ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

19-ыверасень вялікі дзень для кожнагабеларуса.19 верасьня 1991 года ВярхоўныСавет незалежнай Беларусі даў новуюназву дзяржаы -- Рэспубліка Беларусь,зацьвердзіў нацыянальна-гістарычныясымвалы -- Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрбПагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаўкраіны. Тады гэта было вельмі моцнаезмаганьне дэпутатаў Народнага Фронтуі ўсёй перадавой Беларусі з камуністычнайрэакцыяй. Ўрэшце рэшт дзьве траціныдэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласаваліза будучыню, і з таго часу наша дзяржаваёсьць Рэспубліка Беларусь (кароткаяназва Беларусь), а нашыя дзяржаўныясымвалы ёсьць Бел-Чырвона-БелыСьцяг і гэрб Пагоня.

Незаконнырэфэрэндум 1995 года, незаконна праштурхнутыі сфальшаваны антыбеларускім рэжымампасьля ўвядзеньня войска ў парляманті зьбіцьця дэпутатаў ад БНФ, ня мае тутніякага юрыдычнага значэньня. Ёнюрыдычна нікчэмны. У рэальнасьцісымваламі Беларускай дзяржавы зьяўляюццасымвалы, зацьверджаныя 19 верасьня 1991года.

Пасьляліквідацыі антыбеларускага рэжыму яныбудуць аўтаматычна вернутыя на дзяржаўныпасад, у прадстаўнічы ўжытак нашайкраіны і нашага грамадзтва.

Важнае,што павінна быць зроблена (і што непасьпелі зрабіць у 1991-м), гэта тое, што19-ы верасень мусіць быць аб'яўленыдзяржаўным сьвятам і выхадным днём.Гэта будзе Сьвята ДзяржаўнагаБел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба"Пагоня". Уяўляю, што па сваімхарастве яно будзе адным з прыгажэйшыхнашых дзяржаўных сьвятаў.

Пачынаймасьвяткаваць яго сёньня. Жыве Беларусь!

19верасьня 2015 года Зянон ПАЗЬНЯК