РУЦІНА ПАДМАНУ І ГВАЛТУ

Зусяе краіны паступаюць зьвесткі аб тым,што тварылася вакол “выбараў” і насамым электаральным фарсе. Ніхто няможа прывесьці дакладныя лічбы чымзавершыўся фарс, колькі выбаршчыкаўатрымалі выбарчыя бюлетэні і як іміраспарадзіліся. Па назіраньнях і агульныхпадліках зразумела, аднак, што выбарыў Беларусі не адбыліся, прагаласаваламеншая палова выбаршчыкаў. Больш паловыне галасавала.

Адусюльпаведамляюць пра адміністрацыйны ціскна залежных людзей, пра пагрозы і просьбы“только прідіте на участок, а голосуйте,как хотіте”. А таксама пра актыўнаегаласаваньне памерлых людзей, праабурэньне грамадзян, за якіх ужо фальшывапрагаласавалі і распісаліся, і брутальнымвыдаленьні такіх людзей з выбарчыхучасткаў. Паўсюль адбыліся “каруселі”.Гэтым разам гэта былі не паездкі паўчастках аўтобусаў з натоўпамі фальшывыхвыбаршчыкаў, рэжым пакарыстаўся больш“дыскрэтным спосабам”. Па ўчасткаххадзілі паасобныя грамадзяне альбомаладыя людзі, якія ўдавалі электаральнаактыўныя сем’і. Кіравалі гэтым працэсамагенты рэжыму пад выглядам дзяжурныхпа экзітполу. Камісіі паўсюль бессаромнаманіпулявалі сьпісамі, бюлетэнямі іпратаколамі. Як заўсёды, назіральнікаўі блізка не дапускалі да сапраўднагакантролю за працэсам галасаваньня,падліку бюлетэняў і афармленьня яговынікаў. Такім чынам, сёньня простанемагчыма назваць хаця б прыблізныялічбы.

Дакладнымзьяўляецца наступнае. У значнай колькасьціакругаў і рэгіёнаў (а, практычна, ўбольшасьці, хоць не на ўсіх участкахбыло незалежнае назіраньне) “выбары”не адбыліся, бо не прышло больш за паловувыбаршчыкаў, паводле сумленныхназіральнікаў. Незалежныя ад рэжымулюдзі масава байкатавалі фарс. Вельмівялікая колькасьць выбаршчыкаў наўмыснасапсавалі свае бюлетэні, галасавалі“супраць усіх” і не за Лукашэнку.

Іяшчэ адно. Грамадзтва як не цікавіласясёлетнім фарсам, так не асабліва іўсхавалявалася яго афіцыйнымі вынікамі.Рэжымная палітыка гвалту і падманустала руцінай, грамадзтва ўжо ня маеілюзій. Усе чакаюць, што адбудзецца зэканомікай і фінансамі краіны “пасьлявыбараў”.

Памеры апрацоўкі інфармацыі, што паступаез розных канцоў Беларусі, мы будземдаваць інфармацыю пра статыстыку.

СяргейКамароўскі