“РУСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ” НА СЛУЖБЕ РУСКАЙ ІМПЭРЫІ

Штотакое руская імпэрская «дэмакратыя» –усімдобра вядома. Асабліва тым, хто пажыўпры «савецкай дэмакратыі», якой тадыбыло «таржаство» (савецкая тэрміналёгія).Тым ня менш, слоўца «дэмакратыя» час адчасу пачынае круціцца на вуснах расейцаў,нездаволеных уладай альбо царом. Каліж часам па віне нездаволеных адбываеццанібытадэмакратычнаяперамена ў гэтай уладзе, тады настаевэрхал, дэмагогія, ляцяць галовы, ліеццакроў, крадуць, страляюць, і ўрэшцеўсёвяртаецца да новай тыраніі, маразму іновага цара.

Гісторыятак званай «рускай дэмакратыі» пачаласяз 1825 года, калі група вайсковыхафіцэраў-масонаў хацелі ўстанавіць«дэмакратыю» у Расеі шляхам вайсковагаперавароту. На шчасьце для расейцаў, згэтага нічога ня выйшла, і імпэрскаебалота пратрывала бяз зьменаў яшчэамаль сто гадоў.

У1917-м нездаволеныя царом зноў захацеліўстанавіць «рускую дэмакратыю». На гэтыраз удалося. Перабілі некалькі мільёнаўлюдзей, некалькі мільёнаў вымарыліголадам, забілі цара і ўсю яго сям'ю, іўсё, што можна, раскралі пад верхавенствамновага цара-плебея Леніна.

ПасьляЛеніна атрымалі за цара крымінальнікаІосіфа Сталіна. Гэты перабіў ужо некалькідзясяткаў мільёнаў людзей, і дзясяткімільёнаў замарыў голадам.

ПасьляСталіна зьмянілася яшчэ некалькі цароўі царкоў, якія ціснулі, душылі, шматгаварылі, вялівойны. У выніку расейцызноў захацелі «рускай дэмакратыі» (гэтазначыць «дэмакратыі» з захаваньнемімпэрыі). У Маскве зноўзьявіласяшмат дэмакратычных гаваруноў, якіяадмовіліся ад недэмакратычнай уладыкамуністычных цароў і падтрымалі новагацара Ельцына. Пры ім «дэмакраты»разбагацелі, атрымалі ўладу і капіталыі пачалі вольна красьці.

Гэтане спадабалася «блюсьціцелям дэмакратыі»ў Расеі – КГБ ікагэбістам(бо ім не даставалася ніўлады, ні дзяльбы маёмасьці).Яны ськінулі цара Ельцына і паставіліна царства маёра Пуціна. Пры ім «рускаядэмакратыя»дасягнула дасканаласьці. Расквітнеліўсе тры чыньнікі новай «рускай дэмакратыі»:імпэрыялізм, кагэбізм і праваслаўе. Усёстала, як заўсёды: цар аўтарытарны,патрыярх у партупеі (пад сутанай), Расеяваюе, кілеры страляюць , багацеюцьалігахі, крадуць «дэмакраты» і ахоўнікідэмакратыі, п'юць расейцы, ненавідзяць«врагов»і мараць «всехпроучить».

Іўлада не падвяла народныхспадзяваньняў.Цар Пуцін адным махам, без адзінагастрэлу захапіў і «адцяпаў» ад УкраіныКрым. Расея звар'яцела ад шчасьця, авеліч Пуціна дасягнула нябёс. «Пуцін –Хрыстос!» – віватуе праваслаўнаяімпэрыя. «Пуцін – прэзыдэнт сьвету!» –крычыць ашчасьліўлены народ і патрабуеаб'явіць вайну гэтаму варожамудля яго сьвету.

Іўся так званая «руская дэмакратыя»,гэтыя Навальны, Хадаркоўскі, Латыніна,«цяпкіна-ляпкіна» (ня кажам ужо праКабзона іпра сотні дзеячоў, навукі, мастацтва ікультуры)ківаюць галовамі і паўтараюць «Крымрускі, Крым рускі» іштоУкраіне яго ня вернуць і г. д.

Толькінеўзабаве нешта стала ў цара Пуціна нятак рабіцца ў вайне супраць сьвету. Іна Украіне завяз, і ворагі ад «зайздрасьці»загубіць Расею намераныя, і есьці народухочацца (закусваць). І тут ізноў задумаліся«блюсьціцелі» (расейская тэрміналогія)і трымальнікі «рускай дэмакратыі»…

** *

Нагэтым стары фэльетон пра «рускуюдэмакратыю» канчаецца. Пачынаецца новыі чарговы. Але пра гэта – сур'ёзна.

Заразшмат каму робіцца зразумела, што пуцінскаяпалітыка завязла і няўхільна заходзіцьу тупік. Ідуць адчайныя спробы Крамляўгаварыць Захад прызнаць анэксію Крымаі пагадзіцца на аўтаномнае статус-квочастак Луганскай і Данецкай вобласьцяўУкраіны, занятых рускімі наёмнікамі ірускім войскам. У замен Пуцін абяцае неўжываць вайсковай сілы супраць Украіны.Маўляў,усё, мы на гэтым спыняемся (абяцаюцьЗахаду). Памірымся, і будзем надалейсупрацоўнічаць ды гандляваць. Эўропаі ня супраць пагадзіцца на такую зьдзелку.Але яна разумее, што на тое ніколі непагодзіцца ўкраінскі народ, і тамунаўрад ці дасьць Пуціну сябе ашукаць.

Сытуацыя,як у шахматах. І можна было б яе наперадразьлічыць, калі б было вядома, штозробіць цар. А паколькі таго ніхто няведае, акрамя самога цара (які,відаць, таксама толкам таго ня ведае),то пэрспэктыва выхаду з тупіка ў гэтайгэбоўскай аўтарытарнай сістэме ёсьцьтолькі адна – дзяржаўныперавароті адкіданьне Пуціна з дарогі. Калі гэтагане адбудзецца і калі Захад прыгэтым пачнеужываць больш жорсткія мерыісанкцыі супраць Расеі(урэальнасьці малаверагодна), то працэс мог бы ськіравацца да ўпадкуі чарговага поўраспаду імпэрыі. І восьтут яе зноў будзе ратаваць «рускаядэмакратыя».

Агентурная«дэмакратыя» (альбо «кіруемая дэмакратыя»)ствараецца гэбісцкім рэжымам рэальнадзеля аховы сваёй улады (так у Беларусіі гэтак у Расеі). Рэжым можа трымацьгэтакіх сваіх «апанэнтаў» нават у турме.Але калі ўзьнікне сытуацыя па зьменеўлады, то ім дадуць магчымасьць выканацьналежную дэмакратычна-рэвалюцыйнуюфункцыю, стаць нават «сьцягамі пераменаў».На момант яны атрымаюць нават месцы ваўладзе, крыху разбагацеюць, а затым усёвернецца на кругі свае. Гэта значыць:ізноў будзе дэмагогія, хлусьня, карупцыя,крадзёж, карпарацыя, аўтарытарызм,імпэрыялізм, чарговы цар і вайна.

Такаяёсьць гісторыя Расеі, якая асаблівавымоўная за апошнія 200 гадоў яе палітыкі.Існуеадна фармальная і галоўная прычынатакой зьявы: гэта дзяржава іграмадзтва-імпэрыяплюсазіяцкая імпэрская сьвядомасьць імпэрыі.Пакуль руская імпэрыя ня будзе разбуранаі Расея не дэзінтэгравана, датуль янабудзе няшчасьцем для народаў, якія яенасяляюць, і праблемай для чалавецтва.

** *

Тымчасам мы назіраем, як крывавая гісторыярускай імпэрыі цыклічна круціцца пераднашымівачыма. Зьявіліся прыкметы чарговай«дэмакратычнай рэвалюцыі» ў Расеі,якую, відаць, пачалі ўжо рыхтаваць. 27-галютагагэтага года забілі рускага палітыка Б.Нямцова. Зроблена так, каб усім былозразумела, што ўсе ніткі і ўсе падазрэньніў арганізацыі забойства вядуць у Крэмль.Аў працэсе сьледзтва пачаліся падкопыпад галоўную збройную (і асабістую)апору Пуціна – кадыраўскую Чачэнію.

Невядомая,аднак,матывацыя забойства. Навошта было Пуцінудэманстратыўна забіваць Нямцова? Можа,каб па-паханску паказаць, хто ў зонегаспадар і напалохаць іншых? Магчыма.Бо ўсё тут адпавядае натуры Пуціна. Алеў выніку для Пуціна адны мінусы. Да тагож рэальна Нямцоў – ня тая асоба, якойПуціну трэба было баяцца. Нямцоў фігура,вядомая ў палітыцы, але роля яго тамбыла даволі ардынарнай. Лубянка раскруціла (для народа) такога бізнэсоўца-камбінатара(«цёмнага коніка») Навальнага, але неНямцова. Ягоны даклад пра ваенныядзеяньні расейскіх войскаў у Данбасеі Крыме (чаго нібыта збаяўся Пуцін) усапраўднасьці нічога новага не адчыняе.Усё, што там напісана, было ўжо вядома,і цяпер ужо вядома значна больш. Навоштабыло Пуціну забіваць Нямцова? Якаяпалітычная матывацыя такогазлачыннага кроку?

Тымчасам адразу пасьля забойства палітыкана паверхні зьяўляецца, практычна,маргінальная цяпер партыя пад назвай«РПР – Парнас» (там якраз і сядзеўНямцоў) і пачынае рух па выкрыцьцю праўдыпра забойства і прапаганду дакладуНямцова па ўсёй Расеі і па ўсім сьвеце.Выявіліся актывісты партыі, якія ў цэлымробяць добрую і патрэбную справу.Асабліва цытуюць у сродках масавайінфармацыі словы актывіста гэтага рухуІльлі Яшына, які прапанаваў вырашэньнепраблемы анэксаванага Крыма. Маўляў,трэба, каб паўвостравам адначаснавалодалі і Расея, і Украіна, каб суверэнітэтРасеі і Украіны аднолькава распаўсюджваўсяна Крым. З гэтай імпэрскай (і даволітупой) ідэяй дэмакрат Ільля Яшын выступаўнават у Кіеве. І яго, здаецца, за гэтаадтуль ня вытурылі, бо ён жа прэзэнтаваўтам даклад Нямцова, карысны для Украіны.

ПасьляКіева «дэмакраты» з партыі «РПР –Парнас» апынуліся ўжо ў Нью-Ёрку, кабвыступіць перад украінскай эміграцыяй.Гэтая акалічнасьць здалася мне вартайтаго, каб на іх паглядзець і паслухаць.Ілья Яшын аказаўся рухавым неахайнаапранутым (як і трэба сапраўднаму«дэмакрату») маладымчалавекам. Уяго выступе не было нічога новага.Вядомыя факты і банальныя сэнтэнцыіпра «рускі народ» і дэмакратыю. Аледзясяткі разоў ляйтматывам былопаўторана, што ўсё зло і няшчасьце Расеіад Пуціна. Што ён (гэты Пуцін) вядзе Расеюўбездань,што ён напаў на брацкую Украіну і зганьбіўрускі народ і г. д. Усё змаганьне мусіцьбыць супраць Пуціна. ПазбавіўшысяПуціна, Расея ўздыхне свабодна, ідэмакратыя ўрэшце рэшт пераможа.

Угэты ж час, калі адбываецца такога родупрапаганда дакладу Нямцова і выказваюццапрапановы аб падвойным валоданьніКрымам,кіраўнікпрэзыдэнцкай адміністрацыі Пуцінагенэрал-палкоўнік КГБ СяргейІваноў выступае зь дзіўнай заявай наангельскпай мове, запісанай на відэа іраспаўсюджанай у англамоўных СМІ.Сутнасьць выступу Іванова ў тым, штоРасею, маўляў, абвінавачваюць у карупцыіўладных структур, у злоўжываньні ўладай,у хабарніцтве палітыкаў і г. д., але,маўляў, гэта ня так, і ён, Іваноў, не такі,хабараў не бярэ, і супраць яго такіхпадазрэньняў ня можа быць.

ВыступІванова выглядае на асьцярожнуюпрэзэнтацыю сваёй асобы перад Захадам.На Захадзе чамусьці пра такія прэзэнтаваныяяго якасьці ўсе павінны ведаць. (Міжіншым ў гэты ж час прэм'ер-міністарКанады зрабіў заяву, што з Расеяй няможа быць сур'ёзных дачыненьняў, пакульяе прэзыдэнтам зьяўляецца Пуцін.)

Увогуле,цалкаммагчыма, што існуесувязь паміж незразумелым забойствамНямцова, «дэмакратычнай» прапагандайяго дакладу чарговымі рускімі «дэмакратамі»(зімпэрскімі інвэктывамі),падкопаміпад Кадырава і самапрэзэнтацыяйСяргея Іванова. Ніякіх высноваў яшчэнельгазрабіць. Але можна канстатаваць, штопачаліся зрухі і шавяленьне, якое можапрывесьці да чарговай барацьбы чарговай«рускай дэмакратыі» за чарговую «рускуюдэмакратыю», якая скончыцца чарговайкарупцыяй, абагачэньнем, маразмам ічарговым царом, які пачне ваяваць заадзінуюРасею,за «русскиймир»,за «скрепы»ды ўставаньне з каленяў.

Нам,беларусам, відаць,зноў прыдзецца ўсё гэта назіраць. Алетады мы мусім не змарнаваць час, пазбавіццаадакупацыйнагаантыбеларускага рэжыму, умацавацьсваю незалежнасьць, суверэнітэт інародную беларускую ўладу.

Падсумоўваючыапісаньне так званай «рускай дэмакратыі»,адзначу наступнае. Элемэнтарнаедэмакратычнае думаньне вымагае выступацьсупраць агрэсіі і вайны, супраць захопучужых тэрыторыяў. Калі б у Расеі зьявілісядэмакраты, яны павінны б былі засьведчыцьсваю пазыцыю спраць нападзеньня наУкраіну, супраць анэксіі Крыму і захопуДанбасу. Яны павінны б былі пасьлядоўнавыказаць патрабаваньні вываду зУкраіны ўсіхрасейскіх войскаў,усіх засланых расейскіх узброеныхграмадзян і (sic!)усёй расейскай зброі і збройнай тэхнікіз тэрыторыі Данбаса і Крыма. Крым іДанбас мусяць быць безагаворачнавернутыя Украіне. За разбурэньне,зьнішчэньне і захоп маёмасьці ўкраінцаў,за нанесеную шкоду Ўкраіне Расея мусіцьвыплаціць Украіне рэпарацыі і кампэнсавацьстраты. Рускія тэрарыстычная злачынцы,што арганізавалі бойню ў Данбасе, павінныпайсьці пад суд.

Такіхдэмакратаў і такіх патрабаваньняў уРасеі не існуе (і не існавала ніколі).Замест гэтага мы чуем толькі галасы(справядлівыя, вядома) з непрыняцьцемі крытыкай Пуціна (якія, гэтыя галасы,ўжо асядлала, міжіншым,унутраннаягэбоўская апазыцыя супраць Пуціна),чуем (ізноў жа справядлівае) абурэньнеяго хлусьнёй і подлымі дзеяньнямісупраць украінцаў. Але як толькі пытаньнедатычыць захопленых тэрыторыяў Крымаі Данбаса, пачынаеццацёмнае імпэрскае мармытаньне, штобудучыня Данбаса пад пытаньнем, штоКрым ўжо застанецца ў Расеі, што яго ўжоня вернуцьінават зусім дзіцячае – давайце, маўляў,валодаць Крымам разам (рускіяі ўкраінцы)пад двумакіраваньнямі і двума суверэнітэтамі(вось узровень думаньнярускіх імпэрскіх нібы-дэмакратаў).

Мы,беларусы, ведаючы расейцаў і імпэрскуюгісторыю Расеі, не павінны мець адноснаіх ніякіх ілюзіяў, што б яны там ніказалі і ў чым бы сябе ніпераконвалі. Расейская імпэрыя мусіцьбыць разбурана і дэзынтэгравана. Толькітады можна будзе казацьпра дэмакратыю і толькі тады, магчыма,зьявяцца на яетэрыторыі дэмакратычныя ідэі іпасьлядоўнікі.

Тымчасам нам, беларусам, цяпер (у гэтымстановішчы) нават такія абкарнаныяімкненьні так званай «рускай дэмакратыі» трэба тактычна збольшага падтрымліваць(памятаючы, аднак,пра іх імпэрскую сутнасьць). Заразвельмі важна, каб спынілася вайна супрацьЎкраіны і каб адбыліся любыя пераменыў Расеі, каб узьнікла любая барацьба заўладу (а змагацца тамхутчэйза ўсё будуць Лубянка з Лубянкай). Вельміважна, кабхоць некалькі месяцаў (як гэта здарыласяў 1991 годзе) Расея была б занята самасабой (каб ёй было «не да жыру – быць быжыву»). Тады для беларусаў узьнікнуцьрэальныя шансы расправіцца з антыбеларускімакупацыйным рэжымам і нават разьвеяцьяго попел па ветры. І гэта павінна стаццаўжо назаўсёды, каб ніколі маскаль непляваў нам ў твар.

2-5чэрвеня 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК