РЭПЛІКА АБ ВЫБАРАХ 2015 ГОДА

Супрацьбеларускай нацыі ідзе пэрманэнтнаявайна з боку нашых ворагаў. Гэтая вайнаўключае ўсе сфэры жыцьця, ад палітыкіда адзеньня і кулінарыі. Маладымбеларускім адраджэнцам важна ведацьмэтодыку ворагаў.

Цяперадбываецца традыцыйны выбарчы фарс.Што тут галоўнае для рэжыма?

1).Фармальна забясьпечыць, арганізавацьі выканаць перамогу Лукашэнкі на выбарах,захаваць яго уладу.

2).Арганізаваць фармальную бачнасьцьдэмакратычных справядлівых выбараў,каб дамагчыся міжнароднага прызнаньнявыбараў і легітымізаваць рэжым.

Якіяіснуюць перашкоды для рэжыма дзелядасягненьня гэтых мэтаў?

Папункту 1) перашкодаў няма. Машынафальсіфікацыі адладжана. Гарантавана«перамагае» толькі Лукашэнка.

Папункту 2) узьніклі дзьве праблемы. Першаяпраблема -- гэта забесьпячэньнепрысутнасьці ў выбарах некалькіхкандыдатур на пасаду прэзыдэнта,імітаваць суперніцтва і спаборніцтваў выбарчай кампаніі.

Гэтуюпраблему рэжым лёгка вырашае празспарынг-партнёраў.

Другаяпраблема -- верагоднасьць байкоту,непрыход людзей на галасаваньне.Сфальсіфікаваць галасаваньнепры пустых выбарчых участках цяжка, боўсё відавочна. Таму рэжымная ўладабаіцца байкоту.

Праблемуколькасьці прагаласаваных выбаршчыкаўрэжым вырашае шляхам антыдэмакратычнагаі бескантрольнага так званага "папярэднягагаласаваньня", ціску на людзей іпрывозам іх на выбарчыя ўчасткі. Здругога боку, вырашэньнюпраблемы прыходу на галасаваньне спрыялаагітацыя за выбарыпрадстаўнікоў псэўдаапазыцыі, якія ўіх удзельнічалі.


Насёньняшні дзень існуе моцная тэндэнцыябайкоту выбараў і рэжым, адчуўшы настройграмадзтва, разыгрывае рацыянальныпланпа ліквідацыі байкоту і прывабліваньнілюдзей на выбарчыя ўчасткі. Ён ствараепрывабную ілюзію альтэрнатывы, зрабіўшыстаўку на Тацьцяну Караткевіч, прыгожуюмаладую і раней невядомую жанчыну,разумеючы, што масы палітычна неабазнаныхлюдзей, якія чакаюць замены Лукашэнку,могуць на тое купіцца.

Дзеляажыцьцяўленьня гэтай мэты з выбарчагамарафону былі выдаленыя (розным спосабам)усе так званыя "апазыцыянеры" іпакінуты толькі два кур'ёзныя дзівакі(Улаховіч і Гайдукевіч), якія мусяцьвыгадна адцяняць Тацьцяну Караткевіч.

Першытэлевізійны выступ Т.Караткевіч, сацыялістычны па зьместуі папулісцкі па сутнасьці, быў вырабленаразьлічаны на саветызаваныя масы і нашырокі спэктар абывацеля. Ён паказаў,што задума альтэрнатывы можа мець шансысупраць байкоту. Абывацель, шторасчараваўся ў Лукашэнку, рэагуеірацыянальна, ён можапайсьці галасаваць за Т. Караткевіч ігэтым абнізіць акцыю байкота. Тутгалоўнае для рэжыма, каб людзі прыйшліна выбарчыя ўчасткі і прагаласавалі.Ня важна, за каго. Машына фальсіфікацыіўсё аформіць, як трэба дляўлады.

Восьу гэтым галоўная функцыя ўдзелу ў выбарахТацьцяны Караткевіч і ўсё тлумачэньнетаго, чаму яна ні завошта ня будзездымацца з выбараў, разумеючы, штовыбараў няма, і што янаў прынцыпе ня можа выйграць ў гэтымспэктаклі, разьлічаным на працяг уладыЛукашэнкі. Вось ў гэтым адказ, чаму янане выступае з пазыцыяў кандыдата напрэзыдэнта нацыі, але толькі з агульных(савецкіх) электаральных меркаваньняў.

Кандыдатна прэзыдэнта нацыі мусіць найпершвыступаць на нацыянальнай мове.Гэта ў палітыцы элемэнтарна, калі ставіцьнепасрэдныя задачы стаць такімпрэзыдэнтам. Калі ставіць задачыпабочныя, то тады будзе тое, што мы чулі.Зрэшты, у другім яе выступе, зыходзячыз тэхналёгіі і мэтаў такога дапаможнагавыбарчага плана, мусіла б прагучэцьбеларуская мова, што магло б пагнаць нагаласаваньне яшчэ пэўны адсотак наіўныхбеларусаў. Магчыма, што так будзе ізроблена (хаця і не абавязкова).

Дадамяшчэ, што ролю "падсадной качкі"(паляўнічы тэрмін) нельга недаацэньваць.Яна можа нарабіць шкоды больш, чым усяпсэўдаапазыцыя за 15 гадоў свайгопаразітнага існаваньня.

Найперштрэба ўсьведамляць, што ў легітымізацыірэжыма Лукашэнкі больш заўсё зацікаўлена Масква. Легітымнасьцьрэжыму дазволіла б Маскве правесьціфармальна нібыта чыста і юрыдычна нібытаабгрунтавана паўзучую акупацыюБеларусі і дэмагагічна зацьвердзіцьнезаконныя рашэньні і ўсё тое рабаўніцтванашай краіны, якое было зроблена імі за21 год супрацоўніцтва з антыбеларускімрэжымам Лукашэнкі.

Праектз Т. Караткевіч -- гэта перш за ўсё праектФСБ Расеі. Ён, між іншым, выразна пазнаеццапа рэакцыі і адносінах да гэтага кандыдатаз боку рускай агентуры ўБеларусі, ад Ярмошынай да Дзімітрыева.

Цяжкавызначыць, ці ўсё гэта цалкам усьведамляесама кандыдат, але па ўсім відаць, штояна ёсьць вырабленым выканаўцам планудэзарганізацыі байкоту выбараў ілегалізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Пасьлявыбараў, калі б план Масквы ўдаўся ілегітымізацыя рэжыму адбылася, Караткевічмаглі б прапанаваць пасаду ў сістэмеўлады. У выпадку правалу маскоўскагаплана яна можа заняць месца Мілінкевічана Захадзе ў якасьці даверанагапрадстаўніка так званай "апазыцыі".

ТацьцянаКараткевіч аб'ектыўна выконвае вельміганебную ролю, якая можа скончыцца дляяе маральным крахам асобы. Можа стаццаякраз тое, што адбылося зь Някляевым,які трапіў у сеткі "Говправды", быўзьбіты гарыламі рэжыму, здраджаныпаплечнікамі-агентурай, увязьнены ўтурму, пасьля чаго зноў купіўся наабяцаньні здраднікаў і агентуры і не зрабіў з усяго належныхвысноваў. У выніку ён быў выкінуты напалітычны сьметнік, і яго запозьненаеўскліканьне "што я мог супрацьспэцслужбаў" выклікае толькі іроніюі горкі сьмех.

Якзмагацца супраць гэтай антынароднайкамбінацыі на выбарах? Часу мала, іадзіная рэальная магчымасьць -- гэтараспаўсюд праўдзівай інфармацыі,агітацыя за няўдзел у галасаваньні,прапаганда беларускіх нацыянальныхкаштоўнасьцяў, БеларускайНацыянальнай ідэі, выкрыцьцё варожайролі пуцінскай Расеі і яе агентуры,пікеты, улёткі, абход людзей і г. д.

Народнаяпартыя і тыя здаровыя палітычныя сілыі асобы, што захаваліся ў грамадзтве,мусілі б гэтым неадкладна заняцца.

20верасьня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК