“АГІТПРОП” АКУПАНЦКАГА РЭЖЫМУ
Лукашыстызрабілі каляровы плакат. Разьвесілі паБеларусі. Гэта ня проста электаральныстэнд з інфармушкамі. Гэта – сьвятыня,алтар, матэрыялізаваны ідэал! Тут такі“згустак ідэй”, што артадаксальныялукашысты павінны падаць перадагіт-манумэнтам на калені і сьпявацьгімны свайму пахану.
Афіцэртузае за дрот і ўздымае лукашыстоўскісьцяг, маршыруе моладзь і старасьць,сьмяецца алімпійка РБ -- усе шчасьлівыя,нібыта пад нейкім “кайфам”. Але самыяшчасьлівыя (“кайфуюць”) тыя, якіх усьветлую будучыню вядзе асабістаначальнік рэжыму. Мяркуючы па агульнайколькасьці пэрсанажаў кампазыцыі (большза 90% -- жанчыны), Беларусь у агітпропаўскайтрактоўцы зьяўляецца востравам амазонак.Можа гэта намёк на вельмі высокуюмужчынскую сьмяротнасьць у нашайакупаванай краіне?
Манумэнтальнылубок стракаціць у вачах, ад яго патахаештучнасьцю і няшчырасьцю. Тут столькіўсяго кампазыцыйна накручана, што ўгалаве пачынае шумець. Але ўсёткі ёсьцьспроба зьвязаць гэтую дысгармонію ўадно. Гэта дэвіз са згадкай пра будучынюі незалежнасьць. А таксама чырвона-зялёнаястужка, што бяжыць дакладна па межахРБ. Ды вы толькі паглядзіце, як яна“бяжыць”! З Польшчай, Балтыяй і Украінайстужка вызначае дзяржмяжу. А вось зРасеяй – пустэча і правал умаскоўска-сібірска-азіяцкую прастору.
Такую“будучыню” і такую “незалежнасьць”прапаведуе нам лукашыстоўскі “агітпроп”.Дзякуйза шчырасьць зьнішчальнікам. У кагоёсьць здольнасьць да мысьленьня, тойусё зразумеў.
СяргейКамароўскі