літаратурыяшчэ павінен быць рынак. Каб быў беларускілітаратурны рынак, каб было асяродзьдзе,то Міцкевіч бы пісаў па-беларуску. ЯнЧачот яго да гэтага намаўляў. УладзіслаўСыракомля меў шмат дзяцей і жыў з таго,што ён пісаў. Яму далі замову напісацьнарыс пра Менск па-польску. Ён ягонапісаў, атрымаў за гэта грошы. Абеларускага рынку не было. Па-беларускуён пісаў толькі для душы. А вось ВінцэнтДунін-Марцінкевіч ахвяраваў свае сродкі.Ён за ўласны кошт выдаў паэму «Сялянка».Ён сачыў за тым, як яна прадаецца.Марцінкевіч пераадолеў тую мяжу, якуюне змаглі перайсьці Адам Плуг ціЎладзіслаў Сыракомля. Хоць у літаратурнымпляне яны стаялі вельмі высока – можанават Плуг стаяў вышэй за Марцінкевіча.
Творы Сыракомлі,Плуга ці аўтара знакамітай аповесьці«Знахар» Тадэвуша Далэнгі-Мастовічапавінныя быць перакладзеныя на беларукуюмову, вернутыя ў беларускую культуру –лічыць Зянон Пазьняк.
З. Пазьняк:Абавязкова трэба перакласьці АдамаПлуга. Трэба перакласьці Далэнгу-Мастовіча,яго «Кар’еру Нікадэма Дызмы», «Знахара»,«Дзёньнік пані Ганкі». Гэтыя працыпавінен весьці дзяржаўны інстытутперакладу. І ў першую чаргу павінныябыць перакладзеныя творы польска-беларускіхаўтараў: яшчэ ня поўнасьцю перакладзеныяМіцкевіч, Чачот… Гэта праца для цэлагааддзела.
Беларусы наведалітаксама й магілу Махала Федароўскага– паляка, які зрабіў неацэнны ўклад убеларускую культуру. Ён склаў 8-томнуюэтнаграфічную энцыкляпэдыю «Людбеларускі на Русі Літоўскай» – кнігу,якая стала асновай для беларускайэтнаграфіі і фальклярыстыкі. Федароўскіпаказаў цэласнасьць і ўзаемасувязьнароднай культуры, якая спалучае розныяслаі грамадзтва – зазначыў ЗянонПазьняк.
Трагедыя беларусаўзаключаецца ў тым, што на працягудзесяцігодзьдзяў улады Расейскайімпэрыі ды СССР настройвалі просты людсупраць нацыянальнай інтэлігенцыі. НаЎкраіне міна, закладзеная яшчэ ў савецкіячасы, прывяла да трагедыі. Прадухіліцьяе паўтарэньне ў Беларусі можа толькіправільная нацыянальная адукацыя –заявіў палітык.
З. Пазьняк: Утакое становішча патрапілі ня толькімы, але й Украіна, Малдова. Большасьцьэўрапейскіх народаў у гэтым пляне іншыя.Ляжыць пад плотам нейкі, напрыклад,румын. Падымі яго – на якой мове ён будзегаварыць? На румынскай! Ён разумее, штоён румын. Калі будзе вайна й яго забяруцьу войска, ён будзе бараніць Румынію…
Калі ж нізы неатрымалі нацыянальнай адукацыі, няведаюць гісторыі, ня маюць памяці й іхнастройваюць супраць уласнага народу– тады такі чалавек зь нізоў робіццамагільшчыкам сваёй нацыі. Так было ўтрыццатых гадах. Беларусаў выкарыстоўвалі,каб вынішчыць беларускую інтэлігенцыю.Прымушалі іх пісаць даносы… Гэтыяданосчыкі, запалоханыя старшыні калгасаўне атрымалі адукацыі, яны ўжо не былічальцамі сваёй нацыі ў культурным пляне,хоць этнічна яны былі беларусамі. Янысталі вінцікамі акупацыйнай дзяржавы.Акупацыйная асымілятарская палітыкапрыводзіць да сацыяльна-нацыянальнайдэзінтэграцыі грамадзтва.
Таму я кажу, штонацыя павінна быць адзінай – ад апошнягабамжа да акадэміка, кардынала йпісьменьніка. Але забясьпечыць гэтаможа толькі нацыянальная дзяржава. Мыдасягнулі незалежнасьці, але ўладыздабыць не змаглі, таму, што нам не былона каго абаперціся. Якім чынам цяперашніяўлады зьнішчаюць беларускія школы,беларускую культуру? Пры дапамозелюдзей, якія кажуць: «Зачэм мне этатбеларускій язык? Зачэм я буду пасылацьрэбёнка в беларускую школу? А патомкак?» Вось на што робіцца стаўка! Наразбалянсаваньне нацыі. А нацыя павіннабыць культурна адзінай – ад нізу даверху.
І асабліва гэтаеправіла праяўляецца, калі пачынаеццавыпрабаваньне вайной. Ва Ўкраіне – хтопайшоў ваяваць у першую чаргу? Журналісты,нават пісьменьнікі, інтэлігенцыя! Алюдзі зь нізоў, якія былі ўжодэнацыяналізаваныя, сталі «цітушкамі».А гэта ж тыя самыя ўкраінцы. Але іхвыкарыстоўвалі для зьнішчэньня Ўкраіны!Гэта вынік разбалянсаваньня нацыі.
У нацыі павіннабыць так, каб кожны знайшоў сваё месца.Напрыклад, нехта можа быць Васем-выпівохам,але ў часы небясьпекі ён становіццапатрыётам і гатовы пакласьці жыцьцё засваю Бацькаўшчыну. У нацыі не павіннабыць лішніх людзей. Кожны чалавек маесваю каштоўнасьць. І так да людзей трэбаадносіцца.
РазмаўляўАляксандар Папко
Дзяды ў Варшаве,1 лістапада 2015 г.
Крыніца:http://radyjo.net/4/91/Artykul/227615