ЧЫТАЮЧЫ МАСКОЎСКУЮ “ДЭМЛУХТУ”

Украінскае выданьне “Апостроф” апублікавала інтэрв’ю з тым, што называецца “российским военным экспертом П. Фельгенгауэром”. Нашыя “ДэмСМІ” кінуліся перадрукоўваць гэты кур’ёзны опус. Пачытаць цікава. А чытаючы, задаешся пытаньнем, якое ў сваіх мілітарных гульнях задаюць адзін адному падлеткі: “На кого работаешь?” Сапраўды, маскоўскі ваенспэц наўмысна карыстаецца падлеткаўскім тонам у сваіх “стратэгічных разважаньнях”. Цытуем:

“Путину поступали разные предложения. Ему доказывали, что Украина развалится на две половины. И если одна половина захочет уйти на Запад, то другая точно взбунтуется и захочет уйти на Восток. Линия раздела должна была проходить где-то по Днепру. И что на одной из этих половин можно построить «Новороссию». Ребятам дали попробовать. Что-то у них не очень вышло”.

Патрыятычны ўздым украінскай нацыі, самаахвярны гераізм украінскіх вайскоўцаў – гэтага для “спэца” не існуе. Для яго ў маскоўскіх “ребят что-то не очень вышло”. У прынцыпе, пасьля такой прэамбулы ўкраінскі журналіст павінен быў бы схаваць свой мікрафон і пайсьці прэч, усё было б зразумела. Але той пацярпеў-даслухаў да канца дэмшчыраваньні з Масквы. І мы чытаем далей:

“Это такое представление, что «нам не нужна Западная Украина». Что они «не русские и неправильные». Пускай Запад их забирает. Идея состоит в «новой Ялте», Ялте -2 (Ялтинская конференция была посвящена устройству мира после Второй мировой войны). А поскольку совсем недавно Путин изменил свою позицию и признал полезным пакт Молотова-Риббентропа, можно сказать, что это Молотов-Риббентроп-2. То есть, в Москве очень хотели бы с Западом сесть за стол, положить на него карту и начать делить”.

Тут галоўнае ў тым, каб прадставіць абмежаванасьць імпэрскіх апэтытаў роднай Масквы. Маўляў, яна хацела б толькі частку Украіны, а потым падзялілася б з Захадам. Аднак, украінцы ўжо пераканаліся, што ніякая лінія Дняпра не спыніла б імпэрскага агрэсара, як Судэты не спынілі Гітлера. І калі ўжо “спэц” успомніў пра Молатава-Рыбэнтропа, то трэба ўспомніць таксама, чым скончыліся тыя дамоўленасьці, падзел Эўропы і “дружба навекі”. Далей “спэц” пераказвае сваімі словамі заяву маскоўскага ваеннага начальства:

“Впервые публично об этом еще в феврале 2013 года говорил начальник Генерального штаба РФ Герасимов. Он заявил, что предстоит большая мировая война. Глобальный конфликт. Так называемая ресурсная война. Что где-то после 2025 или 2030 года в мире произойдет тотальная катастрофа, будет жуткая нехватка природных ресурсов: нефти, газа, воды, всего. В этой связи начнутся мировая война или серия региональных войн, в которых страны и народы будут бороться за ресурсы. На Россию могут наброситься со всех сторон, потому что у нас очень большая территория и много всяких ресурсов. Это заявлялось вполне публично. В прошлую осень об этом говорил Патрушев , секретарь Совета безопасности РФ. И мы начали готовиться”.

“Спэц” так і не даў сваёй ацэнкі гэтым генэральскім спічам. Ён проста падаў іх журналісту і чытачам як факт. Сапраўдны аналітык у гэтым выпадку сказаў бы, што дзеяньні Расеі на тэрыторыі Украіны – гэта вайна. Але ў Фэльгенгаўэра гэта ўсяго толькі “падрыхтоўка да 2025-30 гадоў”. Ён закладае нам у галаву, што яго родная імпэрыя будзе існаваць і ўзбройвацца яшчэ як мінімум 10-15 гадоў. Пра тое, што ўвесь гэты час мільёнам дарагіх расіян трэба нешта «кушаць» (ва ўмовах разваленай эканомікі і ліквідаванай сельскай гаспадаркі), “спэц” неяк ня згадвае. Далей ён пераходзіць да больш канкрэтнай гаворкі:

“Мы не собираемся воевать сейчас. Мы готовились к 25-му или 30-му году. То, что сейчас происходит, это совершенно не вовремя. Нас поймали, когда мы совершенно не подготовлены”.

Ну, так, гэта ж не вайна – па 70 абстрэлаў украінскіх пазыцый і паселішчаў у дзень расейскай артылерыяй. Гэта – “а город подумал – ученья идут…”

А далей яшчэ цікавей:

“Все усилия брошены на военное перевооружение, в первую очередь, ядерное. Чтобы сдержать американцев, раз уже они так агрессивно действуют против нас. Естественно, что РФ занимает оборонительную позицию. (…) Однако на Балтию сейчас никто нападать не собирается. Это фактически невероятно. Что бы ни происходило на территории Украины, и какой бы там не было эскалации, этот конфликт не приведет к большой европейской войне и прямому столкновению между Москвой и Западом. (…) К войне готовятся. Но это не значит, что хотят воевать”.

Крыніца: http://charter97.org/ru/news/2015/7/26/161560/

Тут даўняя песенька пра “Хотят ли русские войны, спросите у моей жены!” Інтэрв’ю доўгае, але чытаць далей гэтую “дэмлухту” ня хочацца. “Ваенспэц” раскрыўся як банальны агент уплыву Крамля. Як кажуць там, “работа у него такая”. І няма нічога дзіўнага, што гэтай “інфармацыйнай крыніцай” так ахвотна карыстаюцца мясцовыя “дэманалітыкі” вядомага пашыбу.

Алесь Хадасевіч