НАРОДНАЯ ПРАГРАМА: БЕЛАРУСКАЯ АДУКАЦЫЯ
(Абмеркаваньнепытаньня)
Злачынная палітыка гвалтоўнай русіфікацыіпавінна быць спынена адразу ж з пачаткамнармалізацыі нацыянальна-дзяржаўнагажыцьця ў Беларусі. Павінна быць спыненакаланіяльная вайна на зьнішчэньне нашаймовы, культуры, традыцыі, школы. Беларускаямова павінна быць адзінай дзяржаўнайна тэрыторыі Беларусі. Нацыянальныяменшасьці краіны павінны атрымаць правына нацыянальна-культурную аўтаномію.
Прыярытэтам беларускай адукацыйнайпалітыкі зьяўляецца выхаваньне ўбеларушчыне перш за ўсё дзяцей і моладзі(ад самых маленькіх да 25 гадоў). Трэбазрабіць усё, каб выратаваць ад русіфікацыі,вярнуць у родную культуру самае маладоепакаленьне. Праз пэўны час яно зоймеццаўмацаваньнем нашай дзяржавы і культуры.
З першага дня народнай улады ўседашкольныя і школьныя ўстановыпераводзяцца на дзяржаўную мову. Усяпраца зь дзецьмі, выхаваньне, рабочаядакумэнтацыя, наглядныя матар’ялывядуцца па-беларуску. Для навучаньнявыхавацеляў і настаўнікаў арганізуюццабеларускія курсы, аказваецца дапамога.Досьвед Украіны 1991-2015 гг. паказаўнаступнае: няма ніякага “моўнагаканфлікту ў сем’ях”, якім палохаліўкраінцаў праціўнікі вяртаньня ў роднуюкультуру і мову. Дзеці і падлеткі існуюцьі выхоўваюцца ва ўкраінскай мове ўсадках і школе. А ў сям’і (калі бацькірасейскамоўныя) размаўляюць з бацькаміпа-расейску. У выніку дзеці цудоўнавалодаюць абедзьвюма мовамі, і няманіякага канфлікта. Гэта ёсьць нармальнаясытуацыя для пераходнага пэрыяду. Больштаго, многія беларускія дзеці, напрыклад,на Віленшчыне свабодна валодаюць чатырмамовамі: беларускай, летувіскай, польскайі расейскай. Яны проста навучылісяшэрагу моваў, гуляючы зь дзецьмі надвары (!). Сучасная навука абгрунтаванасьцьвярджае, што “усе дзеці – лінгвістычныягеніі”, з геніямі проста трэба займацца.Дзяржава дапамагае сем’ям у навучаньніі выхаваньні дзяцей (у выпадку, калірасейскамоўныя бацькі ня здольныядапамагчы дзецям выканаць хатніязаданьні па-беларуску). У гэтым выпадкуў сем’ях працуе беларуская патранажнаяслужба.
У садках і школе адукацыя пераводзіццана беларускую мову. Тэрмінова (на працягуня больш за 3-6 месяцаў) дзяржавазабясьпечвае садкі і школы ўсёй неабходнаймэтадычнай літаратурай. Для гэтагамабілізуюцца спэцыялісты і выдавецтвыкраіны. Для выхавацеляў і настаўнікаўарганізоўваюцца курсы па мове і мэтодыкахбеларускага навучаньня. Кіравацьнавучальнымі ўстановамі могуць толькібеларускамоўныя спэцыялісты (падкрэсьліваем– незалежна ад этнічнага паходжаньня,лаяльныя грамадзяне Беларусі).
Садок і школа становяцца прыязным,цікаўным, прывабным сьветам для беларускіхдзяцей і падлеткаў. Зразумела, штоспыняецца дзейнасьць антыбеларускіхарганізацый (піянэрыі, БРСМ, “козачества”)у навучальных установах. Разгортваюццаклюбы, гурткі, ініцыятывы, якія працуюцьна беларускай мове і ў рэчышчы патрыятычнагаі культурнага выхаваньня. Спыняюццанелегальныя грашовыя зборы з бацькоў“на патрэбы садка і школы”. Забесьпячэньнедзіцячых адукацыйных установаў бярэна сябе дзяржава. Школьныя бібліятэкізапаўняюцца беларускімі кнігамі. Напрацягу некалькіх месяцаў выдавецтвыдрукуюць гэтыя кнігі (тэксты і перакладысусьветнай дзіцячай і вучэбнай літаратурыёсьць у дастатковай колькасьці наватцяпер, толькі наклады былі малыя).Выпускаюцца беларускамоўныя мультфільмыі дзіцячыя, юнацкія фільмы (перакладывыконваюцца на працягу некалькіхмесяцаў). Разьвіваецца сетка культурнайпрацы зь дзецьмі па ўсяе краіне. У садкахі школах (у вёсках і гарадах) утвараюццабеларускія тэатральныя, музычныя іфальклёрныя групы. Ня менш, як раз натыдзень, яны выступаюць з пастаноўкаміперад дзецьмі (праца выканаўцаўаплочваецца дзяржавай). Для гэтага ўгарадах (пачынаючы з раённых цэнтраў)утвараюцца трупы выканаўцаў з таленавітыхмясцовых людзей (сярод іх ёсьць выпускнікітворчых вучылішчаў і ВНУ), падтрымліваюццатаксама групы майстроў самадзейнасьці.Дзяцей забаўляюць і выхоўваюць у роднаймове на аснове беларускай і сусьветнайкультуры (напрыклад, казкі Андэрсэнаінсцэнізуюцца па-беларуску). Утвараюццадзіцячыя творчыя калектывы, конкурсы.Дзяцей знаёмяць з беларускімі традыцыямі,рамёствамі – у кожным раёне працуетворчы цэнтар для гэтай мэты. Адбываюццагастролі тэатраў і музычных калектываўпа раёнах і вёсках, дзяцей вывозяць наканцэрты і пастаноўкі ў сталіцу і гарады.На традыцыйных, мясцовых і дзяржаўныхсьвятах усе дзеці ўдзельнічаюць (якгледачы і выканаўцы) у нацыянальныхбеларускіх строях. Дзяржава забясьпечваедаступнасьць гэтых строяў, дапамагаенабыць іх бяднейшым сем’ям. Дзеці ўнацыянальных строях на сьвятах – такробіцца ва ўсёй цывілізаванай Эўропе.
Адбываецца вяртаньне ў беларускую мовусярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай школы.Усе гуманітарныя і творчыя факультэтыадразу пераводзяцца на дзяржаўную мову.Ёсьць дастатковая колькасьць выкладчыкаў,здольных выконваць сваю працу надзяржаўнай мове. Кіруюць ВНУ беларускамоўныяспэцыялісты (падкрэсьліваем – незалежнаад этнічнага паходжаньня, лаяльныяграмадзяне Беларусі). На негуманітарныхфакультэтах вызначаецца пераходныпэрыяд (ад 6 месяцаў да 1 года) дзеляпераводу на беларускую мову навучаньня.За гэты час праводзяцца курсы длявыкладчыкаў і забясьпечваецца неабходнаяколькасьць вучэбнай літаратурыпа-беларуску (для гэтага мабілізуюццаспэцыялісты, перакладчыкі і выдавецтвы).Ня трэба пярэчыць, што “фізікі – нялірыкі” і яны “ня здольныя да моваў,ім прасьцей ра-руску”. Вядома, што яшчэў савецкія часы ў польскіх ВНУ працаваўшэраг выкладчыкаў-негуманітарыяў зБССР. Яны навучыліся пальшчызьне залічаныя месяцы, каб папрацаваць замяжой.(Некаторыя зь іх у той жа час заяўлялі,што “ня здольныя” весьці заняткіпа-беларуску).
Дзейнічае тая ж мадэль, што ў садках ішколе, па культурным і патрыятычнымвыхаваньні моладзі. Студэнты павінныведаць (і так будзе!), што засвоіўшы сваюспэцыяльнасьць на роднай, дзяржаўнаймове, яны пасьля заканчэньня ВНУ будуцьпрацаваць у роднай мове па сваёйспэцыяльнасьці.
Мяняюцца мэтады навучаньнязамежным мовам у дзіцячых і навучальныхустановах. Тут трэба зьвярнуцца падосьвед перш за ўсё Нямеччыны, скандынаўскіхкраін і Ізраіля, дзе практычна ўсевыпускнікі школы і ВНУ вельмі добравалодаюць ангельскай мовай. Неабходнарэфармаваць ВНУ і факультэты, дзевыкладаюцца замежныя мовы. Па-першае,перавесьці выкладаньне з расейскай набеларускую моўную аснову. Па-другое,зрабіць лінгвістычные навучаньнеэфэктыўным і творчым. Важным момантамлінгвістычнай адукацыі зьяўляецца, нанаш погляд, укараненьне навучаньняпольскай мове. Гэта ня самае цяжкоеінтэлектуальнае заданьне для любогаўзросту. Пальшчызна вельмі блізкая данашай мовы. Валоданьне пальшчызнайпашырае інтэлектуальны кругагляд.Становяцца больш даступнымі іншыяславянскія мовы: ад Польшчы да Харватыі.Ліквідуецца фальшывы каланіяльны“аргумант” наконт таго, што “русскийязык открывает для нас весь мир”.Па-польску існуе ўся літаратура ва ўсіхгалінах ведаў і культуры (польскіінтэлектальны прадукт і пераклады),гэта вельмі дапаможа беларусам асабліваў пераходны пэрыяд. У прынцыпе, кожныадукаваны беларус павінен ведацьпольскую мову. Проста практычныя людзітаксама пераканаюцца ў практычнаймэтазгоднасьці валоданьня пальшчызнай.
Рэалізуецца эўрапейская мадэльлінгвістычнай адукацыі. Працуюць школыі гімназіі з выкладаньнем шэрагупрадметаў на ангельскай, нямецкай,французкай і іншых мовах навучаньня.Зразумела, што навучаньне адбываеццана базе беларускай мовы. Беларусы павінныведаць некалькі моваў, каб пачуваццаўпэўнена і камфортна ў шырокім сьвеце.І каб нас нідзе больш не называлі“рускімі” (з усімі адмоўнымі ідраматычнымі наступствамі гэтага). Гэтаёсьць арганічная, важная частка нашайнацыянальнай задачы дэрусіфікацыі івяртаньня да роднага.
Важным зьяўляецца пераход на эўрапейскуюсістэму спэцыялізацыі школьнаганавучаньня і ліквідацыю савецка-расейскай(“унівэрсалісцкай”) сістэмы, якаядзейнічае дагэтуль. Школьныя праграмы,іх аб’ём і якасьць павінны быцьпрыведзеныя ў адпаведнасьць да нармальныхздольнасьцяў дзяцей пэўных узростаў.Павінна быць пашырана выкладаньнедысцыплінаў па гісторыі, культуры (нашайі сусьветнай), замежных мовах. На працягутрох апошніх гадоў навучаньня ў школепавінна адбывацца спэцыялізацыя вучняўпа асноўных прадметах. Адбываеццавызначэньне, хто зь іх “лірык”, а хто“фізік”. І адпаведна вызначаеццаколькасьць вучэбных гадзінаў і матар’ялаўдля розных катэгорый вучняў. Вучні самымогуць выбіраць, якія дысцыпліны яныбудуць вывучаць больш паглыблена ўстарэйшых класах (адпаведна і патрабаваньніда іх будуць больш высокімі). Напрыклад,тых вучняў, якія праявілі творчыяздольнасьці і памкненьні ў гуманітарныхдысцыплінах, няма сэнсу “гвалціць”вышэйшай матэматыкай у старэйшых класах.Яны проста змарнуюць час і энэргію, а ўгалаве не застанецца нічога. Алекультурнае выхаваньне павіннарэалізоўвацца для ўсіх старэйшыхшкольнікаў.
Дзейнічае агульнадзяржаўная праграмакультурнага і патрыятычнага выхаваньнядзяцей і моладзі. Усе дзеці павінныўбачыць галоўныя месцы беларускайгісторыі: Полацк, Вільню, Горадню, Тураў,Менск, Крэва, Косаў, Мір, Нясьвіж,Наваградак, Крапіўнае поле пад Воршай.У сваіх рэгіёнах дзяцей знаёмяць змузэямі, помнікамі архітэктуры і прыроды,памятнымі месцамі роднага краю. Паўтараем,так робіцца ва ўсёй Эўропе. Напрыклад,кожны італьянскі падлетак пабыў уВэнэцыі, Фларэнцыі, Рыме, Мілане. Гэтаёсьць адна з установак школьнагавыхаваньня.
Валеры Буйвал