ПРЫГОДЫ САЎКА Ў АМЭРЫЦЫ

9-гатраўня пуцінскія фашысты наладзілі ўМаскве масавы пэрформэнс апантанасьціз нагоды 70-й гадавіны перамогі надгітлераўскай Нямеччынай ў 2-й Сусьветнайвайне. Рускае гёбельс-тэлебачаньнедастае ўсюды і вар'ятаў яго рэтрансляцыіхапае па ўсім сьвеце. Але тут, у ЗША, гэтазьява глыбока маргінальная. І толькімы, беларусы і ўкраінцы, яе заўважаем,разумеючы сутнасьць.

Штозьдзіўляе ў Амэрыцы, гэта бесперашкоднаепрыстанішча мноства расейска-камуністычныхфунуцыянераў Савецкай арміі і НКВД,спраўцаў СМЕРШу і карных атрадаў КГБ.Зьехаўшы ў сталым ўзросьце ў Амэрыкупад парасонам габрэйскай эміграцыі зСССР, яны жывуць тут доўга на поўнымутрыманьні ("довольствии")амэрыканскай дзяржавы. Гэта значыцьмаюць дармовыя пэнсіі (не прапрацываўшыі аднаго дня ў Амэрыцы). Ім выдзяляюцьдобрыя кватэры, за якія яны плоцяць аднудзясятую вартасьці кватэрнага рэнту(так званая 8-я праграма). Яны карыстаюццатут прадуктовымі талонамі на яду(аплочанае дзяржавай харчаваньне), маюцьбясплатна ўсе неабходныя медыцынскіястрахоўкі, якімі пакрываецца ўсё лячэньне(вельмі дарагое ў Амэрыцы), маюцьбясплатнае атрыманьне ўсіх неабходныхлякарстваў і ўсяго медыцынскага рыштунку(сотні прадметаў ад калясак, ложка,бялізны, абутку, медыцынскіх прыбораўда драўлянай качарэжкі). Ім выдзяляецца(пры неабходнасьці) аплочаная дзяржавайсядзелка (home attendant), якая глядзіць заімі, варыць абеды, прыбірае, прысутнічаеў доме, суправаджае такога кліента нашпацыр альбо па магазінах. Адзін-дваразы ў месяц да іх наведваецца медсястра,якая пытае пра здароўе, і лекар па нагах,які абразае пазногці (апэрацыя абрэзкіпазногцяў -- 150 даляраў для страхавайкампаніі). Пазногці на руках абразаеіншы лекар. Пяць разоў на тыдзеньпадыходзіць аўтобус і іх адвозяць усадок для пэнсіянэраў. Там іх забаўляюць"лекары-зацейнікі". Ім паказваюцьканцэрты, яны слухаюць музыку, танцуюць,купаюцца ў басэйне і г. д. Потым іхадвозяць дадому.

УвогулеАмэрыка ўнікальная краіна па сацыяльнымзабесьпячэньні бедных людзей. Паразітаўна ёй столькі, што не перастаеш зьдзіўляцца,як яна ўвогуле да гэтага часу існуе іня валіцца.

Алезьдзіўленьне маё ня ў тым. Усе гэтыякамуністы-энкавэдзісты-забойцы і"будаўнікі камунізму" атрымалітут, у Амэрыцы, на халяву, нечакана длясябе той біялагічны рай, пра які ўвесьчас гаварылі і абяцалі ў СССР, калі ўсе,маўляў, стануць жыць пры камунізме.Цяпер гэтыя ўтрыманцы Амэрыкі глядзяцьтут рускае тэлебачаньне і ... клянуцьпраклятую Амэрыку (кусаюць руку даючую).Праўда, ужо сілы ня тыя (скляроз, печань,дрыжэньне рук і т.п.). Ня чуваць, каб нехтазь іх казаў словы ўдзячнасьці гэтайкраіне. Расейскі савок лічыць, што такі трэба -- ўсе ўсюды ўсё павінны ямудаваць. Пры гэтым некаторыя выхваляюцца:"Мы боролись с национализмом,ликвидировали бандэровские банды","депортирровали татар из Крыма --предателей народа", " иба Крым наш"і г.д. -- увесь тэленабор.

Амэрыкажыве па законах, якія сама стварае. Каліб гэта былі не гэбоўскія ветэраныгенацыду і вайны, а нямецкія гестапаўцыі ветэраны СС, то ім тут хуценька знайшліб месца. Нават не дэпартавалі б (дарэчы,ніхто з злосных гэбоўскіх старцаў няхоча вяртацца ў Расею), а сядзелі б яныў турме пажыцьцёва, а некаторыя і ўэлектрычным крэсьле. Ветэраны ж НКВДсядзяць на шыі "праклятых капіталістаў".

Аўсё таму, што не было міжнароднагатрыбуналу і асуджэньня рускіх злачынстваўкамунізму і вайны. Нюрнбэргскі працэспрызнаў вінаватым нямецкі фашызм зазлачынствы супраць чалавецтва іняўхільнасьць пакараньня бяз тэрмінудаўнасьці. Было стварана міжнароднаезаканадаўства, якое дапамагло вылавіцьгітлерскіх спраўцаў па ўсім сьвеце.Рускі камунізм і СССР, як ўдзельнікантыгітлераўскай кааліцыі, выступаў уякасьці пераможцы і абвінаваўцы. (Адзінбандыт абвінавачваў іншага бандыта зазлачынствы і за вайну, якую яны падрыхтаваліі разьвязалі разам.)

У вайне паміж двума родамі фашызмуцывілізаваны сьвет мусіў выбраць нейкіадзін бок, каб спыніць сусьветную вайну,якую разьвязалі нацызм з камунізмам, іліквідаваць адно зло (адно з двух). Гэтакі атрымалася. Але рускі камунізм апынуўсяна баку пераможцаў. На гэтым савецкіякамуністы пабудавалі ўсю сваю пасьляваеннуюпалітычную ідэалогію па ўтрыманьніўлады над народамі, прыватызаваўшы сабеперамогу над нямецкім фашызмам іператварыўшы яе ў свайго роду палітычнуюрэлігію дзеля аббалваньваньня грамадзтва.

Нажальтакія ёсьць перэпетыі злачыннай палітыкі,дзе пераможцаў ня судзяць і энкавэдзісцкіясавецкія доўгажыхары-ветэраны, абвешаныямэдалямі, яшчэ сноўдаюцца ў Нью-Ёрку,гатовыя (каб маглі) сесьці на галавуАмэрыцы. І нічога з гэтым нельга зрабіць.Няма міжнародных (і нават нацыянальных)законаў, каб зь імі разабрацца, судзіць,пакараць, дэпартаваць. Амэрыка пераварыцьўсё.

13траўня 2015 г. Зянон Пазьняк