УВОДНАЯ Ў ВЫКАНАНЬНІ ТАВ. МАРХОТКІ НА ЎСХВАЛЕНЬНЕ ЛУКАШЭНКІ, ЯКІ “ПОНИМАЕТ”

У “дэмСМІ” зьявіліся выказваньні таго, што названа: “специалист Белорусского Хельсинского комитета Леонид Мархотко”. Сп. Л. Мархотку беларускія патрыёты памятаюць добра і даўно. Ён быў дзеячам шахцёрскіх прафсаюзаў у Салігорску яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Невядома, які ў яго дыплом аб адукацыі, але дакладна, што не філалагічны і наогул не гуманітарны. Вядома, што ён зусім ня ўмее размаўляць па-беларуску, ну проста ні бум-бум. Пасьля засланьня ў незалежныя прафсаюзы рэжымнай агентуры і фактычнага разгрому нерэжымнага прафсаюзнага руху ў Беларусі мы доўга ня бачылі сп. Мархотку і ня чулі пра яго. Аказваецца, у шахту ён не вярнуўся, а робіць кар’еру ў такой структуры, як Беларускі Гэльсінскі камітэт. ДА БГК у беларусаў даўно ўжо няма даверу, усё там даўно зразумела – звычайная грантаўская канторка. Але, што называецца, “звучіт гордо!” Вось і пакарысталіся “гордым звуком” для выкананьня чарговай уводнай прамаскоўскага рэжыму.

Уводная такая: трэба пахваліць беларусажэрцаў за “мяккую беларусізацыю”. Як разумеем, усё гэта робіцца ў рамках нямецкага “Усходняга партнёрства” перад “празрыстымі выбарамі” дыктатуры. Трэба чакаць, што да хваласьпеваў падключыцца мадам-пісательніца Алексіевіч і іншыя падобныя і адыёзныя. Але пачалося ўсё з “мовазнаўцы” сп. Мархоткі. Вось чаго ён нагаварыў для “дэмСМІ”, цытуем:

“В самом начале своего правления Лукашенко говорил, что на белорусском языке нельзя преподавать, что емко выразить какую-либо мысль на нем тоже невозможно. А сейчас да, и от самого президента, и от других лиц высшего руководства страны всё время исходит мысль, что без языка нет идентичности и государства. И события на Украине, и риторика россиян о том, что «они на танках будут защищать всех, кто говорит по-русски» тому виной. Лукашенко понимает, что без языка ни о какой суверенности не может идти и речи.

Дошло до президента, что если он хочет остаться президентом именно отдельного государства, то белорусский язык нужно поддерживать, чтобы люди понимали, что здесь, всё-таки, не Россия. В Минске, конечно, белорусизация ощущается гораздо больше”.

Акрамя таго, што да “президента дошло” гэльсінскі “экспэрт” дае больш сур’ёзны “пасыл” пра стан беларускіх душаў:

“70 процентов белорусов, благодаря пропаганде российских телеканалов, уверены, что «Крым наш». По стране огромное количество людей ездит с георгиевскими ленточками на машинах. Эти люди, отравленные идеологией, как в Донбассе, в случае какой-то напряженной ситуации, по команде Кремля штурмом возьмут горисполкомы и повесят российские флаги. Да и сами чиновники, думаю, искренне верят в то, что показывают по телевизору”.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/310092/

Атрымаўся цікавы боб з гарохам, любімы прадукт усіх, хто жыве на гранты. Гэта ня першая спроба пераканаць нас у тым, што лукашызм распачаў у краіне чарговую “адлігу”, “беларусізацыю”, што ён пачаў “понімать важность языка”. Зазвычай гэты балалаечны звон узмацняецца напярэдадні “выбарчай кампаніі”, з мэтай завабіць на яе беларусаў. Але ў выкананьні саліста Мархоткі загучалі дадатковыя матывы – пра “напряжённую сітуацію”, у якой “огромное колічество людей” будуць штурмаваць і вешаць расейскія сьцягі.

Нас папярэджваюць з структуры, авеянай гэльсінскай славай, вуснамі яе “экспэрта”, што 70% нашага насельніцтва абвешаліся “каларадскімі стужкамі” і толькі й чакаюць сігнала з Масквы, каб зрабіць усё, “как в Донбасе”. Страшылка намалявана шырокім пэндзлям, размашыста і з выкарыстаньнем яркіх фарбаў.

Вось толькі з розных канцоў Беларусі даходзяць зьвесткі аб тым, што зьнішчэньне ўсяго беларускага працягваецца, ніхто на сябе ніякія стужкі не чапляе (калі няма загаду начальства на працоўным месцы), што беларусы (нават паверыўшы маскоўскай тэлегёбэльсаўшчыне) зусім ня хочуць, каб было, “как на Донбасе”. Беларусы ня хочуць вайны. А наведаўшы Украіну, тысячы і тысячы беларусаў даведаліся праўду пра змаганьне ўкраінцаў. Хлусіць тав. Мархотка, агучвае нейкі праграмны дакумант сваёй канторы.

Мяркуем, што апазыц-задумка гэтым разам наступная. Ім трэба прадставіць антыбеларускі рэжым як гарант абароны Рзспублікі Беларусь і ўсяго беларускага. Гэты “гарант”, маўляў, калі спатрэбіцца, то абароніць і краіну, і ўсё беларускае ад 70% мясцовага насельніцтва, якое па камандзе з Крамля кінецца на штурм і вешаньне расейскіх трыкалёраў. А гэльсінская suma sumarum наступная: “ідзіце, таварышы, на выбары і падтрымайце гаранта”. Вось і ўсё.

Сяргей Камароўскі