ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЛОШЫЦКІ ЯР, 2015 ГОД
Паважаныяземлякі! Спадарыніі спадары!
Сёньнямы працягваем адзначаць нашыя Дзяды.Нашыя Дзяды, якія зьвязаныя з мартыралогамбеларускага народа. Мы ня мусім ніколізабыць тое, што тварылі ўсходнія варварына нашай зямлі. Інакш усё паўторыцца.Наша памяць абараняе нас. Людзі, якіяпамятаюць сваю гісторыю, маюць будучыню.
Туту Лошыцкім яры расстрэльвалі людзей у1937 годзе. Аднак, неўзабаве гэтага месцааказалася мала для маштабу бальшавіцкіхзабойстваў, і расстрэльваць сталі ўіншых месцах. Сьведка гэтых расстрэлаўжыхарка Лошыцы Вера Шумская распавяламне, што часта людзей забівалі ня толькіноччу, але і днём. Іх прывозілі ня толькіў “хапунах”, але і ў бартавых машынах“палутарках”. Гэта былі простыя беларусыў сялянскім адзеньні.
ЯшчэШумская мне расказвала, што калярасстрэлаў удзень круціліся лошыцкіяпадонкі-камсамольцы, якія супрацоўнічаліз НКВД, і прасілі даць ім пастраляць у“врагов народа”. Ім давалі пастраляцьі плацілі за стрэл 50 капеек. Гэта нікчэмныягрошы на той час. Але такім чынамэнкавэдзісты прывязвалі сваю агентуруда саўдзелу ў злачынствах. Гэта былі“цітушкі” 30-х гадоў – характэрнаяасаблівасьць рускіх спэцслужбаў. Мыўсюды назіраем гэтую злачынную іхнююдзейнасьць: і на Каўказе, і ва Украіне,і ў нас, у Беларусі. Цяпер руская шпіёнскаясетка ў Беларусі стварае групы па ўсёйкраіне, дзе навучае дзяцей страляць іабалваньвае моладзь, каб потым яныстралялі ў сваіх братоў.
Лошыца,мартыралог Лошыцы нагадвае нам і прагэта. Памяць пра мінулае дазваляеўбачыць будучыню. Але будучыня нашаябудзе сьветлай. Ужо нічога не атрымаеццатут у ворагаў чалавецтва. Мы бачым, якнадыходзіць канец гнілой крывавайімпэрыі на ўсходзе. І калі яна разваліццаі зьнікне, тады ўсё чалавецтва ўздыхнез палёгкай. І акажацца, што бальшынявойнаў і забойстваў на Зямлі адбывалісятаму, што існавала гэтая пачварнаярэліктавая імпэрыя, якой нарэшце нястала.
ПамятаймаЛошыцу і Курапаты. Шануйма нашых Дзядоўі адродзім нашу жывую БацькаўшчынуБеларусь! Дзяды, дзяды, будзьце з намі!
СлаваАйчыне!
ЖывеБеларусь!
ЗянонПазьняк
8лістапада 2015 г.