БУДУЧЫНЯ ЗА ВЯЛІКАЙ ІДЭЯЙ
Тэмадля абмеркаваньня, якую я прапаную,падрыхтавана мной загадзя і два тыднітаму ўзгоднена і зьмешчана на нашыхстаронках у Сеціве. Матэр'ял называецца"ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ".Для абмеркаваньня (якое ўжопачалося сярод беларусаў замежжа)прапануецца апошні разьдзел -- "МАГЧЫМАЕІ ПАТРЭБНАЕ". Перадапошні разьдзел-- "БЕЛАРУСЬ" -- гэта як уступ іразгорнутая прэамбула да тэмы.
Мыпрыступаем да ажыцьцяўленьня задачы,пастаўленай намі даўно -- да стварэньняпазытыўнай праграмы будучага разьвіцьцяБеларусі. Гэта значыць павінны быцьасэнсаваны і адлюстраваны ў канкрэтныхформулах і палажэньнях нацыянальныідэал Беларускай дзяржавы, да якогатрэба імкнуцца, які выявіць лепшыямагчымасьці нацыі, задаволіць дзейныядухоўныя, культурныя і матэрыяльныяпатрэбы людзей і адчыніць станоўчыяпэрспэктывы далейшага разьвіцьцяпакаленьняў.
Паграмадзка-палітычным жанры і ў канцовымварыянце гэта павіннабыць Народная праграмабудучыні Беларусі, пагрунтаваная на Беларускай ідэінацыянальнага Адраджэньня. Падыход дараскрыцьця тэмы мусіць быцьабумоўлены заканатворнымзьместам дзеля будучаганапаўненьня беларускага дэмакратычнагазаканадаўства.
Гэтыдакумант ствараецца безадносна дахарактару і спосабу ліквідацыі рэжымуяк аптымальная дадзенасьць, якая павіннабыць у беларускім грамадзтве дзелябачаньня пэрспэктывы.
Народнаяпраграма павінна ўлічвацьабставіны, у якіх разьлічана яедзеяздольнасьць. Менавіта: унутранныдухоўны стан Беларускай нацыі, культурыі адукацыі, эканомікі і гаспадаркі;палітыку Расеі і Эўразьвязу, абставіныў сьвеце, наяўнасьць поясу вольных краінад Балтыкі да Чорнага Мора.
Пасьляпершага этапу абмеркаваньня і ўнясеньняпрапаноў плануецца другі і трэці этапыабмеркаваньня дапрацаванага тэксту.Дзеля абмеркаваньня тэмыцяпер ёсьць пэўныямагчымасьці (у тым лікуі электронныя).Але ў ананімныхкамэнтарах па інтэрнэту абмеркаваньнене праводзіцца і не прымаецца пад увагу (улічваючываенна-дэзынфармацыйную дзейнасьцьрасйскай фабрыкі ілжы).
Другідакумант, які будзе створаны (але безшырокага абмеркваваньня), -- гэтаПраграма-мінімум пад умоўнай назвай"Пераходны пэрыяд". Тут будуцьразгледжаныя варыянты ўпадку і ліквідацыіантыбеларускага рэжыму і неабходныядзеяньні ў пераходны пэрыяд.
Прыабмеркаваньні гэтай вельмі патрэбнайтэмы, якая павінна канкрэтна аформіцьнацыянальна-ідэалагічны зьмест беларускайбарацьбы, спрыяцьадраджэньню Беларускай нацыі і дапамагацьбудаўніцтву пасьпяховай Беларускайдзяржавы, прасіў бы сяброўСойму улічваць, што насёньняшні дзень і антыбеларускі рэжым,і ягоная кішэнная апазыцыя, зь якіхужо сьмяецца Беларускі народ,знаходзяцца ў поўным тупіку. Ім абсалютнаняма чаго сказаць людзям, у іх пуста ўгаловах і там гуляе вецер, яны ляпечуцьнесусьветныя глупствы у кампаніі зГайдукевічамі ды Калякінымі, па якіхРасея плача. Нават расейцы ў Маскве запятнаццаць гадоў нашых тлумачэньняўзразумелі, што нельга ўдзельнічаць уфальшывых выбарах дыктатуры.
Другіфакт. Намтрэба адказна ўсьведамляць, што ў гэтыхцяжкіх умовах наша ўжо не масавая насёньняшні дзень Партыя Фронта (КХП– БНФ) ёсьць адзінай ў краінеадэкватнай нацыянальна-палітычнайсілай, якая мае станоўчыя вынікідзейнасьці, якасную, адпаведнуюрэальнасьці, ідэалогію і разумнае,пазытыўнае бачаньне беларускайпэрспэктывы. Мы ведаем, што будучыня завялікай ідэяй. Рашаючая роля нашайВялікай Беларускай ідэінаперадзе.
14чэрвеня 2015 г. Зянон Пазьняк
старшыняКХП -- БНФ
іБНФ "Адраджэньне"