ДЗЯДЫ. ШЭСЬЦЕ І МЭМАРЫЯЛЬНЫ МІТЫНГ У ЛОШЫЦЫ

8лістапада на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ людзі сабраліся на ўскраінеМенску, каб працягнуць мэмарыяльныямерапрыемствы ў памяць Дзядоў. Нягледзячына сьцюжу і дождж беларусы пайшлі шэсьцемпад нацыянальнымі Бел-Чырвона-БелыміСьцягамі, гукаючы покліч “Жыве Беларусь!”Каля вялікага Крыжа ў памяць ахвяраўрасейскай акупацыі быў праведзенымэмарыяльны мітынг. Грамада заслухалазварот сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”і КХП-БНФ (публікуецца).

Выступіўсп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаўу Беларусі старшыні Фронту і Партыі.Для тых з моладзі, якія ўпершыню былі ўгэтым месцы, ён расказаў пра трагічныяпадзеі ў Лошыцкім яры. Выступоўцападкрэсьліў, што лепшых людзей Беларусізабівалі акупанты нашай зямлі. Гэтыяакупанты не пакаяліся і ніколі непакаяцца, такая ў іх традыцыя. Яны няздольныя на гэта. Памятаць пра нашыяахвяры ёсьць нашым абавязкам. І мы будземперадаваць гэтую памяць нашым нашчадкам.

Унаш час мы жывем пад акупацыяй той жаварварскай маскоўскай імпэрыі, якаяцяпер выкарыстоўвае мясцовы васальнырэжым. На жаль, ёсьць у нас людзі, якіяяшчэ не разумеюць гэтага сутнаснагамоманту і задаюць пытаньні: “І чаму такусё робіцца ў нашай краіне?” А трэбаразумець, што разбураць беларускаенацыянальнае школьніцтва, нашую культуру,прыніжаць і нішчыць мову, душыць беларускібізнэс – усё гэта можа рабіць толькіакупацыйны, варожы і чужы беларусамрэжым. Калі зразумееш гэта, то ўсёстановіцца на свае месцы, і наіўныяпытаньні адпадаюць самы сабой. Тадыпачынаеш задумвацца над тым, як вызваліццаад акупанцтва і вярнуцца да нармальнагачалавечага, культурнага, нацыянальнага,дзяржаўнага жыцьця – да жыцьця, якімжывуць нашы цывілізаваныя суседзі,эўрапейскія народы.

Нашазадача – зьдзейсьніць мару папярэдніхбеларускіх пакаленьняў, нашых Дзядоў:адрадзіць вольную Бацькаўшчыну,згуртавацца вакол нацыянальныхкаштоўнасьцяў, роднай культуры і мовыі забясьпечыць сьветлую будучыню нашымдзецям і ўнукам. Выбару няма – абопагібель у маскоўскай імпэрыі, абовяртаньне да свайго, роднага. Гэтамувучыць нас уся нашая даўняя і найноўшаягісторыя.

Людзізасьпявалі беларускі гімн “МагутныБожа”, усклалі да Крыжа кветкі, запалілізьнічкі.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ

8лістапада 2015 г.