ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!
ДляБеларускага народу тады прыдумаліхлусьлівую вэрсію быццам бы аб запрашэньніразмясьціць некалькі рускіх ваенныхсамалётаў на беларускім аэрадроме падБаранавічамі дзеля ўмацаваньня бясьпекікраіны і мяжы.
Цяпергэтая хлусьня выявілася ў Маскве, дзеўжо падрыхтавалі дакуманты аб стварэньнірускай ваеннай авіябазы ў Беларусі іперадалі на подпіс Пуціну. Пры гэтымМасква цынічна прыадкрыла закулісьсеантыбеларускай зьдзелкі і заявіла абузмацненьні рускай ваеннай прысутнасьціў Беларусі і аб упэўненасьці, штодакуманты падпіша Лукашэнка ў "камфортнайабстаноўцы" (а ён ўсё падпіша).
Выявілася,што ўвесь гэты час схавана ад беларускайграмадзкасьці (і незаконна)пад Баранавічамі будавалі жылыядамы для расейскага ваеннага пэрсаналубазы, іхныхсем'яў, жонак і дзяцей. Гэтыяаб'екты ўжо амаль гатовыя.І ў гэты момант Масква зноў выйшлаз пытаньнем аб авіябазе пад Баранавічамі,якое яны быццам бы яшчэ будуць вырашацьз Лукашэнкам.
Такімчынам адкрыта на вачах усяго Беларускаганарода і за яго плячыма зробленазлачынная незаконная зьдзелка,паведамляеццааб уводзе чужой ваеннай сілы ў нашусуверэнную краіну. Масква пагражаеЗахаду і нашай Незалежнасьці, а таксамажыцьцю нашых людзей, бо калі Расеясправакуе вайну з цывілізаваным сьветам,то ваенныя дзеяньні будуць разгорнутына нашай тэрыторыі. Парускіх ваенных абектах уБеларусібудзе нанесены ўдар у адказ (магчымаядзерны). Увыніку пацерпіць наш народ. Такоеня раз было ў жыцьцімінулых пакаленьняў.
Упалітычным сэнсе план стварэньня рускайваеннай авіябазы ў Беларусі абазначаепадрыхтоўку расейскай ваеннай акупацыінашай краіны па ўзору акупацыі Прыбалтыкіў 1940 годзе.
Мызьвяртаемся да ўсіх беларусаў, да ўсягобеларускага грамадзтва ўзьняць свойголас супраць здрадніцкай зьдзелкіантыбеларускага рэжыму Лукашэнкі зМасквой аб рускай ваеннай авіябазе ўБеларусі. На тэрыторыі незалежнайРэспублікі Беларусь ня можа быць ніякіхчужых ваенных базаў.
Прэчз планамі рускай ваеннай авіябазы падБаранавічамі! Беларусы, падымайцеся ўабарону сваёй Айчыны і Незалежнасьці!
13верасьня 2015 г.
СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ
іБеларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"(кіраўнік Зянон Пазьняк)
Ініцыятыва"Беларуская Салідарнасьць"