МАЛАДЫЯ ПАТРЫЁТЫ
Нятрэба гэтаму зьдзіўляцца. У нашай краінеіснуе антынацыянальны, акупацыйны пасутнасьці рэжым, кіруемы з Масквы. Задачагэтага рэжыму – зьнішчэньне ўсягосьвятога і беларускага на нашай тэрыторыіі ў душах людзей.
Гэтамутрэба супрацьстаяць. Самай разумнайрэакцыяй была б кампанія салідарнасьціз чатырма маладымі патрыётамі па ўсяеБеларусі. Іхнія сем’і павінны былі бпадаць у суд на службовых асобаў, якіязьдзяйсьняюць ціск і перасьлед беларусаўпаводле такіх дзікіх абвінавачваньняў.
Алеёсьць таксама яшчэ адна лекцыя длямаладых людзей. Калі вы знаходзіцеся ўспэцыфічных умовах казармы, пад строгайдысцыплінай, пад афіцыйнай камандайварожых для Беларусі асобаў, то непадстаўляйце сябе. Вучыцеся ваеннайсправе, засвойвайце вайсковуюспэцыяльнасьць, вучыцеся валодацьзброяй. Фармуйцеся для абароныБацькаўшчыны. А тым часам дыскрэтна ібез лішніх дэманстрацый чытайцебеларускія кнігі, вывучайце нашу культуруі гісторыю, вучыцеся любіць наш народ.Не падстаўляйцеся пад брутальныперасьлед.
Настанесьветлы дзень, і спатрэбяццавашыя веды, і мы ўздымем над краінайсьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. А ворагібудуць адпаўзаць “восвоясі” – у сваюцемру.
ПавелГулевіч