ЗАСЛОН АД МАСКОЎСКАЙ ПОШАСЬЦІ

4 чэрвеня ўступіў у сілу закон аб забароне распаўсюджваньня і дэманстрацыі фільмаў і сэрыялаў, якія ўтрымліваюць прапаганду сілавых структур Расеі.

У адпаведнасьці з законам “Аб абароне інфармацыйнай тэлерадыёпрасторы Украіны”, пад забарону трапляюць аўдыёвізуальныя творы, у якіх утрымліваецца “папулярызацыя, агітацыя, прапаганда любых дзеяньняў праваахоўчых ворганаў, узброеных сілаў, вайсковых або сілавых фармаваньняў дзяржавы-агрэсара”.

Тэлеканалы, якія будуць парушаць забарону, будуць аштрафаваныя.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў Закон “Аб унясеньні зьменаў у некаторыя законы аб абароне інфармацыйнай тэлерадыёпрасторы Украіны”, які забараняе выкарыстаньне любой аўдыёвізуальнай прадукцыі, што шкодзіць нацыянальнай бясьпецы Украіны і ўслаўляе ўзброеныя фармаваньні дзяржавы-акупанта.

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Уладзімер Гройсман пасьля падпісаньня закона ўдакладніў, што забарона ня тычыцца ні мультфільмаў, ні сэрыялаў пра каханьне.

З прычыны забароны вытворцы тэлевізійнага кантэнта актыўна працуюць над тым, каб у эфіры зьявіліся сэрыялы айчыннай вытворчасьці. Польшча гатовая за сымвалічную плату прадаставіць украінскім тэлеканалам свае сэрыялы. Іх адаптацыяй ўжо займаецца Львоўская абласная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

4.06.2015

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/culture/Segodnya-vstupil-v-silu-zakon-o-zaprete-rossiyskih-filmov-83668.html