ГАЛОЎНАЕ НЕ ПУСЬЦІЦЬ РУСКУЮ ВАЕНШЧЫНУ Ў БЕЛАРУСЬ

(Вытрымкіз выступу Зянона Пазьняка наверасьнёўскім 2015г.

СоймеКХП-БНФ і БНФ "Адраджэньне")

Самаенадзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўноі актывізавалася ў апошнія дні -- гэтапланы Масквы і антыбеларускага рэжымуразьмясьціць на нашай зямлі рускуюваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытыммаскоўцы не хаваюуць, што павелічэньневаеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусібудзе, фактычна, абазначаць пачатаквайсковай акупацыі нашай краіны.

Злачыннырэжым спрыяе гэтай акупацыі, прымаеўльтыматыўныя ўмовы Масквы.

Рускайавіябазы ў Беларусі непавінна быць. Ні законы, ні наша народнаяволя не дазваляе чужым войскам быць нанашай зямлі. Наша пазыцыя мусіць быцьпалітычна адзначана.

Заразагентура рэжыму і агентура Масквыпускаюць у Сеціве фальшывую хвалюпсэўдааналітыкі і псэўдаразваг, як,маўляў, Лукашэнка будзе нібытасупраціўляцца такой маскоўскай палітыцы.Сярод рускай псэўдааналітыкі зьявілісянават матэрыялы, дзе дапускаецца, штокалі Пуцін аслабее, то Лукашэнка можапайсьці на Захад у дэмакратыю, і навату нацыяналізм.

Усёгэта ёсьць праявы рускай гёбельсаўшчыныі інфармацыйнай вайны, накіраванай наабалваньваньне беларускага абываталяі штурханьне яго да падтрымкі Лукашэнкі,які Маскве ўвесь час патрэбны.

Паўтаруаксіёмы, нам даўно зразумелыя і вядомыя.

Аксіёма1. У дачыненьнях з Расеяй у рэальнасьціЛукашэнка ёсьць поўны нуль. Ніякагаапору, супраціўленьня зь яго боку нябудзе па вызначэньні. Усе ўмовы па рускайваеннай базе і па другіх базах, і па ўсіміншым, што датычыць маскоўскай ваеннайпрысутнасьці ў Беларусі, ён прыме аж дапоўнай здачы суверэнітэту і незалежнасьці.

Аксіёма2. Лукашэнка ніколі, ні пры якіхабставінах, ні пры якіх магчымасьцяхня пойдзе на Захад, да дэмакратыі, даэканамічных рэформаў, і тым больш -- данацыяналізму.

Аксіёма3. Лукашэнка ніколі па вызначэньні няспыніцца ў зьнішчэньні беларускай мовы,беларускай культуры і беларускайграмадзянскай супольнасьці, ніколі неадмовіцца ад русіфікацыі краіны.

Усёгэта варта ведаць, каб адэкватна разумецьтое, што адбываецца ў Беларусі.

Тутмы назіраем чарговы фарс пад назвай"выбары" і, зноў жа, рознае гаварэньне.Завершыцца гэты фарс банальна проста.Лукашэнка захавае сваю пасаду, а ўасяроддзі псэўдаапазыцыі, кантралюемайКГБ, адбудзецца карэктыроўка асобаў.Месца Мілінкевіча ў кантактах з Захадамзойме Тацьцяна Караткевіч (прысуправаджэньні А. Дзімітрава).

Некалькісловаў пра байкот. Наша ідэя байкоту,якую мы даводзілі грамадзкасьці адпачатку гэтага стагоддзя, дала адчувальныэфэкт толькі ў 2008 годзе. З таго часу навыбары прыходзіць у сярэднім ад 30 да 40адсоткаў выбаршчыкаў (улічваючы прыгон).Тое самае будзе і цяпер. Як і раней, нашайпартыі трэба наладзіць выбарачныкантроль за прыходам на галасаваньнеі ўдзельнічаць у назіраньні загаласаваньнем.

Прабайкот цяпер голасна кажуцьамаль усе праціўнікі байкоту, якіякрычалі супраць нашайпартыі і гэтай ідэі ўсе папярэднія гады(пакуль Захад даваў грошы). І зразумела,што адбываецца прафанацыя канцэпцыі.Для іх байкот -- гэта проста не пайсьцігаласаваць. Яны ніколі ня стануцьпрацаваць дзеля Беларусі, дзеля стварэньняантырэжымнага паралельнага нацыянальнагажыцьця грамадзтва. Для іх байкот -- гэтатолькі байкот галасаваньня,але не байкот рэжыму. Аднак, я лічу, штоі тое ўжо добра, што галасаваць няпойдуць, не захочуць быць ашуканымі.Можа зьявіцца пачуцьцё грамадзянскагагонару.

Угэтым годзе мы вырашылі ўрачыстаадзначыць Дзень НацыянальнагаБел-Чырвона-Белага Сьцяга і Пагоні. Гэтыдзень -- 19 верасьня -- будзе ў вольнайБеларусі прыгожым дзяржаўным сьвятам.

Які трэба было чакаць, рэжым не даўмагчымасьці адзначыць сьвята. Тамунеабходна знайсьці адпаведныя формы,каб гэтую падзею адлюстраваць і ДзеньСьцяга і Пагоні адзначыць.

13верасьня2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК