ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ
СЬВЕТ
Сьветуступаеў новы сістэмны крызіс фінансавы, эканамічны, энэргетычны.Называюцьрозныя лакальныяпрычыны крызісу (якіпачаўся ў 2008 годзе)ад правалу амэрыканскай іпатэкі давыемкі даляравай масы з банкаў ЗША іканцэнтрацыя яе ў іншым месцы (пра штокіраўнік фэдэральнай фінансавай сістэмыЗША некалі сказаў, што "яны памыліліся").
Алеагульная прычына крызісу (на мой погляд)-- перанасычэньне сусьветнага рынкутаварамі, стагнацыя таварных дачыненьняўі адсутнасьць новых віду тавараў (якгэта адбылося, напрыклад, у 1930-40-х гг.).І толькі сусьветная вайна, а потым(галоўнае) зьяўленьне і разьвіцьцё новайхімічнай вытворчасьці (і адпаведна --новых відаўтавараў)вывела чалавецтва зьвялікай дэпрэсіі і эканамічнага крызісу.
Насёньняшні дзень такога новага відутавараў яшчэ няма, але, відаць, людзіўжо на падыходзе, бо вельмі вялікую ролюў эканоміцы сталі адыгрываць інавацыіі тэхналёгіі. Гэта відавочны шлях дапрадухіленьня будучага глабальнагаэнэргетычнага крызісу і новы мэтадвырашэньня энэргетычных праблем, якіяцесна павязаныя з палітыкай і падзеламіў сьвеце.
Асноўнымікрыніцамі сусьветнай энэргіі зьяўляюццанафта і газ. Знаходжаньне новых крыніцэнэргіі і новых тэхналёгіяў здабычынафты і газу прывядзе, напэўна, да рэзкагазьніжэньня цаны на прыродную нафту, іможа мець катастрафічныя вынікі длякраінаў, якія пабудавалі сваю эканомікуна здабычы нафтыі газу. Гэта найперш -- краіны БлізкагаУсходу, Паўночнай Афрыкі і арабскагасьвету, а таксама Расея, Іран, Туркменістані інш.
Вынікамрэзкай перамены можа стаць зьбядненьнекраінаў экспарцёраў нафты і магчыманават разбурэньне гэтых дзяржаў, штоможа выклікаць лакальныя войны (наватз ужываньнем ядзернай зброі).
Цалкаммагчымым стане, напрыклад, ваенныканфлікт паміж шыіцкім Іранам і суніцкайСаудаўскаў Арабіяй, альбо вайна Іраназ Ізраілем (пры інсьпірацыі Расеі), атаксама новыя ваенныя агрэсіі Расеі.
Ніводнаяз краін, што маюць рэсурсна прывязаныяэканомікі і існуюць з прадажы нафты ігазу ня здолее хутка перабудавацца напрадуктыўнае стварэньне інавацыяў ітэхналёгіяў, бо гэта вымагае часу,высокага разьвіцьця фундамэнтальнайнавукі, наяўнасьці інтэлектуальнай ітэхнічнай эліты і карэннай перабудовывытворчасьці.
Длягэтых краін час працуе супраць іх, боняўхільна разьвіваецца здабыча нафтыі газу са сланцавых радовішчаў.Новыя тэхналёгіі ўжодазваляюцьпрамысловую здабычу нафты са сланцаў,і яна ўжо пачалася ў Амэрыцы, нягледзячына экалагічную шкоднасьць для людзейі прыроды. Запасы сланцаў нямераныя ўЗША, у Польшчы і іншых краінах. Ізраільувесь разьмешчаны на залежах сланцаў.
Вядома,справа тут ня простая. Пакуль што нагэтым полі мэтанакіравана (хоць і зпабочнымі выдаткамі) працуюць толькіЗлучаныя Штаты. На сёньня сэнс сланцавайздабычы нафты ў ЗША ёсьць толькі тадыкалі сусьветная цана яе будзе вышэй за60-65 даляраў. З другога боку нізкая цанана імпартуемуюнафтувыгадная амэрыканскай эканоміцы -- янатады ажывае (што мы зараз і бачым).
Угэтай сытуацыі краіны-экспарцёры нафтыўжо нясуць страты, але баяцца зьмяншацьздабычу і павялічваць цану нафты, кабня страціць рынкі. Тым больш, што пасьляадмены санкцыяў на рынак зноў выходзіцьІран (другая краіна пасьля СаудаўскайАрабіі па здабычы нафты ў сьвеце).Скептыкі (і канкурэнты) нэгатыўнаадносяцца да сланцавай пэрспэктывы нарынку нафты (занадта дорага і экалагічнашкодна). Але навука і тэхналёгіі нестаяць на месцы і праца тут робіцца.Спакуса вялікая
Новаяэнэргетычнаярэвалюцыя, калі яна завершыцца посьпехам,будзе выгадная, найперш, Ізраілю і ЗША,бонавука,эканоміка і вытворчасьць гэтыхкраін разьвіваюццана ўзроўні 21-га стагоддзя, і пастаўленына галоўны рэсурс -- на інтэлект чалавека(адпаведна, на інавацыі і тэхналёгіі).Гэтаганяма ў арабскіх краінах, разбагацелыхна нафтадалярах. Зьбядненьнеарабскіх краін паспрыяе дамінацыіІзраілю ў рэгіёне.
Энэргетычнаярэвалюцыя будзе адбывацца балесна длялюдзей і народаў таксамазпрычыны агульнага ідэйна-палітычнагакрызісулібэральнайдэмакратыі. «Эміграцыйнаенашэсьце» на Эўропу павялічыцца. Тымчасам у Эўропенагрунце некантралюемага індывідуалізму,гіпертрафіраваныхпаняцьцяў прасвабодуі ўсеагульнай выбарнай сістэмыадбываеццападмена высокіх каштоўнасьцяў існаваньняфальшывымі і прымітыўнымі патрэбнасьцямі(выхад на паверхню жыцьця нізкіхсацыяльных і амаральных асоб), назіраеццакарпаратыўнаезрошчваньне бізнэсу з палітыкай іпераасэнсаваньне палітычнай дзейначсьці,якая разглядаецца як прыватная ўласнасьць.Заўважаныпаўсюдны рост карупцыі, цывілізацыйныхсупярэчнасьцяўі перакосаўу сацыяльных ацэнках людзей.
Увыніку лібэральнайзаідэалагізацыіі арыентацыі на прымітыўныя і нізкіяінтарэсы дэмакратычнаеграмадзтватраціць адчуваньнездаровага сэнсу, губляе маральны,гуманітарны, а ўрэшце і прававы кантрольнад самым сабой (над інстытутамі сям'і,выхаваньня дзяцей, свабоды слова,сацыяльныхдачыненьняў іг.д.).
Усёгэта, плюс прагматычная спэцыялізацыяі ськіраванасьць навукі на разьвіцьцётэхнічнага прагрэсу звузіла яегуманітарную сфэру і абнізіла ўзровеньэліты грамадзтва, адчыніла магчымасьцідля маргіналізацыі думаньня аднабокаадукаваных людзей, да распаўсюджваньняпсэўданавукі, якая зрошчваецца з афёрнымбізнэсам, робіцца часткай масавайкультуры і крайне адмоўна ўплывае насьведамасьць, уяўленьні пра сьвет іжыцьцё сярэднестатыстычных пластоўнасельніцтва.
Прыкладаўадсталых уяўленьняў жыхароў "інфармацыйнайцывілізацыі" (на самай справе"дэзінфармацыйнай") -- безьліч. Заапошні час найбольш уражвае афёра 2012года, пушчаная ў сьвет журналістамі,пра канец сьвета ў 2012 годзе па календарыгістарычнага народа майя. Масасярэднестатычных людзей паверыла гэтамуглупству. На Захадзе сярод часткінасельніцтва быў псіхоз. Распрадавалімаёмасьць, уцякалі ў горы і т. п. Словам,-- жывое сярэднявечча.
Навука,звычайна, ня ўмешваецца і не камэнтуеўсялякую масавую міфалагічную лухту,таму што безнадзейна. Маса не валодаездаровым сэнсам і навуковым поглядамна сьвет (гэта не закладваецца ў сучаснайзаходняй прагматычнай школе). Маса жывеміфалагічнай сьвядомасьцю і ўяўленьняміпра схаваныя (сакрэтныя) таямніцы дыгатовыя веды, пра якія раптам можнадаведацца (пачуць), нетрацячы высілкаў на працу і адукацыю.
Тымчасам маргіналізм, псэўданавука ігуманітарная абмежаванасьць асобыдалёка не бяскрыўдная зьява, але шкоднаядля грамадзтва, асабліва для такогаграмадзтва, якое йдзе па шляхунавукова-тэхнічнага прагрэсу. Урэшцеможа стацца, што гэты прагрэс ня будзекаму рэалізоўваць і ажыцьцяўляць.
Іроніяяшчэ ў тым (а можа і не іронія, а трагедыя),што гуманітарная навука (якую ня любяцьбізнэс і ўлада) аргумэнтавана даказвае,што "прагрэс" -- гэта ёсьць тупіковаягаліна разьвіцьця. Але выхаду і іншагашляху пакуль што ніхто ня бачыць. Ёсьцьшмат матэрыялістаў і талковых людзей,што сьвята вераць у прагрэс і абстрактнаеразьвіцьцё чалавецтва па дарозе прагрэсу.І толькі рэальныя крызісы грамадзтвавяртаюць накірунак думак у канкрэтнуюрэчаіснасьць, да чалавека як меры ўсяго,да нацыі як асновы дзяржавы, да культурыяк сфэры сучаснасьці і меры будучыні.Вяртаюць, але ня кожнага.
ДАЛЁКІПОГЛЯД
Гэтаятэма ня мае непасрэднага дачыненьня датаго, пра што я пішу, але яна даволіраспаўсюджана ў грамадзтве, у якім людзіўсё больш і больш адчуваюць тупіковасьцьяго разьвіцьця і шукаюць выйсьця.Разважаньні адцягненыяі агульныя. Таму без канкрэтызацыіназаву толькі некаторыя аспэкты ў гэтайтэме.
Візіюдалёкай будучыні чалавецтва, асэнсаванайу ідэалёгіі, гістарычна ажыцьцяўлялітры сістэмныя падыходы думаньня і трыарганізаваныя сілы грамадзтва (чалавецтва)-- гэта Хрысьціянства, нямецкінацыянал-сацыялізм і рускікамунізм-бальшавізм. І нацызм, і камунізму ідэёва-эсхаталагічным плане ўяўлялісабой сурагат цёмнай сацыяльнай рэлігіі,замешанай на антыхрысьціянстве. Фактычна,у 20-м стагоддзі адбыўся зьнішчальныпаход супраць хрысьціянскай эсхаталагічнайвізіі чалавецтва. Гэтая гісторыя даепрастор для духоўных разважаньняў, якіямогуць удасканаліцьведы, але яны ўжо не ўплываюць на рэальнаеграмадзкае жыцьцё.
Сучаснаядэмакратычная (рынкава-спажывецкая)цывілізацыя будуе сваё бачаньнепэрспэктывы чалавецтва на двух падыходах,якія вынікаюць з прагрэсу: на цывілізацыйнайі экалагічнай катастрофе і на выхадзечалавецтва ў космас, на перасяленьніяго на другія планеты.
Першыпадыход цалкам рэалістычны, бо ў гісторыіЗямлі і чалавецтва ўжо былі і цывілізацыйныя,і экалагічныя катастрофы, якія прыводзіліда кардынальных зьменаў у прыродзе і ўграмадзтве. Але гэта ніякі ня вынікразьвіцьця, а толькі прадбачаньне крахуцывілізацыі ў выніку бесталковагаіснаваньня. Улічыцьтрэба палітычныя падзелы ў сьвеце,агрэсіўнасьць асобных краінаў інаяўнасьць зброі планетарнагазьнішчэньня.
Другіпадыход і намеры касьмічнага перасяленьнялюдзей на іншыя планеты,практычна, роўны нулю і ў рэальнасьцінемагчымы. І зьвязана гэта не знеабходнасьцю авалоданьня новай магутнайі лёгка здабываемай энэргіяй, не звырашэньнем праблемы кіраваньнягравітацыяй, магнітным полем, атмасфэрнымціскам, здабыцьцём кіслароду, вады,глебы і г. д., а з магчымасьцю кіраваньняпрасторай і часам, бо час зямны (часзямной цывілізацыі) і час касьмічны --несумяшчальныя па маштабу і па існаваньніў прасторы.
Гэтаярозьніца вырастае з павелічэньнемхуткасьці (якая для фізічнага цела няможа быць большай за хуткасьць сьвятла).Нават калі б дзе-небудзь і былі б укосмасе адначасна дзьве падобныя планетыЗямля, насельнікі іх рэальна ніколі немаглі б сустрэцца ў фізічным плане, бопрацягласьць арганічнага жыцьця планеты(не кажу ўжо пра разумную цывілізацыюі пра працягласьць жыцьця чалавека) упараўнаньні з прасторай і часам космасу-- гэта адно імгненьне. Верагоднасьцьзьяўленьня яшчэадной разумнайцывілізацыі, тым больш двух і ў аднамчасе (які фізічна неперадольны) настолькімалая, што цікава толькі для матэматычныхаблічэньняў. Будаваць жа меркаваньніна верагоднасьці ў мінус 725-й ступеніняма сэнсу, бо яе ня будзе.
Чалавеку фізічным плане і ў фізічным сьвеце упрынцыпе ня можа даляцець да іншыхгалактык і нават асвоіць тую, дзе ёнзнаходзіцца. У навуцы гэта вядома (пратое пісаў, напрыклад, яшчэ 70-х гг. мінулагастагоддзя савецкі астраном акадэмікТ. А. Агекян).
Чалавеквалодае фізічным целам і жыве ў канечнымфізічным сьвеце (свеце Ньютана,Айнштайна-Бора-Гайзэнбэрга) дзе ёсьцьмежы формаў, колькасьцяў, хуткасьцяўі пераменнага часу. Гэтадало магчымасьць навуцы зразумець ідаказаць пра немагчымасьць стварэньняфізічнага Пэрпетуум Мобіле ў фізічнымсьвеце і пра немагчымасьць фізічнагаперасяленьня фізічнага чалавецтва ўфізічным космасе.(Хаця, паўтаруся тэарэтычная верагоднасьцьў мінусовай ступені з трымя нулямі тутзастаецца.)
Сэнсвечнага існаваньня чалавецтва,пераадоленьне фізічнай прасторы і часу,магчыма (верагодна) ня ў зьнешнім, а ваўнутранным вектары разьвіцьця. Калідапусьціць існаваньне побач з фізічныміншага вымярэньня і іншага сьвету, топерайсьці з фізічнага сьвету ў іншаевымярэньне і іншы сьвет тэарэтычнамагчыма толькі пазбавіўшыся ад фізічнагацела (гэта значыць, праз сьмерць), калілічыць пры гэтым, што паралельна зфізічным целам чалавек мае іншую духоўнуюсутнасьць (гэта значыць душу), якая можаіснаваць у іншым вымярэньні, прасторыі часе.
Калігэта дапусьціць, тады трэба адчыніцьхрысьціянскае Эвангельле і чытацьдалей. Там усё напісана. Тады станезразумела, што дзеля жыцьця ў вечнымкосмасе мала валодаць ведамі і быцьадукаваным, трэба быць маральнаабавязаным, жыць па сумленьню, пасправядлівасьці і любові. Калі параўнацьлапідарна, то гэта -- як працаваць наатамнай электрастанцыі: мала ведаць,трэба выконваць і быць адказным. Каліп'янь і безадказнасьць -- тады Чарнобыльскаякатастрофа.
Звысокім разьвіцьцём навукова-тэхнічнагапрагрэсу (на чым стаіць цяперашняяцывілізацыя) і з выхадам на касьмічныятэхналёгіі шматкроць ўзрастаюцьпатрабаваньні ня толькі да інтэлектуальных,але найперш да маральных якасьцяўчалавека. У Хрысьціянстве гэты тэзісёсьць галоўным. Аналагічны падыход(хоць і не галоўны, галоўным была ўлада)назіраўся і ў «сатанінскіх» нэацывілізацыйныхідэалагічных рэжымах. Ў гітлерцаўрабілася ніцшэанская стаўка на новуюасобу «звышчалавека» (нямецкі «Лебэнсборн»пачынаў ужо нават генетычную сэлекцыюлюдзей дзеля вырошчваньня «звышчалавека»). Яшчэ большую увагу надавалі стварэньнюновай камуністычнай асобы камуністы ўСССР. Без стварэньня новага камуністычнагачалавека камунізм немагчымы, лічыліяго ідэолагі (Хрушчоў нават «маральныкодэкс будаўніка камунізму» прыдумаў).
Калізірнуць з гледзішча фармаваньня маральнайасобы на цяперашняе грамадзтва дэмакратыіі прагрэсу (якое апынулася ў палонелібералізму), то мусім канстатаваць тутпоўную адсутнасьць агульных маральныхідэалаў (і ідэалаў увогуле як сутнасьці).Ўсё заменена «каштоўнасьцямі», зь якіхгалоўнымі ёсьць свабода і індывідуалізм(«правы чалавека»). Стварылася база дляразгортваньня маральнай энтрапаіі іспрыяльныя магчымасьці для самасцьвярджэньнянізкіх людзей.
Івось тут перадчаканьнем новых віткоў тэхнічнагапрагрэсу і разважаньнямі пра касьмічнышлях паўстае галоўнае(намаю думку) пытаньнелюбой эсхаталогіі і разуменьне таго,што азначаюць для чалавека і чалавецтвавысокая маральнасьць асобы,добрасьць, адказнасьць, любоў ісправядлівасьць. Толькі валодаючыгэтымі якасьцямі чалавек (грамадзтвадобрых людзей) можа станоўчаўладаць стыхіямі (і, дарэчы, кіравацьпрагрэсам, які не прыводзіць дакатастрофы).
Трэбаканстатаваць, што цывілізацыя прагрэсу,якая адыйшла ад веры ў Бога, ня маепэрспэктыўнай візіі будучыні. Чалавецтважыве сучаснасьцю. І пра сучаснасьцьёсьць гэтае наша паведамленьне, памятаючы,аднак, што будучыня будзе.
БЕЛАРУСЬ
Улічваючысусьветныя тэндэнцыі, паглядзім, паякой схеме дзейнічае антыбеларускірэжым, кіруемы акупацыйнай палітыкайМасквы, і што адбылося з грамадзтвам за20 гадоў прамаскоўскай унутранай акупацыі,першасная мэта якой -- зрусіфікавацьБеларусь, зьнішчыць этнічныя, духоўныя,культурныя і інтэлектуальныя асновынацыі.
Тымчасам, нягледзячы ні на што, беларускаянацыя жыве. Яна існуе, бо ня можа цемразьнішчыць сьвятло. Але спынена разьвіцьцёграмадзтва. Моцна разбураныя этнічныяасновы, інтэлектуальны ўзровеньпакаленьня апушчаны на цэлы парадакніжэй і застаўся ў 20-м стагоддзі.
Гэтабыло дасягнута рэжымам найперш шляхамліквідацыі нацыянальнай адукацыі набеларускай мове і наступнае --мэтанакіраваным абніжэньнем узроўнюадукацыі, праграмаў навучаньня івыкладаньня з арыентацыяй на ўчарашнідзень індустрыяльнага грамадзтва іадсталыя дачыненьні. Зацьверджанасістэма адукацыі, якая прынцыпова неадпавядае вымогам грамадзтва 21-гастагоддзя. Быў узяты курс на інтэлектуальнуюадсталасьць, адбылося зьмяншэньнегуманітарных навук і якасьці гуманітарнаганавучаньня, што ізноўжа вынікалаз дзеяньняў накіраваных на дэградацыюэліты, бо менавіта гуманітарныя ідэі іведы ствараюць інтэлігенцыю і элітунацыі. Да гэтага ж працэсу спрычыняеццаі паступовая ліквідацыя фундамэнтальнайнавукі.
Некаторыябеларусы ў выніку прыстасаваньня данесвабоды, магчыма ўжо нават забылісяяк яшчэ ў пачатку антыбеларускага рэжымуі акупацыйнай палітыкі было забароненаўжываньне ў назвах словаў «нацыянальны»,«народны», словаў «Беларусь», «беларускі»,звароты «спадарыня» і «спадар», якспальваліся беларускія падручнікі дляшколаў, зачыняліся беларускія дзіцячыячасопісы і выдавецтвы, беларускае радыёі тэлебачаньне, як нішчылі беларускуюмову, як зачынялі беларускія школы, як«амоны» кідаліся на гук беларускай мовыі хапалі людзей, цягнулі ў суд і судзіліза тое, што «нецэнзурна выражался», яккідаліся і рвалі Беларускі сьцяг і білікулаком ў твар беларускай жанчыне(такога не было ад пачатку нашаганароднага існаваньня – у Беларусі быўкульт жанчыны, культ маці; нават засаветамі ніколі ні адзін «мент» неўдарыў жанчыну). Але ў рускіх дзікуноўі ў зрусіфікаваных вырадкаў такой мяжыне было, яны парушылі спрадвечныя табуў беларускай культуры.
Прыкметыагульнага ўпадку:
а)пануе катастрафічная палітычнаябязграматнасьць і непісьменнасьцьнасельніцтва (якімлёгка маніпуляваць);
б)адчуваньне несправядлівасьці не нараджаеволі да супраціўленьня;
в)не зьяўляюцца больш у грамадзтвенацыянальныя мудрацы і аўтарытэты,вялікія паэты і пісьменьнікі -- сумленьнеі розум нацыі, якія былі нават за савецкайакупацыяй. Вялікія людзі 60-х адышлі, ізасталася пустка. Няма больш такіхасобаў. Не запатрабаваныя. Не вырастаюць;
г)зьнешняя ацэнка нацыі з боку іншыхнародаў такая:беларусы ня любяць сваю краіну; негавораць на сваёй мове.
Усёгэта -- парадыгма выміраньня і сьмерці.Яна ня ёсьць, аднак, абсалютнай, незьяўляецца цалкам іманэнтным працэсам.Гэта зьява тыповая, калі інспіраванаязьнешнімі чыньнікамі чужой палітыкіабмежаваньня і прымусу з зададзенымімэтамі.
Такаяакалічнасьцьёсьць найважнейшы чыньнік, які трэбаўлічваць пры любым аналізе. Інакш высновыбудуць памылковымі альбоантынацыянальна-прапагандысцкімі (гэтакалі чыньнік чужой палітыкі не заўважаеццанамерана).
д)Украіне разбурана, існаваўшая стагоддзяміпры ВКЛ, пагрунтаваная на законах,прыватная ўласнасьць на зямлю. Насёньняшні дзень Беларускі чалавекрэальна адлучаны ад зямлі і ад сродкаўвытворчасьці.
е)Беларускае грамадзтва рэальна адлучанаад выбару ўлады і ад кантролю наддзяржаўнай уладай (боўся выбарчая сістэма прыватызаванаярэжымам і знаходзіцца пад аднасобнымкантролем дыктатуры). Увыніку нацыя адмежавана ад палітыкі іад уплыву на сваю будучыню, якаяпраектуецца ў такім выпадку чужымісіламі і якія, насупеперак рэальнымнацыянальным задачам, прапануюць фантомыі каланіяльныя хімеры змаганьня -- тыпу"правоў чалавека" і пытаньня, дакаго далучыцца: да Захаду ці Ўсходу.
(Зацемкада слова:Якія могуць быць «правы чалавека» падунутранай акупацыяй, калі чужая палітыка антынацыянальнай ўлады нішчыць нацыю!?Няхай Гітлеру, прад'явяць свае правычалавека! І якіх такіх «правоў» дамаглісяімітатары палітыкі ад гэтай гразі за20 гадоў рэжыму? Не правоў трэба ў ворагаўпрасіць, а ліквідаваць антыбеларускірэжым. Усе сродкі прыдатныя. Былі бзмагары.)
ж)У Беларусі мэтанакіравана пакінутанеканкурэнтная ў цяпершчыне эканомікаўчарашняга дня індустрыяльнагаграмадзтва, плануемая з дзяржаўнагабюджэту і кантралюемая акупацыйнымрэжымам. Энэргетычнае забесьпячэньнеэканомікі штучна прывязана толькі дарэсурсаў чужой дзяржавы (Расеі).
з)Спынена разьвіцьцё энэргетыкі наўнутраных магчымасьцяг краіны (якіяздольныя даваць поўнае забесьпячэньнеэнэргетычных патрэбаў Беларусі і прадаваць энэргію на экспарт). Будуеццаатамная электрастанцыя па праекту і напрынцыпах учарашняга дня, на чужымпаліве, на чужой абслузе і на чужыхкрэдытах, палова энэргіі якой будзезабірацца чужой краінай (Расеяй). Прыгэтым АЭС, практычна, для Беларусінепатрэбная, стратнаяі экалягічна небясьпечная. Гэта тыповыпрыклад мафійнага акупацыйнага праекта,нерэнтабельнага і шкоднага будаўніцтва.
(Тутзраблю асаблівую дэгрэсію. Пытаньне.Чаму з усіх пляцовак пад разьмяшчэньнеАЭС ў Беларусі была выбраная самаягоршая і станцыю пачалі будаваць падАстраўцом у жыцьцёва важным цэнтры і ў сэйсмічнай зоне на стыку геалагічныхплатформаў (якраз там, дзе сто гадоўтаму адбыўся землятрус у 7 балаў)? Чымрастлумачыць такі будаўнічы абсурд?
Ведаючырасейцаў, іхняе агрэсіўнае крымінальнаедуманьне і крамлёўскую палітыку, можназрабіць дапушчэньне, што такое рашэньнемагло быць накінута маскоўцамі, зыходзячыз пэрспэктывы тэктанічнай вайны.
Пратэктанічную вайну шмат пішуць і кажуць.Мяркуюць, што павелічэньне колькасьціземлятрусаў у апошні час зьвязана зтэктанічнымі экспэрымэнтамі па прымусовымвыкліканьні геалагічных катастрофаў,кваліфікуюць такі падыход як тэктанічнуюзброю, якая зрушвае геалагічныя пласты.Прывядзеньне ў рух і зьмяшчэньнетэктанічных пліт ў месцы стыкоўківыклікаецца альбо ядзерным падрывам(выбухам) альбо магутным генерыраваньнемэлектрамагнітных хваль у частаце ніжэй6 герцаў (альбо тыпу 2,5 герца, як паводленекаторых вэрсій, гэта здарылася прыразбурэньні Фукусімы).
Вэрсій шмат але доказаў мала. Тым няменш, зыходзячы з мэнтальнасьці расейцаў,я схільны дапусьціць, што такі «экспэрымэнт»мог быць закладзены і пад Астраўцом. Уадпаведны час абсалютна нечакана,мэханізм дынамічнага наезду тэктанічныхпліт будзе рэзка стымуляваны (прыведзеныў дзеяньне з каманднага пункту Расеі)і пачнецца жахлівы землятрус, якіразбурыць ўшчэнт Вільню, Менск, Ліду,Маладэчна і іншыя гарады, плюс радыёактыўнаезабруджваньне мясцовасьці ў вынікуразбурэньня АЭС. І ўсё «чыста», маўляў,прыродны катаклізм. Вінаватых няма.)
і)Структура газапровадаў і прадуктапровадаўзахоплена пры дапамозе мафійнага рэжымучужой дзяржавай (Расеяй). Тое ж адносіццаі да ваенных аэрадромаў (куды перакінутыярасейскія ваенныя самалёты) і да расейскіхвайсковых баз. Ні за базы, ні за зямлюпад газапровадамі, ні за карыстаньнесістэмай прадуктапровадаў, ні затранспартны транзыт Расея ня плоціцьБеларусі. Краіна нясе велізарныя страты.Пры гэтым прапаганда рэжыму бясконцатрубіць, што Расея падтрымлівае Беларусьпраз сістэму крэдытаў і зьніжэньня цанына нафту. Хацяна самой справе ідзе расейскае рабаваньнеБеларусі. Дзейнічаюцьмафійныя схемы і распродаж нацыянальныхбагацьцяў краіны.
к)Ліквідавана мяжа Беларусі з Расеяй.
л)Беларусь (насуперак Канстытуцыі, законамі волі народа) уцягнута ў ваенныя дамовыі блокі з Расеяй і ў эканамічныяструктуры, нявыгадныя беларускімнацыянальным інтарэсам.
м)Адсутнасьць мяжы з агрэсіўнай краінай,прысутнасьць чужога войска на тэрыторыіБеларусі плюс штучна створаная рэсурснаязалежнасьць ад нафты і газу з Расеісьведчыць, што Беларусь у выніку палітыкіантыбеларускай улады страціла вялікуючастку свайго суверэнітэту.
Таку цэлым выглядаюць агульная карціна івынікі нацыянальнага вынішчэньня за20 гадоў антыбеларускага акупацыйнагарэжыму.
МАГЧЫМАЕІ ПАТРЭБНАЕ
Поглядна 20-гадовае разбурэньне нацыі, асабліваз улікам таго, што ўсё працягваецца,можа выклікаць у людзей, якія разьбіраюццаў працэсах, стан глыбокай трывогі. Янаапраўданая. Але яшчэ ня ўсё так кепска,бо ў любых абставінах існуе пляцоўкадля змаганьня і магчымасьць перамогі.Такая ёсьць прырода чалавечага грамадзтва.
Тутвельмі важна вызначыць прыярытэты іпарадак задач (чарговасьць) барацьбы.
Самыяцяжкія страты, якія панесла нацыя за 20гадоў рэжыму, гэта абніжэньне адукацыйнагаі інтэлектуальнага ўзроўню людзей,заўважнае неаднаўленьне нацыянальнайэліты, культурных і духоўных аўтарытэтаўграмадзтва, палітычная бязграматнасьць,зьніжэньне волі да барацьбы, зьніжэньнепатрэбнасьці свабоды, нізкі ўзровеньпатрыятызму, нацыянальнай сьведамасьціі гонару. Гэта ўсё складнікі, якіх уграмадзтве ўжо адчувальна нехапае іякія неабходныя для ліквідацыіантынароднага рэжыму і ўсталяваньнянацыянальнай улады.
Безліквідацыі антыбеларускага рэжымуніякія іншыя праблемы вырашыць немагчыма.
Прыярытэтамёсьць пазбаўленьне ад антынацыянальнайулады. Дзеля гэтага павінны быцьнацыянальная ідэя і людзі ідэі, здольныяарганізавацца для барацьбы.
Наступнае– павінна існаваць актыўнае асяроддзепадтрымкі. Калі яго няма, то трэба ягоствараць. Без асяроддзя падтрымкіэфэктыўнае змаганьне немагчымае. Тамунацыянальная асьвета грамадзтва ёсьцьабавязковая ўмова змаганьня. Асьветамусіць адбывацца ўвесь час, пакуль нядасьць грамадзкага выніку і ня зьявіццагатоўнасьць людзей змагацца і падтрымлівацьзмаганьне за свабоду.
Усеіншыя схемы ва ўмовах антыбеларускагарэжыму будуць альбо абстрактнымпапулізмам і на справе падпяваньнемрэжыму (напрыклад, хаджэньне на фальшывыявыбары), альбо варожай прапагандай.Наяўнасьць у грамадзтве групаў падтрымкібеларускага Адраджэньня дасьцьмагчымасьць распачаць рэальнаенацыянальнае змаганьне за вольнуюБеларусь і свабоду.
Нацыянальнаяідэя мусіць мець каардынуючуюарганізацыйную структуру. Групы падтрымкіі грамадзтва павінны быць праінфармаваныяпра планы і праекты ўладкаваньня ўлады,працы, культуры і эканомікі ў будучайвольнай Беларусі. Такія планы і праектымусяць быць падрыхтаваныя.
Парадакпераменаў:
Пасьляліквідацыірэжыму Беларусь адразу павінна вярнуцьдзеяньне Канстытуцыі 1994 года. Рашэньнемсуду адмяняюцца вынікі незаконнагарэфэрэндуму 1995 года, вяртаецца дзяржаўныБеларускі Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб“Пагоня”. Узбуджаецца крымінальнаясправа супраць спраўцаў незаконнагарэфэрэндуму 1995 года (які меў значэньнедзяржаўнага перавароту).
Праводзяццавыбары парляманта па Канстытуцыі івыбарчым законе 1994 г. Рыхтуеццаканстытуцыйная рэформа і заканадаўствааб выбарах. Беларусь становіццапарляманцкай рэспублікай. Павялічаныаднапалатны парлямант з новым акруговымпартыйна-мажарытарным прадстаўніцтвамі вялікай колькасьцю дэпутатаў (330-340парлямантароў) фармуе выканаўчую ўладуначале з прэм’ер-міністрам і выбіраепрэзыдэнта – галаву дзяржавы зпрадстаўнічымі правамі і некаторымікантрольнымі функцыямі. (Пазьней,пры аднаўленьні грамадзянскай супольнасьціі стабілізацыі грамадзтва, магчымытаксама варыянт усеагульных выбараўпрэзыдэнта з пашырэньнем некаторыхпрэзыдэнцкіх правоў і наданьнем ямуправа абмежаванага вета).
Тлумачэньне.Вяртаньне да шматасабовага парляманту(у БССР у Вярхоўным Савеце па Канстытуцыібыло 360 дэпутатаў) выклікана цяперашняймізэрнасьцю і малалікасьцю палітычнагакласу ў Беларусі з прычыны абмежавальнайі рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускагарэжыму. Шматасабовы парлямант – гэтамагчымасьць у такім становішчы мець уяго складзе большую колькасьцьінтэлектуальных дзеяздольных дэпутатаўплюс больш надзейнае запабяганьне ад уплыву чужой дзяржавы на фармаваньнепрадстаўнічай ўлады краіны. Аднапалатныпарлямант будзе мець вялікую вагу ўпарляманцкай Беларусі, таму перш за ўсёён павінен мець шырокае прадстаўніцтва,што павінна па вызначэньні зьмяншацьтаксама рызыку памылак у прыняцьціпарляманцкіх рашэньняў.
Рыхтуеццатэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформаўлады па беларускім узоры. Ствараеццаўрадавы Камітэт па выхаду краіны зразвалу пасьля ўладараньня антынароднагарэжыму.
Адмяняюццаўсе дэкрэты і законы антыбеларускайулады, якія прыніжалі чалавечую годнасьць(аб так званых “дармаедах”, аб гандлёвыхсэртыфікатах індывідуальныхпрадпрыймальнікаў і т. п.), ліквідуеццаінстытут “ідэёлагаў” на прадпрыемствах,пераглядаецца кантрактная сістэмапрацауладкаваньня, аб’яўляецца амністыя,пераглядаюцца ўсе справы палітвязьняў,рыхтуецца рэформа судовай сістэмы.Вяртаюцца законы 90-х гадоў аб міліцыіі аб рэлігіі, вяртаецца вольны статусАкадэміі Навук. Аднаўляюццанавукова-дасьледчыя гуманітарныяінстытуты, ліквідаваныя рэжымам.
Аднаўляеццасвабода друку і слова, спыняецца перасьледдруку па палітычных матывах. Аднаўляеццасвабода мітынгаў і дэманстрацыяў.
Зачыняюццаантыбеларускія, антыдзяржаўныяарганізацыі, інспіраваныя агентурай,разьведкай і палітычнай дзейнасьцючужой дзяржавы.
РаспараджэньнемУраду адмяняецца і спыняецца будаўніцтваАстравецкай атамнай электрастанцыі.Ўзбуджаецца крымінальная справа ісьледзтва па афёры Астравецкай АЭС.Прымаецца навая праграма разьвіцьцяэнэргетыкі. Разьвіваецца энэргетыкана ўнутранных рэсурсах (асабліваветравая, хімічная і гідраэнергетыкамалых рэк, зьвязаная з рэанімацыяйпрыроды).
Пераглядаюццаўсе міжнародныя антызаконныя дамовыантыбеларускага рэжыму. Вяртаеццадзяржаўная мяжа, памежны і мытны кантрольз Расеяй (вядома, у выпадку існаваньнярасейскай дзяржавы).
Ствараеццанацыянальнае заканадаўства аб уласнасьціна зямлю, якое будзе складацца з двухэтапаў.
Першыэтап -- прыняцьце заканадаўства абпрыватызацыі зямлі; вызначэньнекандыдатаў на прыватызацыю і падрыхтоўкасялянскіх кадраў (у тым ліку за мяжой)па авалоданьню тэхналёгіямі ігаспадараньнем на зямлі. Права напрыватызацыю зямлі набываюць грамадзянеБеларусі – тыя, хто абрабляе і абрабляўзямлю, хто працуе і працаваў (чые дзядыі бацькі працавалі) на зямлі. Ствараюццаўмовы для дзейнасьці сямейных фермаў.На пачатковых этапах часова (на пэўнытэрмін) ўводзяцца мінімальныя падаткі(альбо зусім адмяняюцца) на сельгаспрадукцыю.
Другіэтап -- стварэньне заканадаўства паарганізацыі рынка зямлі ( купля і прадажатолькі для грамадзянаў Беларусі іарэнда, магчымая для замежныхаграспэцыялістаў). Будуць дазволенырозныя формы ўласнасьці на зямлю.
Усістэме вышэйшай школы ствараеццамеханізм, які будзе забясьпечвацьфармаваньне інтэлектуальнай і гуманітарнайэліты нацыі. Ствараеццанацыянальны гуманітарны ўнівэрсітэт,а таксама шэраг ліцэяў і калегіюмаў навысокім беларускім узроўні адукацыі.
Рыхтуеццаадукацыйная праграма і сістэманацыянальнай адукацыі на ўзроўніпатрабаваньняў 21-га стагоддзя.
Аднаўляюццазачыненыя беларускія школы ў сельскаймясцовасьці. Вяртаецца беларуская школаі адукацыя ва ўсёй краіне.
Рэарганізуеццаі пашыраецца сістэма дашкольнага даглядуі здаровага дашкольнага выхаваньнядзяцей па правілах гуманізму і нацыянальнайвыхаваўчай культуры.
Набазе Міністэрства аховы здароўя іМіністэрства адукацыі ствараеццаПатранажная служба маладой сям'і ўвыглядзе Інстытута Маладой сям'і, якірыхтуе патранажных сясьцёр і дабрадзеяўмаладой сям'і. Патранажная служба (прызгодзе сям'і) мэтадалагічна дапамагаемаладым сем'ям у праблемах здароўя ісямейнага выхаваньня дзяцей дашкольнагаўзросту.
Заўвага:
Маладаясям'я – гэта тая сям'я (незалежна адузросту бацькоў), дзе ёсьць дзеці дасямігадовага ўзросту.
Растлумачэньне:
Патранажныясёстры і дабрадзеі маладой сям'і, згоднаправілаў вызначаных інструкцыяй,дапамагаюць парадамі і падтрымкай увырашэньні праблемаў здароўя, доглядуі выхаваньня дзяцей.
Пэрыядразьвіцьця чалавека да 7-гадовага ўзростуёсьць важным у разьвіцьці фізіялагічных,пачуцьцёвых (мэнтальных), інтэлектуальныхі моўных здольнасьцяў асобы. Мова ў гэтыраньні пэрыяд фармаваньня розумучалавека ёсьць генетычна абумоўленымінтэлектуальным рэсурсам. Парадыгмаінтэлекту і мовы фармуецца ў гэты пэрыяд.Для аптымальнага фармаваньня інтэлектувельмі важна, каб дзіця пачыналаразьвівацца ў той мове на якой спрадвекуразмаўлялі яго продкі (гэта значыць наяго нацыянальнай мове). Авалоданьнеіншымі мовамі – гэта ўжо другаснаепытаньне. Такі падыход належыцца даўсіх грамадзянаў Беларусі з ўлікамасаблівасьцяў культуры сям'і.
Тымчасам беларуская нацыя ў выніку акупацыяўі разбуральных дзеяньняў акупантаў надчалавечай асобай атрымала ў спадчынудэструктыўны чужы груз грамадзкіхнаступстваў, пераадолець якія неабходнаўсяму грамадзтву, пачынаючы ад нараджэньнячалавека на сьвет. Тут патрэбнаяграмадзкая ўзаемадапамога, частку якойпавінна забясьпечыць патранажная службамаладой сям'і.
Падрыхтоўкакадраў і навучаньне:
Кваліфікацыяі падрыхтоўка кадраў адбываецца па двухпрофільных накірунках. Першы накірунак– у аснове курс медсястры з профільнымвывучэньнем асноваў медыцыны, беларускаймовы, пэдагогікі і псіхалогіі. Другінакірунак – курс настаўніка малодшыхкласаў з профільным вывучэньнем асноваўпэдагогікі, беларускай мовы, медыцыныі псіхалогіі.
Падрыхтаваныякадры могуць працаваць у патранажнай,медыцынскай і школьна-адукацыйнайсістэме, а таксама сумяшчаць гэтыяпрацы.
Прымаеццазакон аб крымінальнай адказнасьці зазбочанае разбэшчваньне дзяцей і моладзіпад выглядам палавой асьветы і адукацыі.
Вяртаеццабеларускае радыё і тэлебачаньне.Вяртаюцца офісы, сядзібы і маёмасьцьтворчым саюзам.
Робяццазахады па манэтарным умацаваньнііснуючых беларускіх грошай. Падрыхтоўваеццарэформа грашовай сістэмы і ўвядзеньненацыянальнай валюты – беларускагаталера.
Дзеяньнедля разгляду:Дадаткова да манэтарнай палітыкі іўмацаваньня ўнутранага рынку ўводзіццацьвёрды “Чырвоныталер“(з цьвёрдым наміналам у 10 талераў,забясьпечаных золатам). Адносна Чырвонагаталера (гэтак жа як і да замежных вылют)устанаўліваецца курс талера. Чырвоныталер прадае і скупляе ДзяржаўныНацыянальны банк.
Праводзяццасістэмныя і мэтадычныя захады папавелічэньні залатога запасу Беларусі.Арганізоўваецца канцэсійная здабычазолата за мяжой і дасьледваньні ўБеларусі.
Праводзіццарэформа войска і ўзброеных сіл, якіяразглядаюцца як важная гарантыясуверэнітэту краіны. Кантрактная сістэмаў войску для афіцэраў і прапаршчыкаў.Войска фармуецца па ўсеагульным прызыўнымпрынцыпе. Ствараецца войска рэзэрвы.Фармуюцца ваенізаваныя аддзелыграмадзянскай абароны і альтэрнатыўнаяслужба дзеля асобных грамадзян.Закладваецца нацыянальная ваенна-прамысловаявытворчасьць. Ствараецца навукова-дасьледчыінстытут абароннай вытворчасьці.
Ствараеццадзяржаўная сістэма медыцыны. Ствараеццадзяржаўны фонд медыцыны. Уводзіццасістэма прагрэсіўнай аплаты работнікаўаховы здароўя. Ўводзіцца класнасьцьмедсёстраў (і медбратоў) у залежнасьціад стажу і кваліфікацыі.
Дзеяньнедля разгляду:Уводзіцца асобны ўсеагульны падаходныпадатак на патрэбы аховы здароўя імедыцыны.
Медыцына,адукацыя, абарона краіны ёсьць дзяржаўнаясправа. Будуць дазволены тым часампрыватныя навучальныя ўстановы з асобнымстатусам і пад асобным дзяржаўнымзаконам, а таксама абмежаваная прыватнаямедыцынская практыка.
Прымаеццазакон аб прыярытэце і ахове сям’і, шлюбу(саюзу мужчыны і жанчыны), мацярынства,аб абароне сям’і ад пасягальніцтва іўмешваньня ў сямейныя справы з бокуідэалёгіі і арганізацыяў. Пацьвярджаеццавыключнае права бацькоў на выхаваньнедзяцей. Ніхто ня мае права супраць волісям'і ўмешвацца ў сямейныя справы людзей,калі яны ня носяць антызаконнага зьместу.Кантакты школы і сям'і ў навучаньнідзяцей маюць пэдагагічны характар. Закрымінальныя і антыграмадзкія паводзіныдзяцей нясуць адказнасьць бацькі.Пазбаўленьне бацькоўства адбываеццатолькі калі бацькі адмаўляюцца аддогляду за дзецьмі і тое пагражае жыцьцюі здароўю дзіцяці. Наўмыснае калецтваі пашкоджаньне здароўя дзіцяці бацькаміцягне за сабой крымінальную адказнасьць.Бацькі павінны клапаціцца пра сваіхдзяцей. Дзеці павінны клапаціцца прасваіх бацькоў, супрацоўнічаць у гэтымз ворганамі сацыяльнага забесьпячэньняі медыцыны. Дзяржава спрыяе ўмацаваньнюсям'і праз сістэму льгот, выплат,узнагарод, маральнай падтрымкі ўзорныхсем'яў
Прымаеццазакон аб абароне прыроды чалавека.Прапаганда збочаных адносін супрацьнатуральнай прыроды чалавека караеццапа закону.
Прымаеццазакон аб адказнасьці за прапагандусацыяльнай, нацыянальнай, расавай іпалавой нянавісьці. Прапаганда нянавісьцісупраць іншых нацыяў, расаў, групаўнасельніцтва, супраць мужчыны ці жанчыныкараецца па закону.
Адбываеццапаэтапны працэс раздзяржаўленьняэканомікі. Першы этап на вызначанытэрмін – 50 на 50 (палова прыватная, паловадзяржаўная). Прымаецца сістэмапроцідзеяньня стварэньню алігархічнагакапіталу і сацыяльнай касты алігархаў.
Ствараеццанацыянальная праграма па адраджэньніі разьвіцьці беларускай вёскі. Спыняеццазьнішчэньне паселішчаў пад відамстварэньня так званых “агра-гарадкоў”.
Лясы,насельнікі лясоў, лясная флора і фаўна,прыродныя вадаёмы, рэкі і насельнікірэк і вадаёмаў, нетры зямлі, паветраннаяпрастора – зьяўляюцца дзяржаўнайуласнасьцю і не падлягаюць прыватызацыі.Грамадзяне Беларусі могуць вольнакарыстацца лясамі, вадаёмамі, прыроднымасяроддзям у межах прынятага заканадаўства.
Уадміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформепрадугледжана рэанімацыясацыяльна-урбаністычных функцыяўмястэчак, аднаўленьне сістэмы мясцовыхдарог, стварэньне сродкаў камунікацыяўі сувязі. Ніхто ня будзе мець правазганяць чалавека з абжытага месца.
Ствараеццапраграма, навукова-дасьледчы інстытуті міжведамасная вытворчая арганізацыяпа аднаўленьні і рэанімацыі беларускіхрэк, вадаёмаў і прыроднага асяроддзя.
Вяртаеццачарнобыльскае заканадаўства 90-х гадоў,льготы ліквідатарам, забясьпячэньне іпадтрымка людзей ў зонах малой радыяцыі.Спыняецца сельгасвытворчасьць нарадыяцыйна забруджаных землях, ўведзенаяантыбеларускім рэжымам. Праводзіццакомплекснае дасьледваньне радыяцыйназабруджаных тэрыторыяў, інфармацыядаводзіцца да насельніцтва.
ПаКанстытуцыі дзяржаўная мова – беларуская.Руская мова ёсьць мова міжнацыянальныхзносінаў. Кожны дзяржаўны служачыпавінен будзе ведаць дзьве мовы(беларускуюі рускую). Ад гэтага будзе залежыцькласнасьць чыноўніка (адпаведна –прафэсійная прыгоднасьць і зарплата).Кожны беларус, што гаворыць па-руску,будзе адчуваць сябе камфортна ўдачыненьнях з дзяржаўнымі ўстановамі,паколькі нябудзе узьнікаць моўных праблемаў.Установы працуюць на дзяржаўнай мове,але інфармацыя і камунікацыя (пісьмоваяі вусная) будзе на той мове, на якойпатрабуе чалавек. Такі падыход будзеўвесь час. Ніякія тэрміны не ўстанаўліваюцца,пакуль рэальна ня зьменіцца моўнаестановішча ў карысьць беларушчыны.
Тымчасам дзяржаўная палітыка, школа, ВНУ,радыё, тэлебачаньне, кіно, мастацкаялітаратура, увесь дзяржаўны апаратулады будуць накіраваны на адраджэньнебеларускай мовы. Зь цягам новых пакаленьняўбеларуская мова стане сацыяльнапрэстыжнай і сацыяльна неабходнай. Іўсё само сабой вернецца ў беларускаенацыянальнае рэчышча, нікому пры гэтыму рэальных дачыненьнях ня робячыперашкоды.
СтвараеццаІнстытут Нацыянальнай памяці, якіпадрыхтоўвае і праводзіць люстрацыю.Люструюцца асобы, што супрацоўнічаліз КГБ антыбеларускага рэжыму і палітычныміарганізацыямі чужой дзяржавы, на шкодуБеларусі. Пры дабраахвотнымпублічным прызнаньні санкцыі супрацьасобы не ўжываюцца. Пры адсутнасьцідабраахвотнага публічнага прызнаньняспіс люстрацыі публікуе ІНП, а на асобунакладваецца карантын альбо поўнаязабарона на працу ў адпаведных установах.
Заўвага:Выяўленьне злачынства да люстрацыі неадносіцца. Злачыннымі парушэньнямізаймаецца пракуратура і ворганырассьледваньня.
СтвараеццаСлужба Бясьпекі Беларусі на правахМіністэрства, падпарадкаваная парляманту.
СтвараеццаБеларускае Бюро Рассьледваньняў,падпарадкаванае парляманту, якоезоймецца рассьледваньнем злачынстваўкамуністычнага і антыбеларускагарэжымаў.
Дзяржаўныяпрыярытэты цягам пакаленьня (пэрыяд –дваццаць гадоў) мусяць быць такія:
1.адукацыя, асьвета;
2.абарона, войска, абарончая прамысловасьць;
3.медыцына;
4.культура;
5.сельская гаспадарка, вёска.
Эканоміка,фінансы, прамысловасьць, транспарт,праца, будаўніцтва, гандаль, сацыяльнаезабесьпячэньне, экспарт і т. п. – гэтатое асноўнае, чым займаецца кожнаядзяржаўная ўлада. Гэта пастаяннаяматэрыя яе дзейнасьці.
Тымчасам пяць прыярытэтаў, выдзеленых мнойі разьмеркаваных па важнасьці, -- гэтатое абавязковае і неабходнае, якое будзепатрэбнае беларусам дзеля няўхільнагаадраджэньня нацыі, улучэньня яе ў патрэбысучаснасьці і стварэньнегарантыяўтрываласьці існаваньня.
Асабліваважныя першыя два пункты – адукацыя-асьветаі абарона-войска. На гэтыя галіны мусіцьвядзяляцца максімальнае фінансаваньнез бюджэту. Час будзе вымагаць ад насзьвяртаць вялікую ўвагу на абарону іяшчэ большую на адукацыю. Потым гэтыяпрыярытэты могуць зьменшыцца, але незьмяніцца. І гэта на даўжэйшы пэрыяд.
Нашагеапалітычная пазыцыя мусіць палягацьна стварэньні Балта-Чарнаморскайсупольнасьці (у аснове Беларусь, Украіна)і адраджэньні Ўсходняй Эўропы на базебылога Вялікага Княства Літоўскага іновых прыхільных краін.
Каланіяльнаяраспрацоўка ворагаў Беларусі (маўляў,да каго далучацца: да Эўразіі ці даЗаходняй Эўропы) ня будзе ні ўжывацца,ні разглядацца, ні паўтарацца, алеўспрымацца як антыбеларуская прапаганда.
Беларусьвыходзіць з ваенных блокаў і дамоваў зРасеяй і супрацоўнічае з НАТО, але неўступае ў альянс (сучасныя падзеіпаказваюць, што на пачатку для Беларусігэта пакуль што лепшы варыянт). Але ўпэрспэктыве магчымыя іншыя рашэньні.
Беларусамтрэба цьвёрда разумець і ў геапалітыцызаходзіць з таго, што пакуль існуеРасея-імпэрыя і ў сытуацыі, якая склаласятут даўно, ніякіх буферных, і тым большнэўтральных, краінаў паміж Расеяй іЗаходняй Эўропай існаваць ня будзе.Наша (фронтаўская) заява ў 90-х гадах пранэўтралітэт краіны мела чыста тактычныхарактар, каб запабегчы ўцягваньнюБеларусі ў ваенныя дамовы з Расеяй. Прагэта мы потым напісалі і тое адразуразумелі ўсе, хто ў гэтым разьбіраўся.
Цяпер,калі па здрадзе рэжыму, Беларусь уцягваюцьў расейскія ваенныя інтарэсы, пытаньненэўтралітэту стала неактуальным, алеможа яшчэ выкарыстоўвацца як сродакдыпламатыі. Польшча і Прыбалтыка, тоезразумеўшы, адразу далучыліся да НАТО,Такі шлях у пэрспэктыве чакае і Беларусь.Але ён ізноў жа нічога сур'ёзна негарантуе пакуль існуе Расейская імпэрыя.
І вось тут вельмі важнае. Беларусь (упершую чаргу), потым Украіна, Прыбалтыка,Малдова, Грузія аб'ектыўна (з разьлікусамазахаваньня) павінны быць зацікаўленыў ліквідацыі расейскай імпэрыі ідэзынтэграцыі Расеі. Гэта для іх пытаньнежыцьця альбо сьмерці, свабоды альбонесвабоды. І гэта павінна стаць часткайпрацы іхняй дыпламатыі, разьведкі іміжнароднай палітыкі. Альянс ад Балтыкіда Чорнага мора наканаваны ня толькідыверсіфікацыяй рынку энэргарэсурсаў,але натуральнай геапалітыкай выжываньня.
Беларусьмусіць супрацоўнічаць з Эўразьвязам(краінамі Эўразьвязу), але не павіннаімкнуцца стаць краінай Эўразьвязу зпрычыны ідэалагічнай нецярпімасьці,левізны і агрэсіўнай бязбожнасьцігэтага ўтварэньня (абсурднай адмовы адХрысьціянства), адсутнасьці ідэалаў,фальшывасьці палітычных пастулатаў ізбочанасьці ідэалёгіі, якую яны хочуцьнакінуць іншым краінам і прыняцьце якойзьяўляецца ўмовай прысутнасьці ў іхнайсупольнасьці.
УвогулеЭўразьвяз – гэта праект цывілізацыйнадэструктыўны, які, зыходзячы з памылковыхуяўленьняў, прывёў у Эўропу палітычнанематываваную масавую эміграцыю з сваіхбылых калоній – дэзынтэграваную Азіюі Афрыку, адчыніў дзьверы ўсходнямутэрарызму, абнізіў духоўны і культурныўзровень Эўропы; гэта саюз бюракратыі,які перажывае сістэмны крызіс, і распадяго непазьбежны.
Неакрэсьленымізастаюцца дачыненьні з Расеяй, боневядома, ці будзе ў бліжэйшы час існавацьтакая дзяржава. Магчыма, будзе, ідачыненьні зь ёй стануць найбольшпраблемнымі і небясьпечнымі з прычынынайперш той палітыкі і таго становішча,якое пакіне пасьля сябе антыбеларускірэжым. Але ў выпадку агрэсіўнай пазыцыіМасквы ўсе пэрспэктывы для Расеі ўБеларусі зачыняцца.
Няўхільнаярэформа энэргетыкі з апорай на мясцовыякрыніцы энэргіі і шырокая дыверсіфікацыярэсурсаў стане для Беларусі першаснайжыцьцёвай неабходнасьцю. Мы маем таксамашмат іншых рычагоў, каб спыніць расейскінафта-газавы шантаж. Але тут нам будзепатрэбна міжнародная падтрымка і моцнаебеларускае войска, каб калі Масквезахочацца “крымнашу” ў Беларусі, тояна б таго асьцерагаліся.
Рэчаіснасьцьсёньняшняга дня вымагае ад беларусаўрэальнай (схаванай ад рэжыму) псіхалагічнай,арганізацыйнай і збройнай падрыхтоўкіда абароныБеларусі і рэальнай дапамогі ваярамУкраіны. Успрымайма змаганьне ўкраінцаўз маскоўскім агрэсарам як наша змаганьне,бо так яно і ёсьць. Чым хутчэй будуцьвыкінуты маскоўцы з Украіны, тым бліжэйбудзе тут наша воля і беларуская нашаперамога.
** *
PostScryptum.Тэзісыапошняга разьдзелу артыкула – гэтаёсьць папярэдні накід на падставе даўніхнапрацовак Ценявога Кабінэту дэпутацкайАпазыцыі БНФ (дзеля цяперашняга ягопрацягу). Тэкст друкуецца пакуль што наўзроўні намераў і ідэй, бо вымагаеазнаямленьня зацікаўленых людзей,абмеркаваньня і прапаноў.
Нажаль, наяўнасьць антыбеларускага рэжымуі рэпрэсіяў не дазваляе адкрытаабмяркоўваць шмат якія праблемы (асаблівапэрсанальныя). Усё чакае свайго часу,які будзе.
20траўня 2015 г. ЗянонПазьняк