ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ: КАЛЁНАМІ МАРШЫРУЮЦЬ НАСУСТРАЧ ПЕКЛУ

Тарпэдаваньнеарганізацыі трыбунала і брыдкая клаўнадаз Каўтуном, які то гаворыць, то не гаворыць(у лёнданскай справе па забойствуЛітвіненкі) – дзьве відавочныя спробырасейскай адміністрацыі не дапусьціцьрэалізацыі міжнароднага правасуддзя.Тут нават выдумляць іншыя вэрсіі, шчыракажучы, не атрымліваецца…

Спробыгэтыя наўпрост паказваюць на датычнасьцьрасейскай адміністрацыі да абодвухзлачынстваў – апошняе зразумела ізараз, а ў хуткім часе будзе даказанаафіцыйна.

Штож далей? Няцяжка прадбачыць. АдмоваКрамля прызнаць відавочнае, далейшаяізаляцыя, узмацненьне санкцый, небясьпечнаенабліжэньне ваеннага супрацьстаяньня…

Ядобра разумею логіку людзей, датычныхда гэтых злачынстваў. Разумею Пуціна ілюдзей з кіраўніцтва ФСБ і Мінабароны,якія давалі адмашку на забойстваЛітвіненкі, наўпрост адказных зараспальваньне вайны ва Украіне, запастаўку сэпаратыстам сьмяротнай зброі,якая забіла пасажыраў Boeing…Злачынцы адцягваюць час расплаты іспрабуюць ад яе сысьці. На іхным месцытак зрабіў бы кожны; ніякіх пытаньняўпа выбранай тактыцы.

Алея не разумею логіку расейцаў, якія далісябе зрабіць мэнтальнымі закладнікамізабойцаў і, радасна зажмурыўшыся, ладнымікалёнамі маршыруюць насустрач пеклу.Пеклу – як мінімум сацыяльна-эканамічнаму…

Іняхай бы, сапраўды гаворка йшла б пратолькі пра оруэлаўскіх “пролаў”,прыбітых прапагандай (гэтых часпашкадаваць), -- але ў заахвочваньніпекла бяруць удзел людзі, што цалкамвалодаюць кампутарнай “мышкай”, азначыць, маюць лёгкі доступ да рэальнайінфармацыі.

Іздаецца, не ідыёты, каб ня бачыць на крокнаперад.

Штож прымушае іх рабіць гэта?

Адказбанальны: баязьлівасьць. І ўжо якнаступства баязьлівасьці – “стакгольмскісіндром”. Мэнтальная здача бандыту,якая пазбаўляе чалавека ад экзістэнцыйнагавыбару.

Гэтысіндром зьмяншае шансы закладнікаў накалектыўнае вызваленьне – і, урэшцерэшт, небясьпечны, ня кажучы пра маральныбок пытаньня. Бо добра паміраць у мірыз сабой, але сорамна паміраць у міры збандытам.

Усетаталітарныя рэжымы набітыя знутрыгэтым дыягназам. І чым больш небясьпечнырэжым, тым, як правіла, больш бессаромнаядэманстрацыя радасьці з нагоды таго,што тваё жыцьцё ў руках у бандыта. УПаўночнай Карэі мільёны людзей гістэрычнавішчаць, калі бачаць трэцяга па чарзеКіма…

Янывішчаць, каб заглушыць свой страх.

Мыяшчэ не вішчым масава, але страх сядзіцьужо ў падкорцы.

Йдзеццатут не аб прадажнай пуцінскай эліце,якая даўно “увайшла ў долю” і баіццагэтую долю згубіць (тут усё зразумелабез пагружэньня ў бездані псіхікі), -- якажу пра “нармальных” людзей, якіязьвязваюць сваё жыцьцё і жыцьцё сваіхдзяцей з расейскай культурай і расейскімкраявідам, а не з распілам закрамоўРадзімы. Я кажу пра тых, па кім у вынікунайбольш балюча ўдарыць ужо блізкаябудучыня.

Ія вымушаны паставіць у двукосьсе слова,якое характарызуе нармальнасьць гэтайчасткі пуцінскага электарата: калі гэта“норма”, то вельмі далёкая ня толькіад годнасьці, але і ад самазахаваньня.

Па-мойму,расейскім абывацелям самы час прыкінуцьнешта да носа (ну хаця б сьценаграмыбудучых міжнародных рэзалюцый) – ізразумець розьніцу паміж сваім уласнымінтарэсам і інтарэсамі крамлёўскайадміністрацыі.

Увінаватых у масавых забойствах няманіякай пэрспэктывы па-за абсалютнайуладай у Расеі, іх ужо не напалохаюцьніякія санкцыі і ня спыніць ніякая кроў:горай, чым яны заслугоўваюць, ім ужо нябудзе.

Анам?

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/publications/SHenderovich-Ne-ponimayu-logiki-rossiyan-kotorye-dali-sdelat-sebya-mentalnymi-zalozhnikami-ubiyc-i-druzhnymi-kolonnami-marshiruyut-navstrechu-adu-91991.html