КОЖНАМУ БЕЛАРУСУ ЁСЬЦЬ ШТО СКАЗАЦЬ І ЁСЬЦЬ ЧЫМ ДАПАМАГЧЫ СЬВЕТЛАЙ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ
іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)
14чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў зварот сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту, абпраграме будучыні Беларусі.З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
Дакладчыкнагадаў асноўныя палажэньні артыкуласп. Зянона Пазьняка«Што адбываецца і што можа быць», дзевыкладзены ідэі рэформ розных сэктароўбеларускага грамадзтва, нацыянальнайдзяржавы, культуры, адукацыі, эканомікіі палітыкі. Сойму было прапанаванадалучыцца да канструктыўнай дзейнасьціпа распрацоўцы форм і мэтадаў прагрэсіўныхпераўтварэньняў у бліжэйшай будучыні,калі Беларусь будзе вызвалена адакупацыйнага антынацыянальнага рэжымуі адкрыецца магчымасьць для нармалізацыінашага дзяржаўнага, нацыянальнага,культурнага і эканамічнага жыцьця.Дакладчык падкрэсьліў, што ў рамкахгэтай агульнай тэмы не разглядаюццашляхі ліквідацыі антыбеларускагарэжыму. Гэта ёсьць асобная тэма і асобнаядыскусія. Але ўвесь наш народ, нашанацыянальная эліта павінны быць гатовыміраспачаць працу па адраджэньнюБацькаўшчыны з першага дня вызваленьня.
Выступілісябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны.Яны запрапанавалі распачаць распрацоўкупраграмы рэформ з дапамогай усягограмадзтва. Кожнаму чалавеку ёсьць штосказаць і чым дапамагчы агульнай справе.Кожны, хто прагне шчасьця сябе, сваёйсям'і і свайму народу, павінен выкарыстацьсвае здольнасьці, адукацыю, жыцьцёвы іпрафэсійны досьвед у распрацоўцы мадэліжыцьця ў вызваленай Беларусі. Людзі непавінны баяцца, што «не валодаюцькласічнымі ведамі і заканадаўчайлексікай». Мы ствараем разам не акадэмічнытрактат, а канструктыўны план разьвіцьцянашай краіны. Кожная сьветлая думка,кожная практычная прапанова ад любогачалавека будуць унёскам у агульнуюскарбонку беларускай ідэі і ў яерэалізацыю. Дыскусія павінна разгарнуццапа ўсяе краіне, бо паўсюль ёсьць разумныя,вопытныя, адукаваныя людзі.
СябрыСойму выказалі першыя прапановы ўпраграму народных рэформаў. Было прынятаяк аксіёма, што ў вызваленай Беларусікожны грамадзянін будзе мець правадалучыцца да стваральнай працы, раскрыцьі рэалізаваць свае здольнасьці. Наваттыя людзі, якія цяпер не падтрымліваюцьідэю вызваленьня Беларусі. У беларускайдэмакратычнай дзяржаве ўсім будуцьдадзеныя магчымасьць і права быцьлаяльнымі грамадзянамі. Сябры Соймузаявілі пра неабходнасьць прыняцьцятэрміновых захадаў па выратаваньнюбеларускай культуры, мовы і школы, пападтрымцы беларускіх талентаў.
Былівыказаны прапановы па накірункахзьнешнепалітычнага разьвіцьця Беларусі,па ўмацаваньню сувэрэнітэту дзяржавы,па неабходнасьці арыентацыі надэмакратычныя, высокаразьвітыя краіны,умацаваньне адносінаў з краінаміБалта-Чарнаморскага рэгіёну. Вызначылісяспэцыялісты па розных галінах дзейнасьці,якія будуць каардынаваць збор і аналізінфармацыі і практычных прапаноў урамках працы над праграмай народныхрэформ.
Соймабмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
14чэрвеня2015 г.