ДЗЕНЬ ЛАЧПЛЭСІСА — СЬВЯТА ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ ЛАТВІІ

ПрамоваПрэзыдэнта Латвіі Раймонда Вэяніса навайсковым парадзе ў Рызе,

каляПомніка Волі

11лістапада – гэта сьвята. Гэта сьвята,калі мы ўшаноўваем латышскіх ваяроў,што ў Вызвольным змаганьні абараніліноваствораную Латышскую дзяржаву. Угэтым сьвяце наш гонар за сьмеласьць імужнасьць абаронцаў нашай дзяржавы.Гэта ёсьць дзень, калі мы, бачачы ў вачахкожнага ваяра сапраўдную рашучасьцьбараніць сваю дзяржаву, знаходзімдушэўны спакой і адчуваем натхненьне.

Часпасьля Першай сусьветнай вайны прынёсу Эўропу новы подых. Краіны, якія напрацягу доўгіх стагоддзяў імкнулісяда волі, сталіся незалежнымі. У 1918 годзенарадзілася таксама Латышская дзяржава,але зь яе ўзьнікненьнем вайна, на жаль,ня скончылася. На толькі што заснавануюдзяржаву напалі як з усходу, так і ззахаду, і свабода Латвіі была зусімкрохкая.

Сёньнямы можам ганарыцца тым, што ў Латвіібылі сьмелыя мужчыны, гатовыя ўстаць ізагінуць за незалежную і вольнуюЛатышскую дзяржаву. Яны былі гатовыяса зброяй у руках ваяваць за сваюдзяржаву!

Сяродіх былі нават 14-20-гадовыя падлеткі іюнакі з Валміеры і Цэсіса, якіх мыпамятаем як сьмелую роту школьнікаў зЦэсіса і якія для многіх могуць служыцьасновай нацыянальнай самасьвядомасьці.

Гэтыяваяры змагаліся, ня просячы за гэтааплаты, але – як і латышскія стралкісто гадоў таму – яны хацелі стаццаабаронцамі сваёй радзімы.

Тамуя з падзякай згадваю ўдзельнікаўзмаганьня за волю, асабліва палкоўнікаўОскара Калпакса і Ёргіса Зэмітанса,генэралаў Яна Балодса і Пэтэра Радзіньша,якія, ўсьведамляючы няроўнасьць сілаўі ў той жа час верачы ў сваю зямлю, прывялівойскі Латвіі да перамогі. Дзякуй заіхні неад’емны і неацанімы асабістыўнёсак у тое, каб мы сёньня маглісьвяткаваць дзень Лачплэсіса!

Сёньнямы жывем у вольнай дзяржаве. У свой часмы заваявалі сваю волю ў баях, аднакдзяржаўная незалежнасьць – гэта несамо сабой зразумелае і гарантаванаеназаўжды. Нават калі цяпер ніводнаяваенная сіла не пагражае нашайнезалежнасьці наўпрост, мы павінны быцьгатовыя і здольныя разам з сваімхаўрусьнікамі абараніць сябе і нашудзяржаву.

Мыпавінны быць моцнымі і мудрымі; мыпавінны быць поўныя рашучасьці длясупрацоўніцтва, бо мы належым да сям’ідзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу і НАТО.

Яўпэўнены, што наша армія і кожны жаўнерсамаахвярныя, сьмелыя і прафэсійныя,-- на іх можна спалягаць.

Ваяр,які любіць сваю зямлю, гатовы ісьці заяе на бой. Мы ганарымся сваёй дзяржавай,кожны з нас гатовы штодня рабіць усё,каб у нашай дзяржаве панаваў дабрабыт,каб мы пачуваліся тут у бясьпецы і каб,калі імя Латвіі прагучыць у сьвеце,іншыя пачулі яго ў захапленьні.

Будземганарыцца сваёй дзяржавай, за якую нашыяпродкі заплацілі так дорага.

ГанарымсяЛатвіяй, якую столькі разоў у насспрабавалі забраць!

Яганаруся нашымі ваярамі і Латвійскайарміяй!

Божа,сьвяці Латвію!


Пераклаўз латышскай В. Буйвал.

Крыніца:латвійская газэта “Diena”,11.11.2015

http://www.diena.lv/latvija/viedokli/prezidents-lacplesa-diena-busim-lepni-par-valsti-kas-musu-senciem-maksajusi-tik-dargi-14118828