РУМЫНІЯ. МОЛАДЗЬ СКІНУЛА ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА І ЎРАД
Каля30 000 чалавек, збольшага маладых, выйшліў сераду на вуліцу, працягваючыпратэставаць другі дзень запар, нягледзячына адстаўку прэм’ер-міністра ВіктараПонты пасьля забойчага пажару надыскатэцы ў Бухарэсьце.
Усталіцы больш за 20 000 чалавек, паводлежандармаў, сабраліся на Унівэрсітэцкайплошчы, галоўным цэнтры паўстаньнясупраць дыктатара Чаўшэску ў сьнежні1989 г. Каля 10 000 чалавек таксамаманіфэставалі ў дзесятцы вялікіхгарадоў, сярод іншых у Цімішаары, Клужы,Ясах.
Маніфэстанты,некаторыя зь якіх уздымалі румынскітрыкалёр, скандавалі ў Бухарэсьце:“Далоў мафійную сістэму!” і таксама“Румынія, абудзіся!” Пратэстоўцыабвінавачвалі ўлады ў “некампэтэнтнасьці”і “карупцыі”. Яны патрабавалі стварэньнятэхнакратычнага ўраду і заяўлялі, штоня маюць даверу “ні да воднай” зпалітычных партый. Частка дэманстрантаўурэшце пайшла ў бок Парляманту, патрабуючыад абраньнікаў “ісьці прэч”.
“Зрыў”
Длякансэрватыўнага прэзыдэнта КлаўсаЁганэса “гэтая трагедыя закрануланайбольш адчувальны нэрв нацыі”,ператвараючы абурэньне румынаў у“сапраўдны зрыў”. “Трэба было, кабпамерлі людзі для таго, каб урад падаўу адстаўку”, -- з жалем выказаўся ён,мяркуючы, што адказныя палітыкі “зразумелінадта позна, што яны ня могуць ігнаравацьволю народа”, які чакае дзеяньняў“паводле здаровага сэнсу” і выкананьнязаконаў.
Падціскам на працягу апошніх месяцаў усувязі з непрыемнасьцямі, якія ўзьнікліз боку юстыцыі, сп. Понта заявіў пра сваюадстаўку ў сераду,прызнаючы, што “абурэньне грамадзтваапраўданае”.
Увечарыў аўторак больш за 20 000 чалавек ужодэманстравалі ў сталіцы і многіх іншыхгарадах, патрабуючы адстаўкі кіраўнікаўраду і міністра ўнутраных справаўГабрыэля Апрэа, якіх палічылі ненаўпростадказнымі за сьмерць 32 чалаек у пажарына дыскатэцы 31 кастрычніка.
Паводлесьведкаў і пракурораў, левыя спрыялівялікай колькасьці недахопаў у тэхніцыбясьпекі ў месцах, на якія мясцовыяўлады заплюшчылі былі вочы.
LeMonde.fr i AFP
Пераклаўз французкай В. Буйвал.
Крыніца:французкая газэта “LeMonde”,5.11.2015