НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ. БЕЛАРУСКІМ ДАБРААХВОТНІКАМ ВАЯРАМ ЗА ВОЛЬНУЮ УКРАІНУ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ
Украінцыёсьць нашы першыя сябры. Нас лучыцьбарацьба за незалежнасьць і свабодусупраць агульнага ворага -- імпэрскайМасквы, насьледніцы Арды, якая пагражаенашаму нацыянальнаму існаваньню.
Наслучыць гісторыя Вялікага КнястваЛітоўскага і агульныя інтарэсы адБалтыйскага да Чорнага мора.
Наслучыць наша моўнае і культурнаеўзаемаразуменьне і ўзаемная павага. Мыразумеем адзін аднаго, размаўляючыкожны на сваёй мове. Гэта ёсьць нашавялікая брацкая каштоўнасьць.
Нашакраіна Беларусь ужо дваццаць гадоўвыжывае пад унутраннай акупацыяйпрамаскоўскіх стаўленьнікаў. ЗахопБеларусі маскоўскай агентурай адбыўсяяшчэ ў 90-я гады. І ўвесь гэты час рэжымантынацыянальнай улады начале саздраднікам нацыі нішчыў нашу культуру,мову, гісторыю, уклад жыцьця і зьневажаўнарод, не даючы яму нармальна жыць,працаваць і карыстацца вынікамі сваёйпрацы.
Пакульбудзе існаваць гэты антыбеларускірэжым, пакуль на вяршыні ўлады будзесядзець прадажны хам і пакуль масковецбудзе беспакарана арудаваць у нашыхмежах, датуль ня будзе шчасьця Беларусі.Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украінымірных спадзяваньняў на выжываньне незасталося.
Толькізброя і супраціў спыняць агрэсара.
Беларусы,што ваююць ва Украіне, памятайма, штоперамога Украіны -- гэта будзе і нашаперамога. Гартуйма нашу збройную сілу!Ваш ваярскі досьвед спатрэбіцца Беларусі,калі настане час яе абараняць. Вы направільным шляху, па якім ішлі нашыгероі Андрэй Касьцюшка, Кастусь КаліноўскіСтаніслаў Булак-Балаховіч, МіхасьЖызьнеўскі.
Шануйманаш ваярскі гонар і абавязкі. Шануйманаш Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоню.Шануйма наш ваярскі гімн "Мы выйдземшчыльнымі радамі". Сьпявайма ягоразам з украінскім гімнам.
Хайніхто і нішто, і ніколі ня спыніць нашБеларускі вольны дух!
ЖывеБеларусь! Слава Украіне!
8траўня 2015 года. Зянон Пазьняк