ПРА “РУССКИЙ МИР” У АДУКАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Уінфармацыйнай прасторы распаўсюдзілісяпаведамленьні пра рэзкае павелічэньнеаплаты за навучаньне ў ВНУ Беларусі(“беларускімі” іх назваць язык непаварочваецца). Цытуем:

“З1 верасьня для першакурсьнікаў зьменіццаплата за вучобу ў параўнаньні зь мінулымгодам, паведамляе Мінадукацыі. Коштыпавысяцца на 10–15%, на 2–3 мільёны рублёўу год. (…) Самымі дарагімі спэцыяльнасьцямібудуць міжнароднае права на факультэцеміжнародных адносін БДУ, а таксамаправазнаўства і эканамічнае права наюрыдычным факультэце. За год тыя, хтопрагне стаць міжнароднікамі і юрыстамі,мусяць выкласьці 24 680 000 рублёў”.

Крыніца:http://www.svaboda.org/content/article/27162336.html

Дляталенавітай моладзі з малазабясьпечаныхі бедных сем’яў (а такіх у акупаванайБеларусі бальшыня) становіцца практычнанемагчыма атрымаць вышэйшую адукацыюпаводле свайго творчага пакліканьня італенту. Прыйдзецца ў лепшым выпадкувучыцца “чему-нибудьи как-нибудь”.Або не вучыцца зусім. І застануцца ў насу адукаванай публіцы спрэс нашчадкілукашыстоўскіх “элітаў”, “алігархаў”і іхняй абслугі. Гэтая карціна блізкайфутуралогіі наводзіць на вельмі сумныядумкі. Масква працягвае рэалізацыю празсвой васальны рэжым у Менску сваёйпраграмы разбурэньня беларускайадукацыі, абніжэньня адукацыйнагаўзроўню народа. Беларусы павінны, паводлегэтай праграмы, у фуфайках здабывацьдля Масквы нафту-газ у Сібіры і абслугоўвацьнафта- і газаправоды імпэрыі.

Усёгэта ёсьць наўпростым наступствамнедаробленай нацыянальнай справы.Многіх постсавецкіх людзей задавальняла“русскоязычность” і ў прыватнасьці“русскоязычное образованіе”. Аднымсловам, іх задавальняў чужынскі сурагат– “Русскій мір”. Каланіяльныя комплексывыклікалі падзеньне якасьці адукацыі,а цяпер вось выклікаюць і падзеньне яе“колькасьці”.

Удэмакратычнай, незалежнай, пазбаўленайад акупацыі Беларусі адукацыя была бна роднай мове і для сябе, а не длясібірскага трубаправода. У нашай Беларусінаша моладзь ня будзе плаціць шалёныягрошы за свой дыплом.

СяргейКамароўскі