СПЭКТАКЛІ ПАГАРЭЛАГА ТЭАТРА
Падзеямае два вымярэньні: гуманістычны іпалітычны. У гуманістычным сэнсе гэтарадасная падзея. Скончыліся пакутылюдзей, пасаджаных у вастрог заперакананьні ў якасьці закладнікаўпалітычнага гандлю. Віншую іх на свабодзе.
Упалітычным сэнсе -- гэта цынічная ібеспардонная маніпуляцыя рэжымуЛукашэнкі, разьлічаная напрызнаньне легітымнасьцівыбараў (ці хаця б частковай легітымнасьці)з боку Захаду. Цынікі на Захадзе добраведаюць, што гэта маніпуляцыя, але імтрэба (на тое яны і цынікі) любы повад,каб прызнаць рэжымныя выбары. Яны зробяцьвыгляд, што вераць чэсна і бесперашкоднаў "шчырасьць " дзеяньняў антыбеларускагарэжыму.
Задваццаць гадоў ўнутраннай акупацыі яноўжо стала казкай пра белага бычка. Прыцяперашнім узроўні аббалваньваньня"падданых" і двулічнасьці заходніхпалітыкаў гэтая казка можа стаць вечнымдзеяньнем, пэрпэтуум мобіле нізкайпалітыкі.
Галоўнаянебясьпека для беларусаў ад такогапалітычнага "пэрпэтуум мобіле"пры вечным наступаньні на граблі --поўнае вынішчэньне рэжымам рэшткаўбеларускай культуры і свабоды пры поўныммаўчаньні і згодзе Захаду.
** *
Становішчазлавеснае якраз гатоўнасьцю некаторыхпалітычных структур на Захадзе ўспрыняцьлюбую падставу і імітацыю антыбеларускагарэжыму дзеля рэалізацыі сваёй (як янычасам думаюць) рэалістычнай палітыкі.У перакладзе на нармальнае ўспрыняцьце-- палітыкі ашуканства беларускаганарода.
Імітацыявыбараў правальваецца. Бальшыня актыўныхнерэжымных сілаў адмовіліся ўдзельнічацьу розыгрышы. Рэжым, ужо не хаваючыся,кінуў у гэты спэктакль свае асноўныяагентурныя "апазыцыйныя" сілы --"Говправду" і псэўда-БНФ Януковіча,а ролю для псэўдаапанэнта і спарынг-партнёраЛукашэнкі даручылі нікому невядомайспадарыні зь незьнікальным адбіткамасаблівасьцяў ворганаў бясьпекі ўпаводзінах і на абліччы
Уканцовым выпадку спадарыні зь "ніадкуль"выдзеляць 3-4 адсоткі галасоў, чаго будзедастаткова, каб яе запрашалі на Захадяк кандыдата ў прэзыдэнты ад "апазыцыі",дзе спадарыня будзе расказваць як важнадля "апазыцыі" прыняць статус-квоўлады, чырвона-зялёны сьцяг, гэрб"капусту", расейскую мову ў дзяржавеі г. д. Якраз дзеля такой "апазыцыйнай"ролі і рыхтуюць спэцслужбы гэтую "мадам".Прытым менавіта "мадам", а не "мсьё",бо "мсьё" ўжо там, на Захадзе,надакучылі.
Такіпрымітыўны спэктакль пагарэлага тэатрамы зноў назіраем тут ужо дваццаць гадоўдля публікі з разьзяўленым ротам ікаштоўнасьцямі дэмакратыі ў пячонках.У тым ліку і ў жанры палітвязьняў.
23жніўня 2015 г. Зянон Пазьняк