ІМПРЭЗЫ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЛЕТУВЕ
НаЕўфрасіньеўскіх могілках Вільні адкрыліадноўлены помнік Аляксею Арсеньеву
7 лістападанамаганнямі Таварыства беларускайкультуры ў Летуве адбылося адкрыццёадноўленага помніка на магіле АляксеяАрсеньева – бацькі найвыдатнейшайбеларускай паэткі Наталлі Арсеньевай.Аўтар і фундатар адноўленай шыльды напомніку – Аляксандр Панцялей.
У мерапрыемствепрынялі ўдзел: Зянон Пазьняк (яму іАляксандру Панцялею быў даручаны гонарадкрыць помнік), а. Леванід Акаловіч,які асвяціў помнік, вядомы беларускімастак Аляксей Марачкін, гісторык,археолаг Генадзь Семянчук і інш.
Прамоўцыспыніліся не толькі на значнасці асобыНаталлі Арсеньевай для беларускайкультуры, але і адкрылі для многіх ісамаго Арсеньева, расейскага чыноўнікаVрангу, начальніка Віленскай мытнайакругі, сапраўднага грамадзянскагадарадніка. І па словах З. Пазьняка,беларускасць Наталля атрымала менавітаад свайго бацькі, які быў беларусам. Іяк падцверджанне – менавіта бацькіаддалі Арсеньеву ў беларускую гімназію,нягледзячы на тое, што ў Вільні былошмат іншых школ розных нацыянальнасцей.
Айцец ЛеванідАкаловіч распавёў пра свае пошукірадаслоўнай Арсеньевых. Яму ўдалосязнайсці партрэт Аляксея Арсеньева ііншыя цікавыя дакументы зь яго біяграфіі.
Такім чынамяшчэ на адзін беларускі знак стала наЕўфрасіньеўскіх могілках і ў Вільні.Памятаючы мінулае, шануючы тых, хто ягоствараў зможам адрадзіць Беларусь ізахаваць для будучых пакаленняў.
Сустрэчаз Зянонам Пазьняком
7 лістападаў Вільні прайшла сустрэча з ЗянонамПазьняком, арганізаваная ТаварыствамБеларускай Культуры ў Летуве, якаяадбывалася ў Доме нацыянальных меншасцяў.Заля была поўная. Гэта сабраліся ўасноўным беларусы, што прыехалі зьМенска. Былі таксама зь Беластоку іВільні.
У часемерапрыемства спадар Зянон прадставіўсвае кнігі, выдадзеныя ім цягам апошніхгадоў. Жадаючыя атрымалі ад аўтарааўтографы. Аўтар прэзэнтаваў таксамасваю новую працу – факсімільнае выданьне1-й часткі кнігі Аўгена Калубовіча «Моваў гісторыі Беларускага пісьменства»(Мюнхен, Лёндан, 1974 г.).
У сваёйпрамове сп. З. Пазьняк закрануў тэмусучасных падзей, якія адбываюцца і ўБеларусі і сьвеце. Асаблівую занепакоенасцьвыклікае агрэсія Расеі. Але выказаўнадзею на адраджэнне Беларусі, якуюбудзе будаваць новае маладое пакаленне.
На сустрэчыпрысутнічаў першы кіраўнік незалежнайБеларусі – Станіслаў Шушкевіч.
Напрыканцы мерапрыемства госці і ўдзельнікіпазнаёміліся зь беларускімі хлопцамі,якія зараз змагаюцца за вольнасцьУкраіны і Беларусі
ТБК інф.