АКТЫВІЗАЦЫЯ РЭАКЦЫІ

(Выступна лістападаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФі БНФ “Адраджэньне”)

Зноўпачаўся пэрыяд, калі ў нашым прыдушанымапатычным грамадзтве стала адчуваццанеўсьвядомленае чаканьне пераменаў.Гэта зусім не азначае, што такія палітычныяперамены пачнуцца, бо ў краіне нямамоцнай арганізаванай сілы, здольнай насалідарнае рушэньне. Але аб’ектыўнамусіла б зьявіцца запатрабаваньне.Гэтая магчымасьць павінна таксамаўлічвацца. Як на мой погляд, яна ўлічваеццанайперш тымі, хто працягвае нашаенацыянальнае зьнішчэньне.

Ганебна,але ў палітычным балоце, якое стварыўакупацыйны рэжым разам з сваёй агентурнайапазыцыяй, зноў відаць імкненьне Масквысфармаваць тут у нас сваю новую кіруемуюквазіапазыцыю і выпрабоўваць сваепадстаўныя альтэрнатывы.

Пакульідуць экспэрымэнты з правакатарамі іпадсаднымі качкамі, мы павінны ведацьнайперш тое – чыя гэта праца і для чагояна робіцца. Дэкарацыі пацешныя, алеМасква ніколі не гнушалася выкарыстоўвацьтакое ў сваіх авантурах. Іншая справанаколькі цяпер тое можа быць сур’ёзна?Мяркую, што гэта варыянт на непрадбачаныяабставіны, якія могуць узьнікнуць увыніку пагаршэньня эканамічнага стануграмадзтва.

Такоезаўважыў не адзін я, але і іншыя людзі,і яны нават выказаліся публічна. Цікаватут тое, што калі б “непрадбачаныяабставіны” ўзьніклі, то Масква (згоднаяе прыроды) захоча ўплываць на працэсыў сваіх інтарэсах і магла б падтрымацьужо не свайго “сукінага сына”, а свайгоновага часовага стаўленьніка, каб рукамібеларусаў на хвалі пратэсту самымрасправіцца з “сукіным сынам” іўзьнесьці наверх новага прамаскоўскагадзеяча пад выглядам нібыта беларускайальтэрнатывы рэжыму (якога да таго жпадтрымае Захад). Такіх асобаў мы ўжоад нядаўна бачым. Яны ўпарта сьвецяцца.

Тамуя ўвесь час паўтараю, што гэтую агентурнуюпсэўдаапазыцыю трэба будзе зносіцьразам з рэжымам.

Іцяпер чаго чакаць ад Захаду. Уся нашагісторыя і сучаснасьць паказваюць:акрамя падлянкі – нічога чакаць нятрэба. Дзейнічае жорсткае правіла – яктолькі Захад ідзе на супрацоўніцтва зантыбеларускім рэжымам і сьведчыцьсваю гатовасьць заплюшчыць вочы, рэжымадразу выкарыстоўвае момант і ўзмацняеціск і разбурэньне беларускай культурыі каштоўнасьцяў нацыі. (Нядаўна наватзьнішчылі ўвесь наклад пасьмяротнайкнігі беларускага аўтара). Заходніяпалітчыноўнікі тое ведаюць нават ззаплюшчанымі вачыма. Але ўсё што робіццатворчым геніем беларускай нацыі, усёшто зьяўляецца базавай каштоўнасьцюнашай нацыі – усё гэта ня ёсьць каштоўнымдля эўралібэралаў. Мы гэта ведаем. Тамуяны будуць казаць пра дэмакратыю і пранекаторыя правы некаторых чалавекаў іадначасна гладзіць па шэрсьці Лукашэнку,азіраючыся на Маскву.

Тэрактыў Парыжы, якія адбыліся ў гэтую пятніцу(13 лістапада), нічога ня зьменяць, бо кабнешта зьмянілася, ім трэба прызнацьпамылкай сваю палітыку адносна мігрантаўз Азіі і Афрыкі, а таксама двухаблічнасьцьу дачыненьні да Украіны, што церпіць адрасейскай агрэсіі. Гэтага яны ня зробяць.Таму пуцінізм у націску на Эўропу пакульшто будзе выйграваць. Глядзіш, Маскваяшчэ прылучыцца да «барацьбы з тэрарызмам»разам з Захадам, як некалі, зьнішчаючывольную Чаченію. А Захад можа тады зРасеі і санкцыі зьняць і пра Ўкраінузабыцца.

Усувязі з паваротам Эўразьвязу даЛукашэнкі ўзмацнілася ня толькі пазыцыяразбурэньня беларускіх каштоўнасьцяўнацыі і культуры, але і тэндэнцыяфальсіфікацыяў зьяваў, гісторыі іфактаў, устаноўка на татальнае замоўчваньнепраўды.

Улічваючыабставіны, я хачу парушыць вельмі важнуютэму выжываньня беларусаў. Акупацыйнырэжым абстаўляе вынішчэньне нашай нацыітак, каб беларус не выжываў, каб ня змогбы выжыць у сваёй краіне і ўцякаў бы зьяе ратавацца ў іншыя краіны. Сродківыжываньня зводзяцца да мінімуму. Паругадоў таму (я пра гэта пісаў) былаправедзена рэжымная апэрацыя з“афрыканскай сьвіной чумой”. Мэтаапэрацыі – падрыў прыватнай сьвінагадоўліі прыватнай гаспадаркі ў Беларусі.Беларус пры гэтым рэжыме не мае правана прыватнае валоданьне зямлёй. Зямлява ўласнасьці рэжыма. І тым ня меншселянін выжываў, у значнай ступенідзякуючы сьвінагадоўлі. Пры савецкайакупацыі беларус яшчэ мог трымаць іадну карову. Цяпер пагалоўе кароў увёсцы зьведзена да мінімуму. Моладзьзьязджае ўвесь час у гарады, пакідаючына самоту хату бацькоў, альбо прадаючыяе за бясцэн каму-небудзь (найпершрасейцам з РФ).

Уапошні час у асяроддзі новапрыбылайгарадзкой эміграцыі зь вёсак, што аселіў гарадах, зьявіліся сантымэнтальныяноткі і настальгія па роднай пакінутай,запрададзенай альбо зглумленайбацькоўскай хаце. Гэта вельмі шчымліваеі моцнае пачуцьцё, здольнае апанавацьусю істоту. Але справа не ў сантымэнтах.Ня ўсе перад перасяленьнем у горадпрадалі бацькаўшчыну іншым людзям,маскалям ды прыблудам. Шмат хто простакінулі бацькавыя дамы стаяць без дагляду,не аформіўшы дакуманты аб уласнасьці.Рэжымныя ўлады (асабліва, па маіхзьвестках, на Палесьсі) разглядаюць іхяк “пакінутыя”, падганяюць экскаватар,капаюць яму, зсоўваюць булдоэерам дому яму і засыпаюць. Дзялянку выкарыстоўваюцьдзеля сваёй забудовы альбо прадаюць нацёмным рынку за цёмныя грошы (ізноў жапрыбышам альбо маскоўцам). Людзі, якіязьехалі і былі неразважнымі, цяперразумеюць, што іх пазбавілі бацькаўшчыны.Ні зямлі, ні хаты яны больш ня маюць.Іхнія карэньні вырваныя. Тут запраграмаванаяпалітыка акупацыйнага рэжыму.

Іцяпер аб несантымэнтальных рэчах. Канецрэжыму (а ён настане) можа быць небезбалесным. Верагодны і эканамічныабвал, і дэфолт, і іншае сацыяльнаеўстрасеньне. Тысячы людзей могуцьапынуцца на вуліцах. Ня стане ня толькіпрацы, але ня будзе чаго есьці. Зьнікнеўсялякая пэрспэктыва выжыць у горадзе.І тады надзейным прыстанішчам можастаць толькі бацькаўскі дом і той лапікзямлі вакол яго, куды можна вярнуцца,пачаць апрацоўваць гэты лапік зямлі,завесьці гаспадаркуі выжыць у ліхалецьце разам з сям’ёй.Наша пакутная гісторыя тое ілюструе.

Ворагічалавецтва прааналізавалі прычынывыжываньня беларуса і робяць усё, кабвыбіць зямлю з-пад яго ног. Дастаткованават павярхоўна глянуць насацыяльна-эканамічную палітыку рэжымуў дачыненьні да працы, да прыватнагагандлю, прадпраймальніцтва, забудовы,жывёлагадоўлі, выездаў за мяжу і т.п.,каб убачыць абсурдную тэндэнцыю,накіраваную на шкоду людзям, якія вечназьдзіўляюцца і вечна не разумеюць, штоіх вынішчаюць на іхняй зямлі.

Высновайгэтых разваг будзе мой зварот дабеларусаў, што пераехалі і пераяжджаюцьу гарады. Не прадавайце сваю вясковуюбацькаўшчыну! Беражыце бацькаўскі дом!Ён яшчэ можа стаць для вас прытулкам іпаратункам у вашым жыцьці. Памятайма,тыя, хто прадалі матчыну мову, стварыліняшчасьце для ўсёй Беларусі. Тыя, хтопрадаюць бацькаўскі дом, могуць кінуцьсябе ў няволю.

Справазахопу нашай маёмасьці, нашай зямліпрыблудамі і маскоўцамі пашыраецца.Антыбеларускі рэжым, які ініцыяваў такіпрацэс, гэтаму пастаянна спрыяе, пасяляючыўсё новых ворагаў і прыбышоў на зямліБеларусі. Гэта адбываецца таксама ўрэчышчы маскоўскай палітыкі падрыхтоўкітут новай гібрыднай вайны.

Мяркую,што беларусам-адраджэнцам трэба ўзяцьгэта пытаньне ў палітычна-асьветніцкуюраспрацоўку, сабраць факты і прыкладыакупацыйнай замены насельніцтва ізахопу ўласнасьці. Трэба спыніцьантынародны працэс. Патрабуецца працарукамі. А ідэя ў нас адна –нацыянальна-культурнае і матэрыяльнаеадраджэньне нацыі і абарона Беларусі.

ЖывеБеларусь!

СлаваАйчыне!

15.11.2015 ЗянонПАЗЬНЯК