ГАЛАСЫ З ГНІЛОГА БАЛОТА
Некаторыя (а можа нават многія) думаюць, што нянавісьць да беларушчыны – гэта прэрагатыва лукашыстоўскай дрыгвы. Аж не, акупацыйная сістэма настварала шэраг іншых ачагоў антынацыянальнай дзейнасьці. Паводле законаў мімікрыі, там атабарыліся істоты, якія без плашчаднай грубасьці, гэтак інтэлектуальненька, схаластычненька растлумачаць нам “о выборе языка”. Яны нават паклянуцца, што іхнія дзеці “воспитываются на белорусском языке” (тут яны хлусяць, як хлусяць ва ўсім). Яны салодкімі галасамі хімер будуць завабліваць нас у сваю акупанцкую гнілізну, пераконваючы, як добра і камфортна будзе нам разам зь імі без роднай мовы пасярод царства земнаводных, машкары і задушлівых выпарэньняў.
Ім цёпла ў русіфікатарскім балоце. Акупацыйныя гаспадары выдзелілі ім шчодра аплочаны сэктар у сваім сатанінскім крузе зьнішчэньня ўсяго роднага і сьвятога для беларусаў. Асабліва выдзяляецца тут кантора тав. Зісера – TUT.BY. Многія людзі штодня чэрпаюць з гэтай “інфармацыйнай крыніцы” і мяркуюць, што сталіся членамі “інтэлектуальнай апазыцыі лукашызму”. Прапануем пазнаёміцца з чарговым хімерычным сьпевам гэтай фальшывай, падсадной публікі. Антыбеларускі артыкул надрукаваны пад псэўданімам «Татьяна Яворская». Крыніца: http://news.tut.by/society/449800.html
Калі з Божай дапамогай настане сьветлая раніца вызваленьня, беларусы пагоняць з сваёй зямлі усю гэтую д’ябальшчыну.
Сяргей Камароўскі