ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ — 25 ЖНІЎНЯ — ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ

Паважаныябеларусы, землякі-адраджэнцы! Надыходзіцьнайвялікшае нацыянальнае сьвятабеларускага народа -- Дзень НезалежнасьціРэспублікі Беларусь. 25-га Жніўня 1991 годаВярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыіаб суверэнітэце Беларусі статусКанстытуцыйнай сілы, прыняў шэрагзаканадаўчых актаў, якія замацоўвалінезалежнасьць краіны.

25-ыЖнівень стаўся пачаткам стварэньняновай незалежнай Беларускай дзяржавы,якая стала называцца Рэспубліка Беларусь,прыняла ў якасьці дзяржаўных сымвалаўгістарычны гэрб "Пагоня" іБел-Чырвона-Белы Сьцяг, прыняла Канстытуцыюнезалежнай дзяржавы, дзе зацьверджаныўсе чыньнікі суверэнітэту і незалежнасьцікраіны, пэрспэктывы нацыянальна-культурнагаразьвіцьця.

РэспублікаБеларусь стала паўнавартасным удзельнікамміжнароднай супольнасьці, прызнанаяўсім сьветам.

Стварэньненезалежнай дзяржавы -- гэта ёсьць вялікаяперамога Нацыянальнай Беларускай ідэі.Наступнае разьвіцьцё гэтай дзяржавы-- паўнавартаснае выяўленьне і абаронанацыянальна-культурных інтарэсаў нацыіцераз нацыянальную ўладу і нацыянальнуюпалітыку. Гэты этап будзе зьвязаны зьліквідацыяй улады ўнутранай прамаскоўскайакупацыі краіны.

Нацыянальнаяідэя прайшла тры дзяржаватворныя этапы.25 Сакавіка 1918 года была аб'яўленанезалежнасьць Беларускай НароднайРэспублікі. 1-га студзеня 1919 года, пасьлярасейскай акупацыі і, фактычна, ліквідацыіБНР, акупанты (пры ўдзеле беларускіхнацыянал-камуністаў) стварылі марыянеткавуюзалежную Беларускую Савецкую СацыялістычнуюРэспубліку, якая мела пэўныя фармальныяадзнакі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 годабыла прынята Дэклярацыя (аб'яўленьне)аб суверэнітэце БССР. Гэта быў фармальныакт, які яшчэ не ствараў Незалежнасьцікраіны. І, нарэшце, 25 Жніўня 1991 годаадбыўся магутны гістарычны зрух -- быладасягнута рэальная незалежнасьць іпабудавана рэальная незалежная дзяржава,прызнаная ўсімі ва ўсім сьвеце.

Асаблівасьцьіснаваньня гэтай цяперашняй нашайдзяржавы ў тым, што яна падвергласяўнутранай прарасейскай акупацыі празунутраныя мэханізмы краіны. Вынікамгэтай акупацыі, ажыцьцёўленай у 1994годзе, стала антыбеларуская ўлада іантыбеларуская ўнутраная палітыка.

Пасьляліквідацыі антыбеларускага рэжымуўнутранай акупацыі зьявяцца магчымасьцізавершыць будаўніцтва нацыянальна-дэмакратычнайдзяржавы на аснове нацыянальнай уладыі нацыянальна-культурных інтарэсаўнарода.

Віншуюса сьвятам! Жыве Беларусь!

25Жніўня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК