АЛЬФРЭД КОХ: ДУРДОМ

Значыць,так. Эканамічныя санкцыі не адмянілі.І калі адменяць – невядома. Больш таго:яшчэ шэсьць дзяржаў да іх далучыліся.Доступ Расеі на рынак капіталаў і рынаквысокіх тэхналогій зачынены.

Пэрсанальныясанкцыі будуць паглыбляцца, гэта цяперужо відавочна. Глядзіце, напрыклад,заяву Кэмэрона наконт афшорныхкампаній-уласьнікаў лёнданскайнерухомасьці або адмову Нарышкіну ўшангенскай візе для ўезду ў Фінляндыю.Павольна, але паслядоўна падбіраюццада афшорных рахункаў і да жонак-дзяцей…

Турцыяфактычна заблакавала будаўніцтва“Турэцкай плыні”. Кітайцы так і не даліфінальную цану на газ па праекце “СілаСібіры”. Захад адмяніў эмбарга наіранскую нафту і яна за месяц упала на20%...

Суду Лёндане за крок ад вэрдыкта, штоЛітвіненка быў забіты Лугавым і Коўтунамна загад з Крамля. З усімі вынікаючыміадсюль наступствамі. У прыватнасьці:пайменны сьпіс на выдачу забойцаў ііхніх натхняльнікаў. Публічны і афіцыйны.

Пасьлярасейскага вэто ў Радзе БясьпекіГенэральная Асамблея ААН хутчэй за ўсёдвума трацінамі галасоў яго пераадолееі трыбунал па малайзійскаму Боінгубудзе ўтвораны і будзе мець міжнароднымандат. Наступствы таксама ў поўнаймеры прадказальныя.

Гэтаўсё ў дадатак да эканамічнага крызісу,падзеньню ВУП, двухзначнай інфляцыі,надзвычай жорсткаму бюджэтнаму крызісуі развалу пэнсійнай сістэмы. Плюснеабвешчаная вайна з Украінай, пра якуюнельга казаць услых. А між тым гэтаявайна прайшла цераз сэрцы дзесяткаўмільёнаў расейскіх грамадзян так абоінакш зьвязаных з Украінай…

Ададайце яшчэ палітычныя забойствы,перасьлед рэальнай апазыцыі, адкрытыяпарушэньні асноўных выбарчых правоўграмадзян, фабрыкацыю крымінальныхсправаў, пераход да пазасудовых расправаўз дапамогай кадыраўскіх эскадронаўсьмерці.

Іўсё гэта на фоне дзікай прапагандысцкайгістэрыі, фанфаронства, шапказакідальніцтва,расповедаў, што нехта ўжо нам не канкурэнт,а кагосьці мы вось-вось дацісьнем. А тымчасам ВУП на душу насельніцтва Казахстанаўжо вышэй расейскага.

Івось вішанька на гэтым торце: уладамяркуе, што пры ўсім пры гэтым мы павіннысьвята верыць, што сытуацыя ў краінестабільная як ніколі, а мы – авангардчалавецтва і яго маральны лідэр.

Калігэта не дурдом, то што такое дурдом? Тутнадоечы Пуцін какетліва спытаўшвайцарскага журналіста: “Вы лічыцемяне вар’ятам?” Ветлівы швайцарэцадмаўчаўся. І тое слушна: псіхіатры няраюць казаць іхнім пацыентам непрыемныярэчы ў лоб – можа здарыцца прыпадак…

АльфрэдКох, экс-прэм’ер Расеі

Перакладз расейскай.

Крыніца:https://www.facebook.com/koch.kokh.haus/posts/1476440365986501?fref=nf