ВІКТАР ОРБАН: НЕ АБАРОНІМ МЕЖЫ, СТАНЕМСЯ МЕНШАСЬЦЮ НА НАШЫМ КАНТЫНЭНЦЕ
“Алеж калі мы прымем усіх, гэта будзе азначацьканец Эўропы”, -- падкрэсьліў вугорскіпрэм’ер, дадаючы, што міграцыя будзе“бясконцай”.
“Ранейці пазьней мы станемся меншасьцю нанашым кантынэнце”, -- дадаў ён. Тым, штоідуць у Эўропу “у спадзяваньні на лепшаежыцьцё, трэба сказаць, каб яны ня йшлі,“бо іх ня прымуць”, а калі яны прыйдуць,то іх выдаляць назад, -- зазначыў Орбан.
Эўрапейскіяграмадзяне маюць абгрунтаванаеспадзяваньне жыць у бясьпецы, але гэтагаможна дасягнуць, абараняючы межы.
Эўропапавінна быць магутнай, а яна, наадварот,“багатая і слабая, што ёсьць дрэннайкамбінацыяй”, -- сказаў ён.
Згадваючыпра Грэцыю, Орбан заявіў, што ёнпадтрымлівае грэкаў, але калі б гэтаякраіна выканала ўмовы, прадугледжаныяШэнгенскай дамовай, то Вугоршына нямела б цяперашніх праблем. Калі ўсебудуць дзейнічаць, як грэкі, Шэнгенскаясістэма і ўвесь Эўразьвяз заваляцца,-- зазначыў ён.
Усувязі з падзеямі на вакзале Кэлеці ўБудапэшце, ён заявіў, што заявы нямецкіхуладаў былі прычынай хаосу. Яны зрабілізапрашэньне, што аказалася фальшывайабяцанкай.
КаліНямеччына выдасьць візы гэтым людзям,“тады мы дазволім ім ехаць далей”, --дадаў Орбан. На яго думку, вугорскаяпаліцыя заслугоўвае павагі, бо ўтрымалапарадак без гвалту.
Надумку вугорскага прэм’ера, трэбашанаваць рашэньне некаторых краін, каліяны хочуць жыць побач з мусульманскімісупольнасьцямі. Аднак вугорцы маюцьправа вырашаць, ці насьледваць ім гэтыпрыклад. Ён параіў вугорскім грамадзянамне рабіць гэтага.
Пераклаўз румынскай В. Буйвал.
Крыніца:румынская газэта “Avevărul”,5.09.2015