КАТАЛОНІЯ ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА НАБЛІЖЭНЬНЕ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Вялікаявыбарчая перамога незалежніцкіх партыйу іспанскім рэгіёне Каталоніі, якаяможа стацца яшчэ адной эўрапейскайкраінай.

Каталоніявыразна прагаласавала за набліжэньнеда незалежнасьці ад Іспаніі, чаго жадаебальшыня выбаршчыкаў утварэньня, якоедагэтуль зьяўляецца рэгіёнам у паўночнайчастцы краіны.

Нядзельныявыбары ў рэгіёне, на якіх йшлося аб тым,хто будзе кіраваць Каталоніяй у наступныячатыры гады, былі амаль выключнаапытаньнем наконт таго, быць за альбосупраць сувэрэнітэту.

Вялікінезалежніцкі сьпіс – Junspelsi(Разам за “так”) пад кіраўніцтвамцяперашняга, буржуазнага прэзыдэнтаАртура Маса атрымаў амаль палову месцаўу каталонскім парляманце пасьля падлікуамаль усіх галасоў позьнім вечарам унядзелю. Разам з незалежніцкай партыяйлевай арыентацыі CUPсьпіс ўзяў 80 з 135 месцаў у парляманце.

Паловавыбаршчыкаў за незалежнасьць

Мяркуючыпа адсоткахгаласаваньня, перамога двух незалежніцкімсьпісаў наўрад ці была такой пераканаўчай.Толькі палова выбаршчыкаў прагаласавалаза JuntspelsiіCUP.Каталонскае выбарчае законадаўстваўдзяляе асаблівую ўвагу на шчыльназаселеныя акругі і таму прадстаўляеколькасьць месцаў у парляманце непаводле колькасьці галасоў, аддадзеныхза паасобныя партыі.

Іўсё ж выбары былі выразнай перамогайсэпаратысцкіх рухаў і партый, якія ўпершую чаргу хочуць атрымаць дазволна правядзеньне рэфэрэндума абнезалежнасьці. Іспанскі цэнтральныўрад у Мадрыдзе выступае супраць гэтагаі спасылаецца на канстытуцыю краіны.

Урадкажа, што рэгіён можа атрымаць незалежнасьцьтолькі тады, калі бальшыня выбаршчыкаўпа ўсяе Іспаніі падтрымаюць гэта. Алеў Каталоніі мяркуюць, што ад гэтагапараграфа можна адступіць.

“Сёньнямы атрымалі падвойную перамогу.Прыхільнікі боку “Так” перамаглі, ішто яшчэ лепш: Дэмакратыя перамагла”,-- сказаў Артур Мас у прамове да сваіхпрыхільнікаў позьнім вечарам у нядзелю.

Гістарычнавысокі адсотак удзелу ў выбарах

Прадстаўнікураду Франсэск Хомс напісаў на сваімТвітэры:

“Гэтабыў гістарычны ўзровень удзелу ў выбарах,і ён азначае, што бальшыня за незалежнасьць.Мы зрабілі гэта”.

УМадрыдзе вынікі з Каталоніі былі сустрэтыправарадыкальнай дэманстрацыяй заіспанскае адзінства ўвечары ў нядзелю,а цэнтральны ўрад пад кіраўніцтвамкансэрватыўнага прэм’ера Марыяна Рахоязахаваў маўчаньне.

Лева-папулісцкаяпартыя Podemos,якая сур’ёзна пагражае буржуазнайкіруючай партыі РР на наступных выбараху іспанскі парлямант у сьнежні, няўдзельнічала ў рэгіянальных выбарах.

Пераважнаябольшасьцьза рэфэрэндум

АлеPodemosпрадстаўляў на выбарах сьпіс CatalunyasiqueesPot– Каталонія так, мы можам – які разамз сэпаратыстамі хоча рэфэрэндума. Такімчынам вырысоўваецца выразная большасьцьза рэфэрэндум у Каталоніі, дзеля чагоі будзе працаваць абраны парлямант.

Яксказаў Артур Мас пасьля бліскучайвыбарчай перамогі:

“Мыцяпер не саступім. Мы перамаглі, хацяўсе былі супраць нас. І гэта дае нам яшчэболей сілы і большай легітымнасьці ўпрасоўваньні праекта. Мы прывядземвынік выбараў у адпаведнасьць з жаданьнемкаталонцаў і ў суладдзе з Іспаніяй,Эўропай і сьветам”.

ЭрыкЕнсэн

Пераклаўз дацкай В. Буйвал.

Крыніца:http://politiken.dk/udland/ECE2860047/catalonien-stemte-sig-taettere-paa-uafhaengighed/