ВОСЬ І ЎСЯ РОЗЬНІЦА

Народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем напісаў у сваім Фэйсбуку:

“Адчуйце розьніцу. Надзея Саўчанка, якую пры нявысьветленых абставінах выкралі ў палон расейцы, была абрана народным дэпутатам Украіны, атрымала дыпстатус і стала прадстаўніком краіны ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, і цяпер яе вызваленьня патрабуе ўся сусьветная супольнасьць. Між тым, расейскія дывэрсанты, што незаконна перакрочылі ўкраінскую мяжу і патрапілі ў палон падчас спэцапэрацыі, абвешчаны беспрацоўнымі расейскімі спэцназаўцамі”.

Па словах Наема, ён чакае, што ва Украіне апынуцца ўсе залатыя кадравыя рэзэрвы ГРУ. “Пры гэтым усе яны будуць ужо ў адстаўцы, і разьлічваць на абарону правоў расейскамоўнага насельніцтва з боку Крамля ім ня варта”, -- дадаў Наем.

19.05.2015

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Nayem-Savchenko-zahvachennaya-v-plen-rossiyanami-stala-narodnym-deputatom-Ukrainy-diversanty-iz-RF-obyavleny-bezrabotnymi-81456.html